Навагрудак. гістарычны каландар на 2013 год. г.Новогрудок Гайба Novogrudok Nowogrodek Даты гісторыі г.Навагрудка
ГАЛОЎНАЯ ФОТО
Новогрудка
План
Навагрудка
НАВІНЫ
раёна
ВІДЭА Аўтар сайта Gaiba
и мир
Мае
артыкулы

Артыкулы па гісторыі Навагрудка
( 39 артыкулаў )

Найти: на:
Бегущая строка в поле формы со сменой сообщений.

Hosted by uCoz
З 2011 г. поўны спіс артыкулаў публікуецца толькі на галоўнай старонцы сайта

   Агульная інфармацыя
Летапіс (Даты гісторыі)
История Новогрудка. Краткий обзор
Навагрудскі замак
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2013г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2011г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2008г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2006г.
Гісторыя развіцця гандлю
IV Фэст культуры "Наваградскі замак". Праграма.
NEWНаваградская вуліца ў Вільнюсе

   ХІ - ХVIIIст.
NEWНЕМОГРАДАС - Летописный Новгородок
NEWЛавришевский монастырь
Архітэктурныя помнікі Навагрудка
Гара Міндоўга
Наваградскія ваяводы
Наваградскія кашталяны
NEWМагдэбургскае права
NEWЦаркоўнае жыццё Навагрудка
Царква Успення Божай Маці (Замкавая царква)
Могілкі: татарскія і яўрэйскія
Была зіма снежная ды лютая...

   ХІХ ст.
Уніяцтва на Навагрудчыне ў ХІХ ст.
Навагрудак у часы Адама Міцкевіча
Знешні воблік г.Навагрудка ў ХІХ ст.
Предки и потомки А.Пушкина на Новогрудчине
Новогрудчина в 1812 году.
Адам Міцкевіч і радзіма
Помнікі Адаму Міцкевічу ў Навагрудку (Гісторыя стварэння)
Завоссе як месца нараджэння А.Міцкевіча

ХХ ст.
Гісторыя Навагрудскай чыгункі
Навагрудскі рэўком 1918-1920гг. Устанаўленне савецкай улады
Навагрудчане ў 1921-1939гг.
Янка Купала ў Навагрудку (1940г.)
Навагрудак у чэрвені 1941г.
Традыцыйныя рамёствы Навагрудчыны
Вёска Вялікія Вераб'евічы
Вёска Асташына.
Вёска Ятра. Гісторыя.
Композитор Н.Набоков и Любча
Акадэмік Касцюк М.П.
Інфармацыю аб іншых артыкулах глядзі ТУТ

Все статьи (или их фрагменты) можно свободно копировать и распространять в печатном или электронном виде
с условием ссылки на автора или гиперссылкой на страницу
© Николай Гайба

Навагрудскія сайты

***Навагрудскі райвыканкам
***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА
***Газета "Новае жыццё"


Мае аўтарскія сайты:

***Гістарычныя могілкі Навагрудка
***Вераб'евічы Вялікія і Малыя
***ДОМ-МУЗЕЙ Адама Міцкевіча




Страны посещения сайта
Счетчик установлен 26.12.2011. free counters
Free counters






Навагрудскі рэўком у 1919 годзе: Устанаўленне савецкай улады

Апублікавана: © М.Гайба. Старонкі гісторыі//“Новае жыццё” (г.Навагрудак)18.04.2009г.

Пры выкарыстанні артыкула - спасылка на аўтара або гіперспасылка абавязковая!


Прыход на навагрудскую зямлю савецкай улады супаў па часе з абвяшчэннем Беларускай савецкай рэспублікі. Праўда, праіснавала новая ўлада ўсяго тры месяцы - ад часу адыходу германскіх часцей да прыходу польскай арміі 18 красавіка 1919 года. Сёння практычна не засталося ўжо сведкаў тых падзей, і толькі архіўныя дакументы і газетныя публікацыі таго часу дазваляюць аднавіць ход падзей.

