Заосье - место рождения Адама Мицкевича Новогрудок Гайба Gaiba Gajba Gayba
ГАЛОЎНАЯ ФОТО
Новогрудка
План
Навагрудка
НАВІНЫ
раёна
ВІДЭА Аўтар сайта Gaiba
и мир
Мае
артыкулы

Артыкулы па гісторыі Навагрудка
( 38 артыкулаў )

Найти: на:
Бегущая строка в поле формы со сменой сообщений.

Hosted by uCoz
З 2011 г. поўны спіс артыкулаў публікуецца толькі на галоўнай старонцы сайта

   Агульная інфармацыя
Летапіс (Даты гісторыі)
История Новогрудка. Краткий обзор
Навагрудскі замак
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2011 г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2008г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2006г.
Гісторыя развіцця гандлю
IV Фэст культуры "Наваградскі замак". Праграма.
NEWНаваградская вуліца ў Вільнюсе

   ХІ - ХVIIIст.
NEWНЕМОГРАДАС - Летописный Новгородок
NEWЛавришевский монастырь
Архітэктурныя помнікі Навагрудка
Гара Міндоўга
Наваградскія ваяводы
Наваградскія кашталяны
NEWМагдэбургскае права
NEWЦаркоўнае жыццё Навагрудка
Царква Успення Божай Маці (Замкавая царква)
Могілкі: татарскія і яўрэйскія
Была зіма снежная ды лютая...

   ХІХ ст.
Уніяцтва на Навагрудчыне ў ХІХ ст.
Навагрудак у часы Адама Міцкевіча
Знешні воблік г.Навагрудка ў ХІХ ст.
Предки и потомки А.Пушкина на Новогрудчине
Новогрудчина в 1812 году.
Адам Міцкевіч і радзіма
Помнікі Адаму Міцкевічу ў Навагрудку (Гісторыя стварэння)
Завоссе як месца нараджэння А.Міцкевіча

ХХ ст.
Гісторыя Навагрудскай чыгункі
Навагрудскі рэўком 1918-1920гг. Устанаўленне савецкай улады
Навагрудчане ў 1921-1939гг.
Янка Купала ў Навагрудку (1940г.)
Навагрудак у чэрвені 1941г.
Традыцыйныя рамёствы Навагрудчыны
Вёска Вялікія Вераб'евічы
Вёска Асташына.
Вёска Ятра. Гісторыя.
Композитор Н.Набоков и Любча
Акадэмік Касцюк М.П.
Інфармацыю аб іншых артыкулах глядзі ТУТ

Все статьи (или их фрагменты) можно свободно копировать и распространять в печатном или электронном виде
с условием ссылки на автора или гиперссылкой на страницу
© Николай Гайба

Навагрудскія сайты

***Навагрудскі райвыканкам
***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА
***Газета "Новае жыццё"
***Форум г.Навагрудка

Мае аўтарскія сайты:

***Гістарычныя могілкі Навагрудка
***Вераб'евічы Вялікія і Малыя
***ДОМ-МУЗЕЙ Адама Міцкевіча




Страны посещения сайта
Счетчик установлен 26.12.2011. free counters
Free counters


-Вы можете добавить ссылку на эту страницу в:



Мікалай Гайба
Завоссе як месца нараджэння Адама Міцкевіча

Упершыню апублікавана:
- Завоссе як месца нараджэння Адама Міцкевіча // "Новае жыццё" (г.Навагрудак) 26.12.2009 г.
- "Навагрудскія старонкі жыцця Адама Міцкевіча" // Творчество Адама Мицкевича и современная мировая культура: сб. научных работ / под ред. С.Ф. Мусиенко. - Гродно, 2010. - С.15-23.
Пры выкарыстанні - спасылкі на публікацыі або гіперспасылкі абавязковыя!
_________________________________________

Першым дакументам, які засведчыў асобу Адама Міцкевіча, стаў запіс у рэгістрацыйнай кнізе навагрудскага фарнага касцёла аб яго хрышчэнні 12 лютага І799 г. - «Года Божага 1799 месяца лютага 12 дня. Правялебны ксёндз Антоні Постлет, канонік курляндскі, ахрысціў немаўля імёнамі Адам Бярнард, сына народжанага Мікалая Міцкевіча, каморніка мінскага, адваката навагрудскага, і Барбары, высакародных мужа і жонкі. Кумамі былі яснавяльможны Бярнард Абуховіч, земскі суддзя мазырскі, з народжанай Анэляю, жонкаю пагранічнага суддзі Навагрудскага павета».[арыгінал на лацінскай мове гл.: 12, с 8-9]

У гэтым запісу не ўказана ні дата, ні месца нараджэння Адама Міцкевіча. Дату яго нараджэння вырашыла сямейная традыцыя, згодна якой дзень нараджэння Адама заўсёды адзначалі на куццю 24 снежня. І хаця А.Міцкевіч пэўны час жыў у Расіі, дзе дзейнічаў стары стыль календара, а пазней - у розных еўрапейскіх краінах, дзе быў новы каляндар, яго дзень нараджэння, як сведчаць сябры, святкавалі заўсёды ў той дзень, калі, згодна святцаў, адзначаліся імяніны Адама і Евы.

