Навіны Навагрудка 2005 г. Новости Новогрудка
ГАЛОЎНАЯ ФОТО
Новогрудка
План
Навагрудка
НАВІНЫ
раёна
ВІДЭА Аўтар сайта Gaiba
и мир
Мае
артыкулы

Рекламный блок от Яндекс
Hosted by uCoz

Навіны Навагрудчыны.
Hosted by uCoz


ГАЛОЎНАЯ
Аўтар сайта Асабістае фота ФОТО Новогрудка НАВІНЫ раёна ГІСТОРЫЯ Навагрудка ДАТЫ гісторыі GAIBA и мир Мае артыкулы Сайт_музея А.Міцкевіча
Гасцёўня Навіны: Год 2004.
НАВІНЫ НАВАГРУДЧЫНЫ па матэрыялах раённай газеты "НОВАЕ ЖЫЦЦЁ".

Адрас рэдакцыі:
231400 г.Навагрудак, вул. Міцкевіча, 9. E-mail: Novaya@tut.by
Дадзеная старонка не з'яўляецца афіцыйнай старонкай раённай газеты.

Старонка створана 11.09.2004г. Дата абнаўлення пазначаецца.

Поиск на Open.by
www.gaiba.narod.ru Белорусские сайты

Навіны раёна можна пачытаць і на афіцыйным сайце Навагрудскага райвыканкама:Официальный сайт города Новогрудка



17.11.05г. Сёння выпаў ПЕРШЫ СНЕГ новага сезона.
17.11.05г. ЭКАНАМІЧНЫЕ СТАНОВІШЧА РАЁНА ЗА СТУДЗЕНЬ-ВЕРАСЕНЬ 2005 ГОДА.
Прамысловай прадукцыі выпушчана на 121,6 мільярды рублёў. Аб’ём павялічыўся на 6,3%. Сярэднеспісачная колькасць прамыслова-вытворчага персанала склала 4,4 тысячы чалавек.
Па стану на 17 кастрычніка ў раёне намалочана 74 тысячы тон зерня пры ўраджайнасці 42,3 цэнтнеры з гектара. Сярэдні ўдой малака ад адной каровы склаў 2867 кілаграм.
За студзень-верасень 2005г. пабудавана 122 кватэры агульнай плошчай 11,4 тыс. кв.м. (132,8% ад узроўню мінулага года).
Намінальная налічыная сярэднемесячная заработная плата за студзень-верасень склала 356368 рублёў, у т.л. у верасні 381338 рублёў.

05.11.2005г. НА КІРМАШ У... МАСКВУ
Навагрудскі камбінат бытавога абслугоўвання прыняў удзел у кірмашы ў г. Маскве. Гандлявалі трыкатажнымі вырабамі, верхнім адзеннем, пасцельнай бялізнай, наборамі абрусаў, сурвэтвк і многім іншым.
ПАРАДАК У ТАГО, ХТО СТАРАЕЦЦА
Званне “Лепшая тэрыторыя па арганізацыі бобраўпарадкавання, эстэтычнага і санітарнага стану” прысвоена ДРБУ-189 (Дзяшук А.П.), 2-е месца - прыватнаму вытворча-гандлёваму прадпрыемству “ВІТАКАС-Б” (Баброўскі В.С.).

24.09.2005.
ХТО КОЛЬКІ АТРЫМАЎ
У жніўні намінальная налічаная сярэдняя зарплата склала 405387 рублёў. У банкаўскіх установах – 623077 рублёў, у органах кіравання – 605172 рублёў, прамысловасць – 450411 рублёў. Ніжэйшая за сярэднюю – у работнікаў культуры – 292798, гандлю – 293451.

ЛЕТНІЯ СТАРТЫ.
У Фінляндыі на Чэмпіянаце свету па летнім біятлоне навагрудчанін Аляксандр Усцінаў заняў трэцяе месца ў спрынтэрскай гонцы.

