Празднование 500-летия Магдебургского права Новогрудку 9-10.09.2011 г.
10.09.2011 г. в рамках названного мероприятия в Доме-музее Адама Мицкевича
состоялся 2-х часовой концерт камерных коллективов Национального оркестра Республики Беларусь (М.Финберга).
Инф. об этом событии на сайте 1-го Национального телеканала (БТ)
ссылка на видеоинформацию БТ (2 мин, 7 Мгб) ссылка на видеоинформацию БТ (2 мин, 7 Мгб) Видео с концерта - "Полонез Огинского" (видео: Николай Гайба): http://gaiba.narod.ru/video.html
Музыкальный фестиваль памяти Николая Набокова
27-28.08.2011 г. По инициативе Национальной комиссии Республики Беларусь по делам ЮНЕСКО и Национального художественного музея Республики Беларусь 27-28 августа в замковом комплексе Мир и г.п.Любча впервые состоялся фестиваль "Памяти Николая Набокова".
Николай Набоков, уроженец г.п.Любча, двоюродный брат писателя Владимира Набокова, родственник Святополк-Мирских, которые до 1939 года владели Мирским замком, являлся всемирно известным композитором. Он написал ряд ораторий, симфонических предложений, фортепианных пьес, являлся автором первого американского балета.
Первый фестиваль его памяти объединил и потомков последних владельцев Мирского замка - Святополк-Мирских: княгиню Ирену Антуанетту Станиславу и Марию Святополк-Мирских, которые являются прямыми потомками Святополк-Мирских, владевших Мирским замком до 1939 года, а также дочь Антуанетты Станиславы Оливию Фуртвэнглер с семьей.
Племянница композитора Набокова - Ирена Антуанетта Станислава Святополк-Мирская (ее отец был женат на сестре Набокова) только через 72 года вернулась в Любчанский замок, где прошло ее детство. А отчим Николая Набокова, являясь в своё время предводителем дворянства Новогрудского уезда, жил в бывшем доме Мицкевичей в Новогрудке.
26.07.2011. у дзень 500-годдзя з дня атрымання Навагрудкам Магдэбургскага права аддзяленнем сувязі №4 было праведзена спецыяльнае гашэнне ("Першы дзень") паштовага канверта прысвечанага гэтай юбілейнай даце.
Асноўныя мерапрыемствы з нагоды гэтага юбілею адбудуцца у пачатку верасня 2011 г.
НАВІНЫ НАВАГРУДЧЫНЫ. 2007г.: УРАЧЫСТАСЦІ 10 i 11 лістапада ў г.Навагрудку прайшлі ўрачыстасці з нагоды 690-годдзя з часу заснавання (1317г.) і 15-годдзя аднаўлення Навагрудскай праваслаўнай епархіі. Быў адкрыты помнік прападобнаму Елісею Лаўрышаўскаму (на вул. Гродзенскай), капліца ў гонар святога Дзмітрыя Данскога ў вайсковай часці, прайшлі Свята-Елісееўскія чытанні, канцэрт званароў і інш. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх Усяе Беларусі Філарэт, дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі В.У.Шэйман, старшыня Гродзенскага аблвыканкама У.Я.Саўчанка, інш. афіцыйныя асобы, шматлікія вернікі.
На здымку: Помнік прападобнаму Елісею Лаўрышаўскаму (фота: М. Гайба).
НОВЫ ЗВОН 3 лістапада на званіцы кафедэральнага Свята-Нікольскага сабора ўстаноўлены новы звон вагою 330 кг. Звон, спецыяльна для гэтай царквы, быў адліты ў г.Мінску.
ПАКЛАНЕННЕ 21 кастрычніка ў Свята-Нікольскім кафедэральным саборы былі выстаўлены для пакланення вернікаў частка мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага. Адбыўся малебен прападобнаму Серафіму, пасля чаго кожны змог прыкласціся да яго іконы з часткай мошчаў.
ВЯСЕЛЛЕ На фота: Лімузін у вясельным картэджы ў г.Навагрудку 20.10.2007г.
ФІЛЬМ 20 і 21 кастрычніка ў г.Навагрудку адбыліся здымкі 4-х серыйнага фільма аб жыцці Адама Міцкевіча. Аўтар фільма і рэжысёр - Алег Лукашэвіч, рэдактар - Аляксандр Аляксееў. Матэрыялы для фільма ўжо адзняты ў Санкт-Пецярбургу, Рыме, Парыжы, Кракаве, Стамбуле. Фільм плануецца завяршыць да канца года і паказаць у эфіры "Першага нацыянальнага тэлеканала" (БТ).
На фота: здымкі на Замкавай гары.
