Гайба История Новогрудка Гісторыя Навагрудка Наваградак Novogrudok Nowogrodek Gaiba Gajba Hajba
ГАЛОЎНАЯ ФОТО
Новогрудка
План
Навагрудка
НАВІНЫ
раёна
ВІДЭА Аўтар сайта Gaiba
и мир
Мае
артыкулы

Уніяцкая царква ў 19 ст. на Навагрудчыне


Першая публікацыя: Мікалай Гайба. З гісторыі уніяцтва на Навагрудчыне ў ХІХ ст. // Брэсцкая унія 1596г.: гісторыя і культура. (Тэматычны зб. навуковых прац) / Навук. рэдактар С.А.Яцкевіч. Брэст, 1996. С. 19-21.

Уніяцтва на Навагрудчыне ў ХІХ ст.

У гісторыі царкоўнага жыцця на Беларусі г. Навагрудак адыгрываў значную ролю. У пачатку XIV ст. ён быў цэнтрам праваслаўнай мітраполіі. 3 другой паловы XVI ст. для праваслаўных мітрапалітаў з''яўляўся ix рэзідэнцыяй разам з Вільняй. Тут знаходзіўся мітрапалічы двор i палац. Кафедральным храмам з''яуляуся Барысаглебскі сабор, заснаваны яшчэ у XII ст. (1)
Такі ж высокі статус захоўваў Навагрудак i пры першых мітрапалітах - уніятах. (2)
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалггай Навагрудак, уключаны у склад Расійскай імперыі, страціў свой ваяводскі статус, стаўшы звычайным павятовым горадам. Аднак у адносінах да уніяцкага жыцця яшчэ некаторы час захоўваў пэўную адметнасць. Да 1810г. тут знаходзілася рэзідэнцыя Брэсцкага уніяцкага епіскапа Ігнація Булгака, перанесеная потым у Жыровічы. На тэрыторыі Навагрудскага павета працавала найбольшая ў Гродзенскай губерні колькасць храмаў - 56, якія мелі, згодна тагачаснай статыстыкі, каля 95 тысяч прыхаджан. (3)
Аднак у хуткім часе адбыліся значныя змены. У 1836 г. рашэннем Сената быў закрыты уніяцкі мужчынскі кляштар, а ў 1840 г. жаночы кляштар пры Барысаглебскай царкве.
У 40-х гадах XIX ст. усе уніяцкія прыходы на тэрыторыі Навагрудскага павета былі пераўтвораны ўладамі ў праваслаўныя.
I ўсё ж, нягледзячы на афіцыйнае скасаванне уніяцкай царквы, у многіх вернікаў яшчэ доўгі час захоўвалася арыентацыя на ўніяцтва. Пацвярджаюць тэта, у прыватнасці, успаміны праваслаўнага свяшчэнніка Сенненскай царквы Клімента Савіча, які ў другой палове 50-х гадоў XIX ст. застаў сваіх прыхаджан "уніятамі ў поўным сэнсе гэтага слова". Яго папярэднік быў перакананым уніятам "i да самай сваей смерці ў 1855 г. ўвесь час калі не ў прыходскай царкве, то ў капліцы, пастаянна служыў па-ўніяцку, успамінаў Святы Сінод і Рымскага папу. Гэтыя службы праводзіў выразна, з трапяткой павагай i слязмі замілавання, расчуліваючы часта да слёз прысутных" (4)
Некаторыя ўніяты, асабліва ў горадзе, не згаджаючыся перайсці ў праваслаўе, прымалі каталіцтва i хрысцілі ў яго сваіх дзяцей. Асабліва прыкметным гэта было ў канцы 50-х гадоў, што стала нават прадметам разгляду Навагрудскага магістрата. (5)
Частка праваслаўных свяшчэннікаў праводзіла сваю работў сярод уніятаў даволі далікатна i тонка. Як, напрыклад, згаданы вышэй Клімент Савіч, якога тагачасныя праваслаўныя iepapxi ставші ў прыклад іншым. Як яны адзначалі, К. Савіч "павучанні спачатку гаварыў на польскай мове з дамешкам беларускай, затым - на беларускай з дамешкам рускай і, нарэшце, на чыста рускай мове, тым самым прывучваючы прыхаджан да рускай народнасці". (6)
I ўсё-такі вера бацькоў давала аб сабе знаць i пазней. Як адзначалася ў адной з публікацый "Минских епархиальных ведомостей" за 1908 г., каталіцкія ксяндзы часта прыходзяць ва уніяцкія сем''і i прапануюць галаве сям''і прыняць "сваю старую веру, каталіцкую11. I такія прапановы "многія прымаюць i адыходзяць ад праваслаўя". (7).
Аднак гэтыя факты ўжо нічога не маглі змяніць. Колькасць праваслаўных няўхільна ўзрастала. Не змяніла значна гэтую тэндэнцыю i часовае знаходжанне Навагрудчыны ў складзе польскай дзяржавы ў міжваенны час.

Літаратура:
История Новогрудской епархии от основания до настоящего времени // Наваградскія чытанні. Кн. 2. Навагрудак, 1993. С. 16-25.
Палуцкая С. Пачатковая гісторыя ўніяцтва i Наваградак //Тамсама. Кн. 3. Навагрудак, 1993 . С. 30-40.
Miemcki R. Ziemia Nowogrodzka w dobie porozbiorowej. Wilno, 1935. S. 33.
Минские епархиальные ведомости. 1892. № 20. С. 580.
Нац. архіў Рэсп. Беларусь, Ф.615, воп.1, спра. 187
Минские епархиальные ведомости. 1892. № 20. С.582
Минские епархиальные ведомости. 1908. № 8. С.208.

Карысныя спасылкі

История Беларуси: первоисточники
Сайт любителям генеалогических изысканий
Беларуская электронная бібліятэка
Коллекция словарей и энциклопедий -

E-mail: gaiba@tut.by

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY белорусская поисковая система
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История

Лічыльнікі сайта ўстаноўлены 16.05.2005г.


Распрацоўка сайта, дызайн, admin (с) Мікалай Гайба (Mikalai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2008гг.
Hosted by uCoz