ДЛЯ ЮНЫХ МАСТАКОЎ.
Вучні мастацкага аддзялення, якое было адкрыта пяць гадоў таму ў Навагрудскай школе мастацтваў, атрымалі доўгачаканы падарунак – чатырохпакаёвае памяшканне, у якім раней месцілася міжрайпракуратура.

ЖЫЦЦЁ ПРАЦЯГВАЕ ВЫСТАВА...
У Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстава, на якой прадстаўлены літаграфіі ХІХ ст., фотаальманах з работамі Яна Булгака, рэдкія выданні кніг, фотаздымкі з сямейнага альбома. Усе гэтыя рэчы перадаў музею навагрудчанін Г.А.Пяткевіч, які, на жаль, надяўна пайшоў у свет іншы. Жыццё яго працягвае выстава.
________________
03.09.2005г. ДАЖЫНКІ.
Сёння ў Навагрудку праходзіць раённае свята "Дажынкі". Пераможцам стаў СВК "Нягневічы". Тут ураджайнасць зерневых культур склала звыш 60 цэнтнераў з гектара.

02.09.2005г."ПА ВУЛІЦЫ СЛАНА ВАДЗІЛІ"
У Навагрудку на гастролях Заацырк. Сёння па вуліцы Савецкай - Пл. Леніна - вул, А.Міцкевіча было шэсце калоны звяроў: сланы, коні, вярблюды, а таксама (на транспарце) - кракадзілы.

ХТО КОЛЬКІ АТРЫМАЎ За ліпень 2005г. Сярэдняя налічаная заработная плата ў Навагрудскім раёне склала 384213 рублёў. У органах кіравання – 706920 рублёў, у банкаўскіх установах – 621512 рублёў, у прамысловасці – 423120 рублёў, у сельскай гаспадарцы – 249871 рубель, у работнікаў культуры – 302210 рублёў.

УРАГАН НАД НАВАГРУДКАМ 9 жніўня 2005г. Над Навагрудчынай прайшоў ураганны вецер, парывы якога дасягалі 28 метраў за секунду. За суткі выпала 82 мм ападкаў – месячная норма. Па папярэдніх падліках, у горадзе і раёне пашкоджана больш за 500 дрэў, 28 дамоў і пабудоў, 3 транспартныя сродкі (2 легкавыя аўтамабілі і 1 аўтобус), сотні гектараў лесу, 48 населеных пунктаў было абясточана.

10-12 жніўня адбудзецца хрэсны ход з нагоды Дня адкрыцця Свята-Елісееўскай абшчыны ў в. Гнесічы. Маршрут: Навагрудак (царква ў імя іконы Божай Маці "Нечаянная Радость") - вул. Ф. Скарыны - вул. В.Валчэцкага - вул. Савецкая, вул. 1 Мая - Гарадзечна - Іспась - Сулятычы - Брольнікі - Старыя Нягневічы - Нягневічы - Лозкі - Лаўрышава - Гнесічы. Пачатак хрэснага ходу 10 жніўня ў 12.00. Богаслужэнне ў Свята-Елісееўскім храме 11 жніўня ў 18.00.

12.07.05г. У Навагрудку былі ўдзельнікі міжнароднага велапрабегу "Балтыйскае мора - Чорнае мора (г.Клайпеда - г.Адэса)- прадстаўнікі Швецыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Літвы. Яны наведалі Навагрудскія музеі, пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі горада.

10.06. РАСІЙСКІЯ ЖУРНАЛІСТЫ Ў НАВАГРУДКУ. Навагрудак наведала афіцыйная дэлегацыя прадстаўнікоў федэральных і рэгіянальных СМІ Расійскай Федэрацыі. Сярод іх журналісты тэлекампаніі "ТВ-Центр", "Российской газеты", "Литературной газеты" і інш.

30.05. ЛІТОЎСКІЯ ЖУРНАЛІСТЫ Ў НАВАГРУДКУ. Па афіцыйным запрашэнні беларускага боку, Навагрудак наведалі прадстаўнікі СМІ (тэлебачанне, радыё, газеты) Літоўскай Рэспублікі.

