Навагрудак у Першай сусветнай вайне. Мікалай Гайба
ГАЛОЎНАЯ ФОТО
Новогрудка
План
Навагрудка
НАВІНЫ
раёна
ВІДЭА Аўтар сайта Gaiba
и мир
Мае
артыкулы

Артыкулы па гісторыі Навагрудка
( 39 артыкулаў )

Найти: на:
Бегущая строка в поле формы со сменой сообщений.

Hosted by uCoz
З 2011 г. поўны спіс артыкулаў публікуецца толькі на галоўнай старонцы сайта

   Агульная інфармацыя
Летапіс (Даты гісторыі)
История Новогрудка. Краткий обзор
Навагрудскі замак
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2011 г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2008г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2006г.
Гісторыя развіцця гандлю
IV Фэст культуры "Наваградскі замак". Праграма.
NEWНаваградская вуліца ў Вільнюсе

   ХІ - ХVIIIст.
NEWНЕМОГРАДАС - Летописный Новгородок
NEWЛавришевский монастырь
Архітэктурныя помнікі Навагрудка
Гара Міндоўга
Наваградскія ваяводы
Наваградскія кашталяны
NEWМагдэбургскае права
NEWЦаркоўнае жыццё Навагрудка
Царква Успення Божай Маці (Замкавая царква)
Могілкі: татарскія і яўрэйскія
Была зіма снежная ды лютая...

   ХІХ ст.
Уніяцтва на Навагрудчыне ў ХІХ ст.
Навагрудак у часы Адама Міцкевіча
Знешні воблік г.Навагрудка ў ХІХ ст.
Предки и потомки А.Пушкина на Новогрудчине
Новогрудчина в 1812 году.
Адам Міцкевіч і радзіма
Помнікі Адаму Міцкевічу ў Навагрудку (Гісторыя стварэння)
Завоссе як месца нараджэння А.Міцкевіча

ХХ ст.
Навагрудчына ў Першай сусветнай вайне
Гісторыя Навагрудскай чыгункі
Навагрудскі рэўком 1918-1920гг. Устанаўленне савецкай улады
Навагрудчане ў 1921-1939гг.
Янка Купала ў Навагрудку (1940г.)
Навагрудак у чэрвені 1941г.
Традыцыйныя рамёствы Навагрудчыны
Вёска Вялікія Вераб'евічы
Вёска Асташына.
Вёска Ятра. Гісторыя.
Композитор Н.Набоков и Любча
Акадэмік Касцюк М.П.
Інфармацыю аб іншых артыкулах глядзі ТУТ

Все статьи (или их фрагменты) можно свободно копировать и распространять в печатном или электронном виде
с условием ссылки на автора или гиперссылкой на страницу
© Николай Гайба

Навагрудскія сайты

***Навагрудскі райвыканкам
***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА
***Газета "Новае жыццё"
***Форум г.Навагрудка

Мае аўтарскія сайты:

***Гістарычныя могілкі Навагрудка
***Вераб'евічы Вялікія і Малыя
***ДОМ-МУЗЕЙ Адама Міцкевіча



Страны посещения сайта
Счетчик установлен 26.12.2011. free counters
Free counters


-Вы можете добавить ссылку на эту страницу в:




Навагрудчына ў Першай сусветнай вайне (1914-1918 гг.)


Першая публікацыя: М.Гайба. Чужа вайна: Навагрудчына ў Першай сусветнай // Новае жыццё (г.Навагрудак) - 2014. - 30.07.
Пры выкарыстанні артыкула - спасылка абавязковая!
_____________________________________________________

100 гадоў назад пачалася вялікая вайна, якая ўвайшла пазней у гісторыю як Першая сусветная. Вынікам вайны сталі мільёнаў загінуўшых салдат і мірных жыхароў, распад Расійскай, Аўстра-Венгерскай і Асманскай імперый, рэвалюцыі ў Расійскай імперыі і Германіі, анексія тэрыторый і з’яўленне новых дзяржаў.

Самым непасрэдным чынам вайна прайшлася па тэрыторыі і лёсах людзей Навагрудчыны. Ужо ў першы месяц вайны, у жніўні 1914 г. у Навагрудскім павеце была аб’яўлена мабілізацыя жыхароў у дзеючую армію. Па няпоўных звестках тады мабілізавалі каля 5 000 чалавек. Гэта адразу ж наклала адбітак на эканоміку рэгіёна – “не стала хапаць рук” для збору восенньскага ўраджаю.

Значна пагоршылася становішча насельніцтва павета ў сувязі з рэквізіцыямі. Паводле інструкцыі для рэквізіцыі хатняй жывёлы, зацверджанай 13.02.1915 г. мінскім губернатарам, жыхары Наваградскага павета павінны былі даставіць на чыгуначныя станцыі ў Замір’е, Наваградак, Пагарэльцы, Баранавічы і Молчадзь паводле ўстаноўленых нормаў рэквізіцыі 1200 галоў жывёлы. Акрамя гэтага ў насельніцтва на вайсковыя патрэбы былі рэквізаваны сена, салома, неабмалочаныя авёс, ячмень і жыта, конская вупраж, фурманкі, З мэтаю аказання дапамогі пацярпелым ад вайны, у Навагрудку быў створаны “Навагрудскі павятовы камітэт Яе імператарскай высокасці Вялікай княжны Таццяны Мікалаеўны па аказанню часовай дапамогі пацярпелым ад ваенных бедстваў”, які займаўся зборам і размеркаваннем ахвяраванняў.