Пасля паражэння Германіі і падпісання ёю капітуляцыі германскія войскі вымушаны былі пакінуць беларускія землі. 27 снежня 1918 года ў Навагрудак увайшлі часці 152-га стралковага палка Чырвонай Арміі - прыкладна 150 чалавек. 3.01.1919 года ваенкам палка Скуратовіч у сваім рапарце паведамляў, што “нямецкія бандыты спрабавалі ўчыніць пагром, але камандзірам 5-й роты ён не быў дапушчаны”. У гэтым жа рапарце адзначыў, што адносіны мясцовага насельніцтва добрыя. А калі 29 снежня ў Навагрудку адчынілі чырвонаармейскі клуб імя Леніна, то прысутныя былі ў захапленні. Пачалося фарміраванне новай улады - быў утвораны Навагрудскі павятовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ваенрэўкам) на чале з А.К. Залескім. Ён жа ўзначаліў і Навагрудскі павятовы камітэт камуністычнай партыі (бальшавікоў). Былі створаны павятовая надзвычайная камісія (ЧК), міліцыя і павятовы харчовы камітэт. Зрэшты, што і як рабіць, было зразумела, бо з канца 1917 года ў Мінску дзейнічала савецкая ўлада. А на заходнебеларускіх землях насельніцтва толькі пачынала вызваляцца ад трохгадовай нямецкай акупацыі.

Навагрудскі павет, як успамінаў пазней А. Залескі, “уяўляў сабой тэрыторыю, уздоўж і ўпоперак зрытую акопамі, аблытаную дротам, эканамічна знясіленую за гады імперыялістычнай вайны і яшчэ больш аслабленую ўсякімі паборамі германскай арміі”. Аб некаторых захадах Навагрудскага ваенрэўкама напісала газета “Звязда” 4.03.1919 года. Паведамлялася, што ў Навагрудку была адкрыта багадзельня і “савецкая сталовая” для беспрацоўных і служачых. На ўлік узяты мануфактурныя і скураныя склады, праведзена рэгістрацыя аграномаў і землямераў. Былі адменены ўсе ранейшыя віды падаткаў і ўведзены адзіны надзвычайны рэвалюцыйны падатак.

Новай уладзе давялося вырашаць і спецыфічныя праблемы. Трэба было ўладкаваць бежанцаў, якія вярталіся ў родныя мясціны. Газета “Звязда” 2.03.1919 года паведамляла, што на Навагрудчыну іх вярнулася каля 9 тысяч чалавек. Ім неабходна было жыллё, харчаванне і сродкі вытворчасці. Асноўнымі крыніцамі для гэтага сталі маёнткі князёў Радзівілаў, Святаполк-Мірскіх, графаў Шчарсоўскага, Вяржбіцкага, Ясінскага і інш.

Яшчэ адной новай праблемай сталі салдаты рускай арміі, што ўцяклі з нямецкага палону. Яны, як пісала “Звязда” 4.03.1919 года, “арганізавалі шайку (каля 30 чалавек) для крадзяжу чужой маёмасці… узброеныя вінтоўкамі і рэвальверамі, жывучы ў мясцовых лясах, наводзілі паніку і перыядычна нападалі на мясцовых жыхароў”. “З прыходам савецкай улады, - працягвае газета, - большасць з гэтых злачынцаў была арыштавана, і ў дадзены момант яны ўтрымліваюцца ў Мінскім папраўчым доме”. Сваім загадам №6 ваенрэўкам абавязаў грамадзян здаваць усю зброю і боепрыпасы, якія ў іх захоўваліся, забараніў гандлярам хаваць тавары па жылых дамах, а сялянам раскрадаць маёмасць уцёкшых памешчыкаў. За невыкананне - суровыя меры, аж да расстрэлу.

Праблемай было і практычна масавае самагонаварэнне. З гэтай нагоды рэўкам 18 студзеня 1919 года выдаў загад №5, у якім адзначаў, што “ўсякае псаванне хлеба на самагонку і яе захоўванне з’яўляецца цяжкім злачынствам”. Рэўкам загадаў у трохдзённы тэрмін здаць усе самагонныя апараты і спіртныя напіткі ў валасныя камітэты. Вінаватыя ў невыкананні гэтага загада “будуць строга пакараны, аж да (вплоть) да расстрэлу”.

1 студзеня 1919 года было абвешчана стварэнне Беларускай савецкай рэспублікі. На месцах прыступілі да стварэння грамадзянскіх органаў улады. У пачатку лютага адбыўся першы павятовы з’езд саветаў, які стварыў новы орган улады - Навагрудскі павятовы выканаўчы камітэт у складзе 15 чалавек. Пачалі ўкараняцца новыя традыцыі і святы. Так, 5.03.1919 года газета “Звязда” апублікавала артыкул “Аб святкаванні гадавіны Чырвонай арміі ў Навагрудку”. Паведамлялася, што 23 лютага горад быў упрыгожаны чырвонымі сцягамі і зелянінай. На гарадскую плошчу прыйшлі дзве калоны дэманстрантаў пад гукі “Інтэрнацыянала” ў выкананні духавога аркестра. Адбыўся мітынг і парад, а вечарам у рабочым клубе канцэрт, у чырвонаармейскім клубе - мітынг і танцы, у зале “Варшаўскай” гасцініцы - аматарскі спектакль. У гэты дзень была прынята пастанова аб перайменаванні вуліц Базарнай і Яўрэйскай адпаведна ў Чырвонаармейскую і Савецкую.