Складаней было вызначыцца з месцам нараджэння Адама. Як пісаў яшчэ ў 1861 г. даследчык біяграфіі Адама Міцкевіча Вінцэсь Каратынскі: «Сем элінскіх гарадоў вялі спрэчку за гонар лічыцца месцам нараджэння Гамера… Нешта падобнае здарылася і з нашым Міцкевічам». [4, с.213] І нават сёння ў грунтоўных і аб’ёмных даследаваннях пра Міцкевіча, нарыклад, у кнізе «Міцкевіч: Энцыклапедыя» (Варшава, 2001г.) падаюцца, як варыянты, два месцы нараджэння: г.Навагрудак і фальварак Завоссе. [18, c. 323-325] (У 19 ст. у дадатак да іх у якасці «кандыдатаў» абмяркоўваліся яшчэ Асавец, Літоўка і карчма «Выгода»). Не будзем тут прыводзіць усіх аргументаў, выказаных аўтарамі ў 19 - пачатку 20 стст. – яны абагульнена выкладзены ў кнізе «Хроніка жыцця і творчасці Адама Міцкевіча. 1798-1824гг.» (Варшава, 1957г.), дзе прыведзена 7 довадаў (успаміны братоў Адама, яго дзяцей, сваякоў, сяброў і інш.) як «за» г.Навагрудак, так і 7 дакументальных сведчанняў «за» Завоссе, лічачы апошняе больш верагодным месцам нараджэння. [11, с.25-28]

Пры жыцці А. Міцкевіча яго радзімай звычайна называлі Навагрудак. Звернем увагу на такую акалічнасць - дакументальна ўстаноўлена, што восенню - зімой 1798-1799 гг. Мікалай і Барбара Міцкевічы жылі ў Навагрудку, здымалі кватэру ў Дабравольскай на завулку Базыялінскім, а потым - у Антона Камінскага. [12, с. 7] У такім выпадку, бяручы пад увагу месца жыхарства на той час бацькоў, Адама Міцкевіча варта лічыць навагрудчанінам па нараджэнню, дзе б ён ні нарадзіўся. Заўважым, што ў выпадку, калі чалавек, па збегу абставін, народзіцца «у полі», «у дарозе», месцам яго нараджэння, як правіла, запісваюць месца, як бы сказалі сёння, рэгістрацыі бацькоў. Магчыма, так і меркавалі, калі ўносілі запіс у касцёльную кнігу аб хрышчэнні Міцкевіча і таму не ўказвалі, дзе ён нарадзіўся.

Калі гаварыць пра канкрэтнае месца (мясцовасць) дзе Адам з’явіўся на свет, то аб Завоссі, як месцы нараджэння, пачалі пісаць пасля яго смерці. З’явілася шмат публікацый у газетах, часопісах і кнігах, дзе цытаваліся ўспаміны і сведчанні сваякоў, сяброў і г.д. У выніку, да стагоддзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1898 г.) большасць даследчыкаў прыйшла да высновы, што Адам нарадзіўся, хутчэй за ўсё, у Завоссі, якое знаходзіцца адносна недалёка ад Калдычэўскага возера (цяпер у Баранавіцкім раёне). Аднак, з сярэдзіны 1990-х гг. у беларускім друку пачалі з’яўляцца публікацыі пра пошукі «новага Завосся пад Навагрудкам». Пачаткам стаў артыкул «Дык дзе ж было Завоссе? », у якім сцвярджалася, што Завоссе Міцкевічаў было не за 50 кіламетраў, а за сем(!), і ставілася пад сумненне тое Завоссе, дзе цяпер працуе яго музей. [7] Чарговы артыкул на гэтую тэму быў апублікаваны ў рэспубліканскім друку ў 2008 годзе. [6]

