XIX ст.
Першая публікацыя: М.Гайба. Навагрудак: гады і падзеі. - Навагрудак, 1996. – C 8-23.
Пры выкарыстанні публікацыі– спасылка абавязковая!
Гайба М.П.Летапіс гісторыі Навагрудка
Канец Х - пач. XI ст. - узнікненне паселішча на Малым замку і Замкавай гары
1044 г. - верагодная дата заснавання Навагрудка
сярэдзіна ХІ ст.- паселішча на Замкавай гары абнесена валам і ператварылася ў гарадскую крэпасць
1117 г. - паход мінскага князя Глеба Усяславіча на Навагрудскую (Навагародскую) зямлю
пач. XII ст.- гарадскі пасад (Малы замак) абносіцца валам і ператвараецца ў вакольны горад
XII ст.- заснаванне Барысаглебскай царквы
Каля 1235 г. - паход наваградскага князя Ізяслава з Міндоўгам, князем Літоўскім, на Мазовію
1230-я г.г. - 1263 г. - перыяд княжання Мігдоўга
1246 г. -- хрышчэнне ў Навагрудку Міндоўга і прыняцце ім праваслаўя
сярэдзіна ХІІІ ст. - пачатак будаўніцтва Навагрудскага мураванага замка
1251-1252 г.- паход галіцка-валынскіх князёў на Наваградак
1252 г. (1253), ліпень - каранацыя ў Навагрудку вялікага князя Міндоўга на караля Літвы
1252 г. - нападзенне на Навагрудак крыжакаў
1254 г. - падпісанне Войшалкам, сынам Міндоўга, міра з галіцка-валынскім князем Данілам.
1254-1258 гг. - Навагрудкам валодаў Раман Данілавіч Галіцкі.
1258 г. - нападзенне на Навагрудак мангола-татар
1258 г.- Войшалк і полацкі князь Тауцівіл выганяюць з Наваградка Рамана Галіцкага
1258-1267 г.г. - княжанне ў Навагрудку і ў Літве князя Войшалка
канец 1250-х г.- будаўніцтва Лаўрышаўскага манастыра
1262 г.- дагавор паміж князем Міндоўгам і Ноўгарадскім князем Аляксандрам Неўскім аб сумеснай барацьбе супраць Лівонскага Ордэна
1263 г.- Княжанне ў Вялікім княстве Тройната
1268-1270 г.г.- Княжанне ў Навагрудку і ВКЛ Шварна Данілавіча
1270-1282 гг.- Княжанне ў Навагрудку ВКЛ Трайдэна
каля 1270 г. - знак "Пагоня" упершыню зафіксаваны як герб Навагрудка.
1274 г.- няўдалая аблога Навагрудка аб''яднаным войскам Галіцка-Валынскага княства і мангола-татарамі.
І278г.- нападзенне на Навагрудак мангола-татар.
1293-1316 гг.- Княжанне ў Навагрудку і ВКЛ Віценя
1293 г.- Навагрудскі герб "Пагоня" стаў знакам вялікага князя і гербам Вялікага княствя Літоўскага.
____________________________________________________________
XIV ст.
Першая палова XIV ст. - стварэнне Лаўрышаўскага Евангелля
1314 г. Няўдалы штурм Навагрудка крыжакамі на чале з магістрам ордэна Генрыхам фон Плоцке. Іх разгром дружынай гродзенскага кашталяна Давыда.
1316-1341 г.г. - княжанне Гедыміна
1317 г. - устанаўленне Канстанцінопальскім патрыярхам самастойнай Навагрудска-Літоўскай мітраполіі на чале з мітрапалітам Феафілам.
пач. XIV ст. - будаўніцтва Замкавай царквы.
1321 г. - паход крыжакаў на Навагрудчыну. У тым жа годзе ў Навагрудку пабудаваны першы касцёл оржэна мінарытаў (францысканцаў).
1323 г. - вялікі князь Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню.
1341 г.- чарговы крыжацкі паход на Навагрудчыну.
1341 г.- Навагрудкам, як удзельным княствам, пачынае валодаць Карыят Гедымінавіч.
1358 г. - Наваградак пераходзіць ва ўладанне яго сына Фсдара.
канец XIV ст.- Наваградак належаў Карыбут-Дзмітрыю, пазней-Таўцівілу Кейстутавічу.