15 красавіка 1919 года газета “Бядняк” апублікавала паведамленне аб рабоце Навагрудскага павятовага выканкама за прайшоўшы месяц. Сярод цікавых фактаў яго дзейнасці адзначым, што за месяц у Навагрудскім павеце было распаўсюджана больш за 10 тысяч газет і звыш 8 тысяч брашур рэвалюцыйнага зместу. У Навагрудку адкрыты дзве савецкія працоўныя школы першай і другой ступені, некалькі бібліятэк і школа для дарослых першай ступені, арганізаваны літаратурна-асветніцкі гурток. Аддзел працы зарэгістраваў за гэты час 250 беспрацоўных, а фінансавы аддзел у дадатак да надзвычайнага рэвалюцыйнага падатку ўвёў натуральны падатак і падатак на забеспячэнне сем’яў чырвонаармейцаў. Планавалася аднавіць вузкакалейную чыгунку, злучыць тэлефоннай сувяззю ўсе валасныя выканкамы і ўстанавіць, дзе толькі магчыма, электрычнае асвятленне.

Аднак ужо ў сярэдзіне сакавіка на тэрыторыі павета з’явіліся польскія войскі. Чырвонаармейцы і савецкія служачыя пакінулі Навагрудак і прынялі ўдзел у баях за Наваельню, за пераправу на Нёмане. Праз месяц, 18 красавіка 1919 года, у Навагрудак увайшлі польскія часці. Застаецца дадаць, што першы кіраўнік савецкай улады ў Навагрудку А.К. Залескі, ураджэнец сучаснага Нясвіжскага раёна, пазней працаваў на адказных пасадах у дзяржайных органах, у прыватнасці намеснікам наркама земляробства. У 1935 годзе апублікаваў свае ўспаміны ў часопісе “Бальшавік Беларусі”. Аднак у 1937 годзе трапіў пад хвалю неабгрунтаваных рэпрэсій і быў расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

© Мікалай ГАЙБА, дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча (Навагрудак, 2009).


Устанаўленне савецкай улады на Навагрудчыне. Дзейнасць рэўкомаў (1919-1920гг.)

(с) Публікацыя: М.Гайба, У.Несцярэнка. У полымі рэвалюцыі // Памяць. Навагрудскі раён - Мінск, 1996. С.241-244.
Пры выкарыстанні - спасылка на аўтара абавязковая!