29-30.05. СУСТРЭЧА З ПРАПРАПРАЎНУКАМ А.МІЦКЕВІЧА.У Доме-музеі адбылася сустрэча з ПРАПРАПРАЎНУКАМ Адама Міцкевіча Раманам Гарэцкім-Міцкевіч (грамадзянінам Францыі). Прайшла сустрэча з кіраўніцтвам райвыканкама, наведванне в.Шчорсы і іншых памятных мясцін Навагрудчыны.

17.04.2005г.
НЕ РАЗМІНУЛІСЯ.
У сакавіку зарэгістравана 20 дарожна-транспартных здарэнняў. У адным з іх пацярпеў чалавек.
СУБОТНІК
Райвыканкам прыняў рашэнне правесці да 16 скавіка раённы суботнік, грашы за які будуць выкарыстаны для рамонту дарожнай сеткі.
ЖЫВІ, ВЁСКА
РК БРСМ падвёў вынікі раённага спаборніцтва па адраджэнню вёскі т выпраўленню дэмаграфічнай сітуацыі. Пераможца – СВК “Нягневічы”, дзе пражывае 31 маладая сям’я.
ВАША ЗДАРОЎЕ – ВАША БАГАЦЦЕ. Пад такой назвай выйшла тэматычная старонка газеты. Тэмы: таксікаманія, туберкулёз, шаленства, антыбіётыкі, лапраскапічная хірургія.
У РАЙВЫКАНКАМЕ.
На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне “Аб стане і мерах па рызвіцці турыстычнага і экскурсійнага абслугоўвання насельніцтва”.
ЗЯМЛЯК ЮБІЛЯР.
У Доме літаратара ў Мінску адбыўся вечар, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння ганаровага грамадзяніна г. Навагрудка Барыса Кіта, які цяпер жыве ў ФРГ.
_____________
30.03.2005г.
ЗАРОБАК. У лютым гэтага года намінальная налічаная сярэдняя заработная плата склала 309858 рублёў.
ДЫПЛОМ ПЕРАМОЖЦЫ Атрымаў масларобчы камбінат у конкурсе дэгустацыі “Густ” (г.Мінск) у намінацыі сокаўтрымліваючых прадуктаў.
СУМНЫЯ ЛІЧБЫ. За 2004 год ў раёне, па розных прычынах, загінула 90 чалавек. Адбылося 2 забойствы, 34 чалавекі самі звялі рахункі з жыццём, У дарожна-транспартных здарэннях (ДТЗ) загінула 8 чалавек, 6 атруціліся алкаголем, столькі ж патанула. 16 грамадзян загінулі на пажарах, 1 – на вытворчасці. БЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ І АДЗІН АДНАГО!
_________________
12.03.05г.
ПАДЛЁДНЫ ЛОЎ.
На возеры Чарэшля адбылося спаборніцтва па падлёдным лове. Пераможца з г.Бярозаўка вылавіў за паўгадзіны 600 грам рыбы.
УРУЧЭННЕ БАЯВОГА СЦЯГА.
У Навагрудскім гарнізоне быў уручаны баявы сцяг 255-му асобнаму радыётэхнічнаму палку асобага прызначэння.
_________________
05.03.2005г.
ХТО Ў ДАЎЖНІКАХ.
Па стану на 1 студзеня 2005г. прадпрыемствы, гаспадаркі і арганізацыі нашага раёна павінны іншым 48983 мільёна рублёў. Нам павінны 14820 мільёна рублёў. Найбольш высокая запазычанасць - у сельскай гаспадарцы - 27546 млн.руб. ці 56,2%.
ЗАЯЎКА НА ЗАЎТРА
Удала выступілі навагрудчане на рэспубліканскай спартакіядзе па біятлону сярод ДзЮСШ. У т.л. было і 1 месца вучаніцы СШ №5 Карыны Савосік.
___________
01.03.2005г.
НОВЫ СТАРШЫНЯ РАЙВЫКАНКАМА
23 лютага на нечарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў дэпутаты адкрытым галасаваннем зацвердзілі старшынёй Навагрудскага райвыканкама Анатоля Канстанцінавіча КУЛАКА.