Разгледзім выказаныя імі меркаванні і прапаную звярнуць увагу на маю аргументацыю і на не прыведзеныя тымі аўтарамі факты. Першае. У тым першым артыкуле аўтары заяўляюць, што «усе [даследчыкі жыцця і творчасці] сцвярджаюць, што Адам Міцкевіч нарадзіўся на хутары Завоссе, які знаходзіўся непадалёк Навагрудака, у ваколіцах горада, за сем вёрст ад яго». [7] (Хто – «усе»? – М.Г.) Як доказ, аўтары артыкула прыводзілі толькі сведчанне Вінцэся Каратынскага, які быццам бы так сцвярджаў. Сапраўды, у яго артыкуле «Некалькі падрабязнасцей аб сям’і, месцы нараджэння і маладосці Адама Міцкевіча», апублікаваным у 1994 г. на беларускай мове ў зборніку яго твораў, напісана, што Мікалай Міцкевіч «не мог жыць у Завоссі, за сем вёрст ад судовых палат…» [4, с. 219]. Аднак, у арыгінале артыкула, апублікаванага ў Вільні ў 1861г. чытаем іншае. В. Каратынскі піша: «…Mikołai Mickiewicz, jako adwokat z powołania, niemógł mieszkać w Zaosiu o mil siedm od sądownictw... » [12, с.8] Перакладчык замяніў у гэтым сказе, можа, па няведанню, «сем міль» на «сем вёрст». Але, гэта –прынцыповая розніца. Калі «вярста», прыблізна аднольлькавая па адлегласці з «кіламетрам», то «вярста» і «міля» - зусім розныя адлегласці. У 19 ст. адна геаграфічная літоўская міля раўнялася 7,77 сучасных кіламетраў, або 7,2 вярсты. (Польская, пруская і руская мілі былі, прыкладна, такімі ж). [1, 144] Заўважым, што і Адам Міцкевіч у сваіх пісьмах карыстаўся словам «міля» і словам «вярста» - тады для ўсіх гэтыя паняцці былі зразумелымі. А сёння няведанне гістарычных тэрмінаў, недакладнасць перакладу прывялі да блытаніны, што і з’явілася памылковым штуршком для артыкула пра пошукі «новага Завосся пад Навагрудкам за сем кіламетраў». «7 міль» у В.Каратынскага якраз падводзяць да Калдычаўскага Завосся.
Другое. Блытаніны дабаўляюць і іншыя існаваўшыя на той час Завоссі, а таксама карчмы і мясціны «Выгода» ў Навагрудскім павеце. У «Слоўніку геаграфічным Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх». (Т XIV. - Варшава, 1895г.) называюца тры Завоссі - шляхецкая ваколіца Завоссе гміны Гарадзішча «на адлегласці 7 міль ад Навагрудка», вёска Завоссе гміны Любча «пры гасцінцы з мястэчка Нягневічы да мястэчак Любча і Дзяляцічы» (без указання адлегласці), засценак Завоссе «гміны Сталовічы за 42 вярсты ад Навагрудка”. [19, с. 395] Мясцовасць, дзе было «другое па ліку» Завоссе знаходзілася, як відаць па апісанню, на поўнач ад Навагрудка на адлегласці 17 кіламетраў, а ніяк не 7. «Сталовіцкае» Завоссе ляжала паблізу «гарадзішчанскага» ў накірунку на поўдзень ад Навагрудка. Аднак, даследчыкі 19 ст., якія кантактавалі з жывымі на той час братамі Адама і яго сваякамі, і якія ведалі пра ўсе існуючыя на Навагрудчыне Завоссі і Выгоды, нават і не спрабавалі «прывязаць» А.Міцкевіча да іншага Завосся.
Трэцяе. Ёсць адрозненні ў выявах завосеўскай сядзібы, якую намаляваў Эдвард Паўловіч, а пазней і Напалеон Орда, што навяло сучасных беларускіх аматараў і даследчыкаў да роздумаў. Адрозненні на малюнках выяўляюцца ў знешнім выглядзе будынкаў (дах, колькасць вокнаў) і ў акаляючай мясцовасці - быццам бы намаляваны розныя сядзібы. Але, магчыма дапусціць тлумачэнне гэтых адрозненняў у малюнках тым, што на іх адлюстравана адна і тая ж сядзіба, толькі ў розны час. В. Каратынскі ў 1861г. пісаў, што двор у Завоссі “цяпер зморшчаны і пахілены да зямлі”. [4 с.220] Тое ж адзначыў і Э.Хлапіцкі ў сваіх «Нататках аб падарожжы» (1863г.) – «жылы дом, куды сям’я Міцкевічаў звычайна прыязджала на гадавое свята, у якім потым жыла п. Стыпулкоўская, знаходзіцца ў сапраўднай руіне; толькі свіронак… існуе дасюль у добрым стане» [9, с. 75] У другой палове 19 ст. ўжо адзначалася, што з ранейшага завосеўскага дома злажылі новы будынак. [14, c. 10] У гэты ж час (1883 г.) Э.Паўловіч (аўтар першага малюнка), наведаўшы Завоссе, адзначыў, што «двор у Завоссі раней быў значна большым (o wiele obszerniejszym), чым цяпер» [9, с.11], ды й наваколле, паводле яго слоў, змянілася за гэты час: ужо не было прыгожага гаю за агародам, «ні старых соснаў і дубоў, што акружалі спарахнелы зруб капліцы на Жарновай гары». [13, с .135] Заўважым, што Э. Паўловіч працаваў у 1858-1863 гг. выкладчыкам навагрудскай гімназіі і вітаў у Навагрудку ў 1862 г. прыезд сына Адама Уладзіслава Міцкевіча, які наведаў, акрамя Навагрудка, возера Свіцязь і Завоссе. Э.Паўловіч - звярніце ўвагу - намаляваў завосеўскую сядзібу у сярэдзіне 1840-х гг., а Напалеон Орда на некалькі дзесяцігоддзяў пазней. Ёсць выява Завосся і яшчэ аднаго аўтара - Фелікса Бжазоўскага (сярэдзіны 1880-х гг.), падобная на малюнак Н.Орды. Дарэчы, гара Жарновая ў 1920-1930-я гады была амаль напалову разбурана - з яе бралі жвір для пабудовы чугуначнага насыпу вузкакалейкі да ст. Крошын на лініі Баранавічы-Стоўбцы. [13, с. 136] Так што сёння яна выглядае інакш.
Чацвёртае. Калі ж лічыць, што Завоссе было «пад Навагрудкам», дык для аўтараў публікацый, якія жылі ў Парыжы, Познані і да г.п. любое Завоссе ў Навагрудскім павеце было «пад Навагрудкам».
Пятае. У спрэчцы Навагрудка з Завоссем дыскусійным для некаторых біёграфаў было пытанне, як гэта так лёгкадумна цяжарная Барбара Міцкевіч паехала на Каляды ў Завоссе, ў такую далёкую дарогу (амаль 50 кіламетраў) і ў такія моцныя маразы? Значыць – была неабходнасць і пэўны абавязак. «Калдычаўскае» Завоссе на час нараджэння Адама належала Базылю Міцкевічу, і Мікалай і Барбара Міцкевічы паехалі туды на Ражаство Хрыстова, як было прынята ў той час, у госці да старэйшага з роду. Заўважым, што амаль праз год гэтае Завоссе перайшло ва ўласнасць менавіта да Мікалая Міцкевіча. Выкажам і такое меркаванне: магчыма тэрмін родаў у Барбары Міцкевіч не быў «з дня на дзень», і яна магла дазволіць сабе такую паездку. Але так склаўся лёс, што ў Завоссі, ці, як дапушчальны варыянт, па дарозе, у карчме Выгода, якая знаходзілася за два кіламетры ад Завосся, нарадзіўся Адам. Прыдарожныя карчмы, у той час былі ж не толькі шынкамі, але і выконвалі функцыю гасцініцы. Пані Маладзецкая, якая прымала роды, жыла яшчэ да сярэдзіны 1830-х гг. ў непадалёк размешчаных Сталовічах. Яе ўспаміны былі засведчаны і таксама сталі доказам з’яўленне на свет Адама менавіта ў гэтым Завоссі.