25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 года ў Петраградзе перамагло ўзнятае бальшавікамі ўзброенае паўстанне. У ім прымалі ўдзел і ўраджэнцы Наваградчыны: Канстанцін Сямёнавіч Бакуновіч, Аляксандр Паўлавіч Гіль, Антон ДанІлавіч Горбач, Мяфодзій Астапавіч Патоцкі, Георгій Сяргеевіч Шчур. Яны былі маракамі крэйсера «Аўрора».
Пасля петраградскіх падзей на тэрыторыі Расіі хуткімі тэмпамі пачала ўстанаўлівацца савецкая ўлада. А ў заходніх губернях краіны ў гэты час гры- мелі баі першай сусветнай вайны. Лінія фронту падзяліла Наваградскі павет на дзве часткі. Ва ўсходняй дзейнічаў ваенна рэвалюцыйны камітэт, на станцыі Замір'е (цяпер Гарадзея) працаваў Замір'еўскі падрайкам камуністычнай партыі.
Заходняя частка павета разам з Наваградкам была акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У доме, дзе жыў А. Міцкевіч, пасяліўся са сваім штабам генерал 10-ай нямецкай арміі Доўбадзель-Шэфер. Акупанты ўстанавілі ў павеце рэжым дэспатызму і грабяжу. Яны рэквізавалі ў насельніцтва коней, кароў, збожжа. Па загаду ня- мецкіх улад, які быў аддадзены 24.05.1916 г., у сялян адбіраўся ўвесь ураджай, забараняўся ўсялякі продаж прадуктаў земляробства. За парушэнне - штраф да 6 тысяч марак або турэмнае зняволенне да шасці месяцаў.
Усё працаздольнае насельніцтва зганялася на выкананне ваеннаабарончых работ: пракладку чыгункі Любча—Наваельня, будаўніцтва і рамонт мастоў, дарог і г. д. Сяляне супраціўляліся нямецкім уладам пры рэквізіцыях, ухіляліся ад абарончых работ. Пэўныя спадзяванні ўскладваліся на ўтвораную Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Прадстаўнікі Наваградскага павета былі на адным з яе пасяджэнняў, што адбылося 21 красавіка 1918 г.
Падзеі змяняліся хутка. Пасля капітуляцыі Германіі з боку Савецкай Расіі былі ануляваны ўмовы Брэсцкага міру і на занятую немцамі тэрыторыю ўступіла Чырвоная Армія. 27 снежня 1918 г. у Наваградак увайшоў 152-гі стралковы полк. У гэты час Наваградскі павет уяўляў сабою тэрыторыю, уздоўж і ўпоперак зрытую акопамі, аблытаную дротам, эканамічна знясіленую за гады вайны. Была спалена пятая частка паселішчаў, шчыльнасць насельніцтва зменшылася ў параўнанні з 1911 г. больш чым на 35%.
Пасля адступлення немцаў улада часова перайшла да міліцыі, якая прыня- ла меры для навядзення ў горадзе парадку. 31 снежня 1918 г. прайшлі перавыбары рэўкама, у яго склад былі ўключаны прадстаўнікі заходняй часткі павета. Рэўкам сканцэнтраваў у сва іх руках усю паўнату ўлады ў павеце. Ён займаўся ваеннымі і гаспадарчымі справамі. Была творана надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй. Старшынёй рэўкама быў прызначаны А. К. Залескі. Ён жа ўзначаліў і створаны 5 студзеня 1919 г. павятовы камітэт кампартыі бальшаві-коў Літвьі і Беларусі. Членамі камітэта былі I. Валодзька, В. Назарэнка, П. Лабаноўскі, I. Вінькоў. Па стану на 20 лютага ў павеце працавала шэсць партячэек, налічвалася 36 каму- ністаў і 6 кандыдатаў. Прыхільна была сустрэта працоўнымі вестка аб абвяшчэнні БССР. Сяляне Кашалеўскай воласці нават паслалі прывітальную тэлеграму Часоваму рэва-люцыйнаму ўраду Беларусі. Пасля стварэння органаў улады першачарговае значэнне атрымаў аддзел сацыяльнага забеспячэння рэўкама. Яго патрабаванні павінны бьілі выконвацца ў тэрміновым парадку.
20 студзеня 1919 г. павятовы рэўкам пастанавіў: усім кааператывам, прыватным асобам і грамадскім арганізацыям горада і навакольных вёсак даць да 25 студзеня дакладныя звесткі аб колькасці і месцы знаходжання ўсіх відаў харчовых тавараў і прадметаў жыццёвай неабходнасці, а таксама ўсіх сельскагаспадарчых прылад і машын. Пры гэтым насельніцтва папярэджвалася, што ўсе вінаватыя ў парушэнні паста новы будуць аддадзены пад суд. Былі нацыяналізаваны ўсе прадпрыемствы, узяты на ўлік маёнткі, зроблены ўлік хлеба, уведзена абмежаванне на вываз прадуктаў, складзены спіс насельніцтва павета, вызначана колькасць зямельнай плошчьі для сем'яў. У Гарадзечанскай воласці выканкам пастанавіў ўсю сабраную муку і крупы аддаваць у харчовы аддзел рэўкама, які размяркоўваў гэтыя прадукты па цвёрдых цэнах сярод бяднейшага насельніцтва, а грошы за памол мукі на млынах ішлі на ўтрыманне мельнікаў і на рамонт млыноў.