___________
19.02.2005г.
СТАТЫСТЫКА
За студзень прамысловымі прадпрыемствамі раёна выраблена прадукцыі ў фактачных адпускных цэнах на 10736 мільёнаў рублёў, што на 18,7% больш. Чыстага прыбытку атрымана ў 2,2 разы больш, чым было ў 2003г. Са стратамі спрацавала 17 (28,8%) прадпрыемстваў і арганізацый.
ФІТНЕС
З лютага на базе ДзЮСШ пачала працаваць спартыўная група, дзе праводзяцца заняткі па фітнесу.
ТУРНІР ПА БІЯТЛОНУ
11-13 лютага у в.Сялец адбылося ўрачыстае адкрыццё новай біятлоннай трасы, а таксама турнір па біятлону, прысвечаны памяці супрацоўнікаў КДБ, што загінулі пры выкананні службовых абавязкаў і 60-годдзю Перамогі.
ВЫНІКІ РАЁННАГА СПАБОРНІЦТВА
Пераможцамі па выніках работы за 2004г. сталі "Навагрудскі завод металавырабаў", "Навагрудскі грузавы аўтамабільны парк", СВК "Шчорсы", Ладзеніцкі сельскі Савет дэпутатаў.
___________
05.02.2005г.
26 студзеня апублікавана тэматычная старонка "Ваша здароўе - ваша багацце". Тэмы: алергія, артэрыяльная гіпертэнзія, жыццё пасля інфаркту, японскія сакрэты даўгалецця.
ЛЕПШЫЯ У ВОБЛАСЦІ
Інтэрнат гандлёва-эканамічнага каледжа заняў першае месца ў абласным аглядзе-конкурсе інтэрнатаў.
02
З 28 студзеня па 3 лютага: 2 пажады, 5 ДТЗ. Зарэгістраваны кражы гужавой павозкі, камбікорму, мабільных тэлефонаў, грошай. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 141 чалавек.
_______________ 22.01.2005г.
УРУЧАНЫ МЕДАЛІ
19 студзеня консул-дарадчык Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў г.Брэсце па даручэнню Прэзідэнта Расіі У.Пуціна ўручыў юбілейныя медалі да 300-годдзя Санкт-Пецярбурга і 60-годдзя Вялікай Перамогі групе навагрудчан.
НАВАГРУДЧАНКІ - НА МІЖНАРОДНЫХ СТАРТАХ
Біятланістка Людміла Ананька прыняла ўдзел у сусветнай Універсіядзе. Заваявала 2 срэбныя медалі. Таццяна Шынтар упершыню ў сваёй біяграфіі прыняла ўдзел у шостым этапе Кубка свету па біятлоне за нацыянальную каманду Беларусі.
02
З 14 па 20 студзеня: 1 пажар, 2 ДТЗ, 1 патануў. Паведамлялася аб кражы грошай. прадуктаў. запчастак, курэй, карцін, залатыя вырабы, пральную машыну. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 139 грамадзян.
________________
15.01.2005г.
ВІНШУЕМ!
У Гродне на ІІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах 10 прадстаўнікоў Навагрудчыны (школьнікі) сталі пераможцамі абласных прадметных алімпіяд.
КАЛЯНДАР памятных дат.
У 2005г. спаўняецца 45 гадоў заводу газавай апаратуры, 45 гадоў Навагрудскай школе-інтэрнату, 65 гадоў (15.01)з часу ўтварэння Навагрудскага раёна.
02
З 7 па 13 студзеня - 1 пажар, 5 ДТЗ, 1 патануў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 131 чалавек., за парушэнне правілаў дарожнага руху пакарана 107 пешаходаў і вадзіцеляў.

Чытай навіны: Год 2004.
Hosted by uCoz