Вёска Вялікія Вераб'евічы
Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці
Крыніца: М.Гайба. Вераб'евічы: / Мікалай Гайба // Новае жыццё (г.Навагрудак). – 1989. – 10.08.
Пры выкарыстанні артыкула - спасылка абавязковая
ТУТ>>> САЙТ вёскі Вераб'евічы
Гісторыя вёскі XVI-XVIII стст.
Упершыню Вялікія Вераб’евічы ўпамінаюцца ў дакументах ў 1567 годзе, як маёнтак нейкага Ж. Быкоўскага.
Пазней, у XVIIст., В.Вераб'евічы ўваходзілі ўжо ў склад вялікага па тэрыторыі ўладання – Дзяляцічы, якое належала Багуславу Радзівілу. У 1652 годзе тут налічвалася 47 гаспадарак. Найбольш распаўсюджанымі прозвішчамі былі Супрановіч і Сілка. (Гэтыя прозвішчы ёсць і сёння ў жыхароў вёскі). Вяскоўцы займаліся, ў асноўным, палявымі работамі. Памешчык надзяляў сялян зямлёю, плошча якой складала для асобнай вераб’евіцкай сям’і ў сярэднім ад 1/6 да 1/2 валкі (каля 3,5- 10,5 га.). За карыстанне надзеламі сяляне адбывалі павіннасці і плацілі падаткі. Перш за ўсё, людзі з кожнай сям’і хадзілі 6 дзён у тыдзень працаваць на панскае поле. Гэтыя абавязковыя работы дапаўняліся і надзвычайнымі, так званымі «талокамі» або «гвалтамі» - уборка сена, жніво і да гэтага падобныя. Усе работы выконваліся сваім інвентаром і сваёй жывёлай. Акрамя гэтага, сяляне плацілі памешчыку кожны год (у разліку на адну валоку) 40 літоўскіх грошай, аддавалі паўтары бочкі жыта, аднаго гуся і пеўня, дзве курыцы, 20 яек, дзве пасмы канапляных нітак, мёд. 3 кожнага двара адпраўлялі ў год дзве падводы да Вільні, або на такую ж адлегласць у іншае месца.
Пасля Радзівілаў Вялікія Вераб'евічы з другой паловы 18 ст. належалі розным уладальнікам, якія, праўда, тут не жылі, а аддавалі вёску (ў пасесію (арэнду, карыстанне) іншым. Пагэтаму тут і не было значных панскіх сядзібаў.
XIX - пач. ХХст.
У 1795 годзе тэрыторыя Навагрудчыны ўвайшла ў склад Paciі, i пасля некалькіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных пераўтварэнняў вёска Вялікія Beраб’евічы з 1842 года ўвайшла ў склад Любчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Як сведчыць польскі «Slownik geograficzny...» за 1893 год у Вялікіх Вераб’евічах было 37 двароў. Да 1909 года адбыўся прыкметны рост вёскі: тут налічвалася адпаведна ўжо 86 двароў і жылі 524 чалавекі.
Каля 1911 года начала працаваць Вераб’евіцка-Клюкавіцкае народнае вучылішча. Адной з першых настаўніц была ў ёй Руфіна Радзялоўская. Да гэтага года некаторыя вераб'евіцкія дзеці хадзілі ў Клюкавіцкую перасоўную школу, якая адкрылася ў 1889 годзе. Частка дзяцей хадзіла і ў суседні Поўбераг, у Поўберагскае народнае вучылішча, якое працавала з другой паловы XIX стагоддзя. Усе гэтыя школы і вучылішчы былі аднакласнымі, дзеці атрымлівалі ў іх толькі пачатковыя навыкі чытання, пісьма і лічэння. Заняткі пачыналіся, як правіла, пасля заканчэння асноўных палявых работ – у кастрычніку і працягваліся да Вялікадня.
Міналі стагоддзі, мяняліся ўладальнікі вёскі, і на працягу ўсяго часу жыхары яе змагаліся за паляпшэнне свайго жыцця. Асабліва барацьба ўзмацнілася ў гады першай рэвалюцыі ў Расіі (1905 – 1907 гг.). У гэты час у Вераб’евічах пачалі з’яўляцца бальшавіцкія лістоўкі і пракламацыі. Адна з іх, знойдзеная тут у 1905 годзе паліцыяй, заканчвалася заклікамі “Далоў царскае самадзяржаўе!”, “Далоў вайну!” (ішла руска-японская вайна). “Няхай жыве сацыялізм!”
У пачатку чэрвеня 1906 г. сяляне Вялікіх Вераб’евіч разам з сялянамі навакольных вёсак кінулі падзённыя работы ў суседніх маёнтках і спынілі работы на лугах памешчыкаў, патрабуючы зніжэння арэндных цэн і павышэння заработнай платы сельскагаспадарчым рабочым. Забастоўка працягвалася амаль да канца лета. Для «ўціхамірвання» бастуючых быў кінуты атрад паліцыі, праводзіліся арышты агітатараў. Усё ж памешчыкі былі вымушаны часткова задаволіць патрабаванні сялян.
Вялікія беды прынесла насельніцтву першая сусветная вайна. Акупіраваўшы ў канцы жніўня 1915 г. нашы землі, германскія войскі адразу ж пачалі масавую рэквізіцыю хатняй жывёлы, збожжа. Уздоўж Вялікіх Вераб’евіч да лініі фронта была пракладзена вузкакалейка, на будаўніцтва якой зганялі ўсё працаздольнае насельніцтва. Лінія чыгункі праходзіла ад р.Нёман у Любчы да да злучэння з шырокакалейнай чыгункай на ст. Наваельня. Вызваленне ад нямецкай акупацыі, а разам з ім і Савецкая ўлада прыйшлі сюды ў канцы снежня 1918 года.
3 1921 па 1939 гады вёска Вераб’евічы разам з іншымі заходне-беларускімі землямі знаходзілася ў складзе польскай дзяржавы. Жыхары вёскі ўключаліся ў агульны нацыянальна-вызваленчы рух. Некаторыя з іх уступалі ў падпольныя КПЗБ і КСМЗБ, у розныя беларускія культурна-асветныя суполкі, прынялі ўдзел у Асташынскім узброеным паўстанні 1932 года. Кветкамі і пачастункамі сустракалі тут чырвонаармейцаў 18 верасня 1939 года. Услед за калонай салдат стыхійна арганізавалася дэманстрацыя мясцовых жыхароў. Праз некалькі месяцаў быў створаны Вераб’евіцкі сельскі Савет.
3 чэрвеня 1941 г. пачаліся новыя пакуты і выпрабаванні – Вялікая Айчынная вайна. У пачатку яе былі расстраляны чатыры дэпутаты сельсавета, а на тэрыторыі сельсавета фашысты стварылі ў 1941 годзе гета, куды зганялі насельніцтва з навакольных пунктаў. Са жніўня па снежань 1942 года фашысты расстралялі каля 950 вязняў гета. У 1961 годзе на месцы расстрэлу ў в. Малыя Вераб’евічы пастаўлены абеліск.
А ў Вялікіх Вераб’евічах з 1967 года ўзнімаецца абеліск у памяць 101 жыхара шасці навакольных вёсак, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай.
Мікалай Гайба
Крыніца: М.Гайба. Вераб'евічы: / Мікалай Гайба // Новае жыццё (г.Навагрудак). – 1989. – 10 жніўня
ТУТ>>>САЙТ вёскі Вераб'евічы
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История
|
Novogrudok. 2004-2012. © Все права защищены.