Лес таксама перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. Была забаронена яго самавольная высечка, а дровы, нарыхтаваныя ў час акупацыі, канфіскоўваліся. Яны выдаваліся пагарэльцам і пацярпеўшым ад вайны, а таксама іірадаваліся іншьім жыхарам за нарміраваную плату. На ўсё насельніцтва рэўкам наклаў надзвычайны рэвалюцыйны падатак.
У лютым 1919 г. адкрыўся павятовы з'езд Саветаў. Ён аб'явіў, што ўлада ў горадзе і вёсцьі належыць Саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Быў аб'яўлены дэкрэт аб канфіскацыі зямлі ў 48 найбольш багатых уладальнікаў, аб аддзяленні школы ад царквы. На з'ездзе выбралі выканаўчы камітэт з 17 членаў, з іх 14 былі бальшавікамі. Пры рашэнні ўсіх важных задач выканкам папярэдне абмяркоўваў іх у райкаме кампартьіі.
У жыццё гараджан пачалі ўкараняць новыя традыцыі і святы. Так, 23 лютага 1919 г. Наваградак быў упрыгожаны чырвонымі сцягамі і транспарантамі: «Пралетарьіі ўсіх краін, яднайцеся!», «Няхай жыве Чырвоная Ар мія!». У 11 гадзін раніцы на гарадскую плошчу прыйшлі дзве каравульныя ро-ты з духавым аркестрам, атрад ЧК, мі-ліцьія, члены партарганізацыі, савец-кія служачыя, навучэнцы. Адбыўся ўрачысты мітьінг, на якім прынялі рэзалюцыю - прывітанне чырвонаармейцам. Вечарам у рабочым клубе прайшоў мітынг-канцэрт, а ў зале «Варшаўскай» гасцініцы — аматарскі спектакль. У гэты ж дзень было вырашана перайме-наваць вуліцы Базарную і Яўрэйскую адпаведна ў Чырвонаармейскую і Савецкую.
Але нядоўгім аказалася станаўленне новай улады. Правячыя колы Польшчы, маючы намер аднавіць былую Рэч Паспалітую «ад мора да мора» і варожа адносячыся да савецкай улады, сталі на шлях вайны. Ужо вясною 1919 г. пачаліся напады польскіх фарміраванняў на населеныя пункты Наваградскага павета. Супраць іх былі кінуты ўсе наяўныя сілы—дзве каравульныя роты і ўзвод кавалерыі. Камітэт КП(б)ЛіБ паставіў ім задачу: не дапусціць захопу чыгункі Баранавічы — Мінск і пераправы цераз Нёман. Аднак у польскага боку было больш сіл, і пасля некалькіх сутычак наваградскі атрад апынуўся ў акружэнні, не маючы шляхоў для адступлення. 18 красавіка ў Наваградак увайшлі войскі Польшчы.
Жыхары павета зноў апынуліся пад уладай акупацыйных войск - цяпер польскіх. Дэлегацыя сялян Наваградчыны, якая прыбыла ў Мінск у верасні 1919 г., расказала, што ў павеце знішчаны цэлыя вёскі, насельніцтва жыве ў акопах або зямлянках, зусім няма хлеба. У павеце пануюць чорная воспа, тыф, дызентэрыя, ад якіх толькі ў вёсцы Воўкарэзь за адзін дзень памерла 12 чалавек.
Адказам акупантам стала ўзброеная барацьба. Партызанскія атрады дзейнічалі ў Гарадзішчанскай, Наваельненскай і іншых валасцях Наваградчыны. Жыхары мястэчка Ярэмічы паўсталі супраць акупантаў і ўступілі ў адкрытую барацьбу з польскімі салдатамі, якія прыбылі для ўціхамірвання бунту. Многія яго ўдзельнікі былі жорст ка пакараны, а 14 чалавек з ліку кіраўнікоў паўстання белапалякі расстралялі. Сярод іх — М. А. Царук, У. А. Кузьміч, М. В. Курыла, I. С. ВарановІч, П. Р. Сініца, М. А. Бразовіч, В. Ф. Выдзерка, М. К. Выдзерка, В. Б. Тамашэвіч.