У 1799 г. пасля смерці бяздзетнага Базыля Міцкевіча Завоссе перайшло па спадчыне да Мікалая Міцкевіча. Туды пераехала сям’я. (Па іншай версіі, у Завоссі пастаянна жыла толькі яго жонка разам з дзецьмі). У 1801 г. Завоссе было здадзена ў арэнду, і сям’я перабралася ў Навагрудак, дзе здымала кватэру ў доме Данейкаў па вуліцы Яўрэйскай насупраць касцёла дамініканцаў. [11, с. 33] У 1804 г. Мікалай Міцкевіч купіў пры завулку Рацэўля (непадалёк ад гарадской плошчы) ўчастак зямлі, пабудаваў уласны дом, куды і перабраліся ў 1806 годзе. [11, с. 43] На гэты час у сям’і было пяць дзяцей: Францішак (1796 года нараджэння), Адам (1798 г. н.), Аляксандар (1801 г. н.), Ежы (1804 г. н.), Антоній (1805 г. н.).

Мікалай Гайба, дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча






Сколько дней блогу Результаты антивирусного сканирования Яндекс.Метрика
RATING ALL.BY Каталог TUT.BY белорусская поисковая система
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История

Распрацоўка сайта, дызайн, admin © Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2012. © Все права защищены.
Hosted by uCoz