Летам 1915 г. германска-рускі фронт наблізіўся ўшчыльную да межаў Навагрудскага павета. У жніўні таго ж года была абвешчана эвакуацыя, якая, у значнай ступені, была прымусовай. Пад адкрытым небам у тыле 4-й расійскай арміі апынуліся дзесяткі тысяч бежанцаў. Як паведамляў начальнік Мінскай губерні, яны “не маючы сродкаў для набыцця харчовых тавараў і харчу для жывёлы і коней, знаходзяцца ў бядотным стане, разбураючы мясцовае насельніцтва і запруджваюць бліжэйшы тыл арміі”. Урэшце, большая частка бежанцаў была накіравана ў раён Урала і р.Волга. У верасні 1915 г. Навагрудак і заходняя частка Навагрудскага павета была акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. Акупанты аб’явілі аб рэквізіцыі ў насельніцтва коней, кароў, збожжа. Па загаду нямецкіх улад ад 24.05.1916 г., у сялян адбіраўся ўвесь ураджай, забараняўся ўсялякі продаж прадуктаў земляробства. За парушэнне - штраф да 6 тысяч марак або турэмнае зняволенне да шасці месяцаў.

Усё працаздольнае насельніцтва накіроўвалася на выкананне ваеннаабарончых работ: будаўніцтва і рамонт мастоў, дарог і г. д. Зыходзячы з ваенных патрэб, германскае камандаванне распачало ў 1916 г. будаўніцтва ваенна-палявой вузкакалейнай чыгункі ад станцыі Наваельня да мястэчка Любча, за якім праходзіла лінія гермаска-расійскага фронту. Для правядзення будаўнічых работ зганялася літаральна ўсё працаздольнае насельніцтва, рэквізаваліся коні, высякаліся мясцовыя лясы. (Напрыклад, у раёне в.Басіна быў высечаны сасновы лес, які так і не аднавіўся. Чыгунка была пабудавана менш чым за год. Яе асноўная лінія ішла ад станцыі Наваельня, дзе было пабудавана дэпо, да мястэчка Любча каля вёсак Карыца, Лапушна, Зарой, Кусціна, Сяцевіна, Скрыдлева (з адгалінаваннем у г. Наваградак), Сялец, Гарадзечна, Басіна, Вялікія Вераб’евічы, Ракевічы, Нянькава, Навасёлкі, Пантусавічы, Ачукевічы. Былі пабудаваныя і дзве дадатковыя лініі ў бок ракі Сэрвеч.

У Навагрудку ў доме, дзе некалі жыў Адам Міцкевіч, пасяліўся са сваім штабам генерал 10-ай нямецкай арміі Шэфер. У 1915-1916 гг. у Навагрудку была пабудавана электрастанцыя, пракладзена тэлефонная сувязь. Варта ўзгадаць, што захавалася значная колькасць малюнкаў і фотаздымкаў з відамі Навагрудка і ваколіц, зробленых немцамі ў час акупацыі.

З восені 1915 г. лінія германска-расійскага фронту стабілізавалася на лініі Паставы-Баранавічы. На тэрыторыі Навагрудскага павета яна праходзіла па рэках Нёман і Сэрвач, г.зн. на адлегласці прыкладна 30 км. на поўнач і ўсход ад Навагрудка. Да вясны 1918 г. тут адбываліся пазіцыйныя прыфрантавыя баявыя сутычкі. Самай значнай бітвай на тэрыторыі павета стала Баранавіцкая наступальная аперацыя рускіх войск у 1916 г. Правядзенне аперацыі было ўскладзена на 4-ю армію (камандуючы генерал А.Рагозін) ў складзе 5 карпусоў, 3 дывізій і іншых часцей. План баявых дзеянняў уключаў у сябе, у т.л.) прарыў аўстрыйскіх і германскіх пазіцый на рубяжы Цырын-Гарадзішча; стварэнне ударнай групы ў раёне в.Дзяляцічы з мэтаю ўдару на Навагрудак. 25-ты армейскі корпус, які стаяў на лініі Любча-Цырын, павінен быў атакаваць праціўніка з раёна Любчы ў напрамку Навагрудка з мэтаю нанясення ўдару па рэзерву германскіх войск, якія ішлі з Вільні. Актыўная фаза наступальнай аперацыі пачалася 19 чэрвеня і працягвалася 9 дзён. Баі былі вельмі жорсткімі і кровапралітнымі. Руская армія правяла пяць артылерыйскіх падрыхтовак, пяць атак і, у выніку, адбіла ў праціўніка невялікую тэрыторыю, аднак панесла вялікія страты – забітымі, параненымі і ўзятымі ў палон каля 80 тысяч чалавек. Страты праціўніка склалі каля 25 тыс. чалавек. Такім, чынам, наступальная аперацыя скончылася няўдачай для рускай арміі.

Вясною 1918 г. германскія войскі пачалі чарговае наступленне на усходнім фронце, у выніку, была акупіравна і усходняя частка Навагрудкага павету. Пасля капітуляцыі Германіі ў лістападзе 1918 г. на занятую немцамі тэрыторыю ўступіла Чырвоная Армія. 27 снежня 1918 г. у Наваградак увайшоў 152-гі стралковы полк. У гэты час Наваградскі павет уяўляў сабою тэрыторыю, уздоўж і ўпоперак зрытую акопамі, аблытаную дротам, эканамічна знясіленую за гады вайны. Была спалена пятая частка паселішчаў, шчыльнасць насельніцтва зменшылася ў параўнанні з 1911 г. больш чым на 35%.

Мікалай Гайба,
дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча







Сколько дней блогу Результаты антивирусного сканирования Яндекс.Метрика
RATING ALL.BY Каталог TUT.BY белорусская поисковая система
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История

Распрацоўка сайта, дызайн, admin © Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2012. © Все права защищены.
Hosted by uCoz