19 ліпеня 1920 г. наваградчане сустрэлі Чырвоную Армію. Гэта была Омская стралковая дывізія 16-ай арміі пад камандаваннем В. К. Путны. Непасрэдна ў вызваленні горада прымаў удзел 242-гі полк гэтай дывізіі на чале з С. С. Вастрацовым. Уся ўлада ў павеце перайшла ў рукі ваеннарэвалюцыйнага камітэта, які быў створаны 21 ліпеня. Яго ўзначаліў Лагвіновіч, а пазней - былы беластоцкі рабочы, член бальша- віцкай партыі Станіслаў Адамавіч Мертэнс, у далейшым наркам унутраных спраў БССР, член ЦК КП(б)Б, ЦВК БССР. Намеснікамі старшыні рэўкама былі В. Г. Аблажэй, А. Г. Максіменка. Па ініцыятыве старшыні ВРК у горадзе была створана міліцыя, а 22 жніўня было прынята рашэнне аб вы данні павятовай газеты «Труженник». Адной з асноўных задач рэўкама стаў збор ураджаю, яго ўлік і падрыхтоўка зямлі да сяўбы. Нарыхтоўчы аддзел арганізаваў уборку ўраджаю ў нацыяналізаваных маёнтках, правёў па валасцях развёрстку хлеба для дастаўкі яго ў горад, устанавіў кантроль на млы нах. Былі выдадзены распараджэнні аб мабілізацыі ўсіх коней для заворвання і засеву палёў азімымі, а таксама аб уліку пасяўной плошчы грамадзян.
Загадам рэўкама № 14 ад 11 жніўня 1920 г. прадпісвалася: у мэтах дапамогі сем'ям чырвонаармейцаў і пацярпеўшым ад польскай акупацыі грамадзянам і наогул беднякам у самым тэрміновым парадку арганізаваць заворванне агульнымі сіламі і засяванне іх палёў. Грамадзяне, якія мелі коней, абавязваліся апрацоўваць і засяваць палі тых, у каго іх не было. 3 27 верасня па 4 кастрычніка па загаду рэў кама быў арганізаваны тьідзень ворыва пад назвай «Тыдзень дапамогі селяніну». Вытворчы аддзел рэўкама арганізаваў у горадзе кузню і слясарна-такар- ную майстэрню. Будаўнічы аддзел займаўся капітальным рамонтам гарадской лазні, мастоў на рэчцы Сэрвеч, выдачай матэрыялаў для патрэб савецкіх устаноў. Жыллёвы аддзел рабіў улік памяшканняў і мэблі, пакінутых выехаўшымі грамадзянамі, прыватных кватэр з мэтай іх размеркавання паміж установамі, савецкімі служачымі і грамадзянамі. Аддзел сацыяльнага забеспячэння склаў спісы сем'яў чырвонаармейцаў, а таксама асоб, якія вярнуліся са старой арміі, інвалідаў, дзяцей да шасцігадовага ўзросту.
Аддзел народнай асветы разаслаў анкеты ва ўсе валасныя рэўкамы для атрымання звестак аб наяўнасці школ, вучняў, настаўнікаў, аб месцах, дзе ёсць неабходнасць стварэння новых школ. Было зроблена распараджэнне аб ахове пакінутых у маёнтках кніг і школьных дапаможнікаў. У Наваградку адкрыліся вячэрнія курсы, бібліятэка, Народны дом.
Рэўкам выдаў загад № 40 аб стварэнні ў доме, дзе жыў А. Міцкевіч, музея або бібліятэкі. У нядзелю, 3 жніўня 1920 г., па ініцыятыве Наваградскай арганізацыі РКП(б) быў праведзены першы нядзельнік, у якім прынялі ўдзел камуністы, служачыя рэўкама, члены прафсаюза. Многія жыхары Наваградчыны знаходзіліся ў цэнтры бурлівых падзей не толькі ў сваёй мясцовасці, але і за яе межамі. Актыўнымі ўдзельнікамі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны сталі Маісей Міхайлавіч Маўшовіч, Міхаіл Андрэевіч Макулік, Аляксандр Адамавіч Норык, Мікалай Нікіфаравіч Нагорны, Станіслаў Станіслававіч Трусевіч, I. А. Пятровіч (Янка Нёманскі), Сцяпан Сямёнавіч Чэрнік, Міхаіл Паўлавіч Гнілякевіч, Павел Іосіфавіч Сечка, Міхаіл Аляксандравіч Літвінскі, Аляксандр Васільевіч Антончык, Алена Лявонаўна Сосік, Іосіф Фаміч Сосік, Барыс Сцяпанавіч Сокал, Пётр Сямёнавіч Анацка, МІхаіл Паўлавіч Журко і інш. На 26 верасня на Наваградчыне былі прызначаны выбары ў выканкам гарадскога Савета, а на 2 кастрычніка — выбары дэлегатаў на павятовы э'езд Саветаў. Аднак ажыццявіць гэтыя мерапрыемствы не ўдалося. Войскі Польшчы пасля баёў пад Варшавай ізноў пачалі наступленне і 1 кастрычніка 1920 г. у чарговы раз занялі Наваградак.

© Мікалай Гайба, 1996 г.

_______________________________________________________
Вы можете добавить ссылку на эту страницу в:




Сколько дней блогу Яндекс.Метрика
RATING ALL.BY
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История

Распрацоўка сайта, дызайн, admin © Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2013. © Все права защищены.

Hosted by uCoz