ДЭЛЕГАЦЫЯ 17 кастрычніка г.Навагрудак наведала афіцыйная дэлегацыя г.Прэнай Літоўскай Рэспублікі на чале з мэрам гэтага горада. (У савецкі час г.Навагрудак і г.Прэнай былі пабрацімамі). Пад час гэтай сустрэчы кіраўнікі нашых гарадоў падпісалі Пагадненне аб устанаўленні партнёрскіх адносін. Госці наведалі некаторыя мясціны Навагрудчыны, пазнаёміліся з работай шэрагу навагрудскіх прадпрыемстваў, зрабілі экскурсію па г.Навагрудку і на возера Свіцязь.
На здымку: каля санаторыя “Свяцязь”.
МОТАКРУІЗ 7 верасня г.Навагрудак наведалі ўдзельнікі мотакруізу з Польшчы (каля 100 чалавек), маршрут якіх пралягаў праз Польшчу, Украіну, Расію, Беларусь. Мотакруіз быў прымеркаваны да чарговай гадавіны Катынскай трагедыі. У г.Навагрудку яны наведалі Замкавую гару і Дом-музей Адама Міцкевіча.
АЎТАКРУІЗ 24 жніўня Навагрудак наведалі ўдзельнікі аўтакруізу "Замкавая Беларусь - сувязь часоў і пакаленняў", праведзенага па ініцыятыве дабрачыннага фонда "Памяць Афгана".
КАНЦЭРТ “Усе на Velcom” ___жніўня у г.Навагрудку ў рамках акцыі “Усе на Velcom” адбыўся канцэрт груп “Топлес” і “J-Mors”.
ЭКСПАЗІЦЫЯ 24 ліпеня адкрыта музейная экспазіцыя аб гісторыі навагрудскага гета і дзейнасці “партызанскага атрада Бельскага”. Экспазіцыя размешчана ў трох пакоях будынка на тэрыторыі Навагрудскага СПТВ-193, дзе ў гады вайны знаходзіліся вязні гета.
На здымку: музейная экспазіцыя.
КАНСУЛЬТАЦЫІ ДЫПЛАМАТАЎ У Навагрудку на базе гандлёва-эканамічнага каледжа 21 чэрвеня адбыліся кансультацыі паміж Міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі па шырокаму спектру пытанняў, якія датычаць двухбаковага супрацоўніцтва. Дэлегацыю з беларускага боку ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі.
У г.Навагрудку па вул.Валчэцкага адкрыўся новы магазін (прыватны) будаўнічых матэрыялаў "Люкс Строй".
У маі ў г.Навагрудку прайшоў міжнародны турнір імя А.Міцкевіча па грэка-рымскай барацьбе сярод спартсменаў 1992-1994 г.н.
З Вялікаднем!
У гэты ж дзень, 8 красавіка, на Навагрудчыне выпаў снег.
ЛЫЖНЫ СПОРТ
На лыжна-спартыўнай базе ў в. Сялец прайшлі абласныя спаборніцтвы па лыжных гонках сярод дзяцей і падлеткаў 1993-1994 гадоў нараджэння "Лыжня кліча". Каманда нашага раёна заняла першае месца і будзе прадстаўляць інтарэсы Гродзенскай вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах 1-3 сакавіка ў Наваполацку.
БІЯТЛОН Біятланісты спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) № 1 г. Навагрудка ў спаборніцтвах, якія прайшлі нядаўна ў Наваполацку, у камандным заліку занялі трэцяе месца ў Беларусі. Першае выйгралі спартсмены з Віцебска.
Наша біятланістка Людміла Ананька ў складзе зборнай Беларусі прыняла ўдзел у чэмпіянаце Еўропы. Навагрудская спартсменка ў індывідуальной гонцы выйграла сярэбраны медаль, а ў эстафеце – стала чэмпіёнкай Еўропы.
21 лютага – “Міжнародны Дзень роднай мовы”. Гэтая дата з’явілася шэсць гадоў назад па прапанове Бангладэш. У гэтай краіне ў 1957 годзе, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінула пяць студэнтаў.
СПАБОРНІЦТВЫ ПА БІЯТЛОНУ
9-11 лютага 2007г. на Навагрудчыне прайшло адкрытае першынство БФСТ “Дынама” па біятлону, прысвечанае памяці супрацоўнікаў КДБ, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку.
НОВЫ ГАНДЛЁВЫ ЦЭНТР
1 лютага 2007г. у г.Навагрудку адкрыўся новы гандлёвы цэнтр "ПОНІ" па адрасу: вуліца Міцкевіча, 104, к.1 (мікрараён "Паўднёвы захад-2)