1391 г.- Бсзпаспяховая аблога Навагрудка крыжацкім войскам магістра Конрада Валенрода.
1394 г.- Няўдалы штурм Наваградка крыжакамі на чале з магістрам Конрадам фон Юнінгемам і маршалам Вернерам Тэцынгерам.
1394 г.- Навагрудак становіцца адным з цэнтраў вялікакняскага дамена.
1395 г.- Заснаванне вял. князем Вітаўтам Фарнага касцёла.
____________________________________________________________
XV ст.
Пачатак XV ст. - завяршэнне будаўніцтва Навагрудскага замка
1408 г.- Тайная сустрэча ў Навагрудку вялікага князя Вітаўта і караля Польшчы Ягайлы для абмеркавання падрыхтоўкі рашаючай бітвы з крыжакамі.
1410 г.- Удзел навагрудскай харугвы ў разгроме крыжакоў пад Грунвальдам.
1414-15 г.г.- У Навагрудку адбыліся саборы праваслаўных епіскапаў ВКЛ, на якім быў абраны незалежны ад Масквы мітрапаліт. Ім стаў балгарын Грыгорый Цамблак. Навагрудак становіцца рэзідэнцыяй праваслаўнага мітрапаліта.
1422 г.- Вянчанне ў Навагрудскім Фарным касцёле караля Польшчы Ягайлы з Соф''яй Гальшанскай.
1428 г. Грамата вялікага князя Вітаўта, аб перадачы Навагрудка ў пажыццёвае ўладанне жонцы Юльяне.
1444 г.- Грамата вялікага князя Аляксандра Ягелончыка Навагрудку на няпоўнае самакіраванне.
1448 г.- У Навагрудку прайшоў сейм Вялікага княства Літоўскага.
1484 г.- Першы ўспамін аб яўрэях у Навагрудку.
____________________________________________________________
XVI ст.
1505-1506 гг.- Няўдалыя аблогі Навагрудка войскам крымскага султана Біці-Гірэя.
1507, студзень - Утварэнне Навагрудскага ваяводства ў складзе Навагрудскага, Ваўкавыскага і Слонімскага паветаў. Першым ваяводам стаў Іван Глінскі.
1508 г. - У Навагрудку адбыўся сейм Вялікага княства Літоўскага.
1511, 26 ліпеня - Атрыманне Навагрудкам Магдэбургскага права на самакіраванне
1512 г. - Стварэнне "Навагрудскага Пралога" - беларускага рукапіснага помніка.
1517-19 г.г. - Пабудова ў Навагрудку Барысаглебскай царквы на сродкі кн. Канстанціна Астрожскага.
1525 г. - Прывілеем вялікага князя новыя жыхары Навагрудка на некалькі гадоў вызваляліся ад падаткаў.
1535 г. - У час руска-літоўскай вайны Навагрудак часова заняты рускімі войскамі. Спусташэнне ваколіц "Новгородка Литовского" маскоўскімі войскамі.
1538 г. У Навагрудку адбыўся сейм Вялікага княства Літоўскага.
1539 г.- Адкрыццё ў Навагрудку першай у ВКЛ гімназіі.
1562, 22 студзеня- Пацвярджэнне Нявагрудку прывілея на Магдэбургскае права.
1560-я гады - пачатак валочнай памера на Навагрудчыне
1563 г., 30 верасня Указ вялікага князя Жыгімонта Аўгуста аб перасяленні навагрудскіх яўрэяў за межы замка.
1568 г. У Навагрудку налічвалася 10 праваслаўных цэркваў.
1569 г. - падпісанне прадстаўнікамі Навагрудскага ваяводства ўмоў Люблінскай уніі
1581 г. - Навагрудак стаў адным з месцаў паседжанняў Галоўнага трыбунала - асноўнага апеляцыйнага суда ВКЛ. Паседжанні адбываюцца ў Замкавай царкве
1595 г.- У раёне Навагрудка дзейнічалі казацкія атрады гетмана С. Налівайкі.
1595 г. - Прывілеем Жыгімонта III Навагрудку было пацверджана Магдэбургскае права. Гораду быў нададзены герб з выявай Архангела Міхаіла.
1596 г. - пасля заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі Навагрудак стаў рэзідэнцыяй уніяцкіх мітрапалітаў ВКЛ.
1597 г., сакавік - грамата Жыгімонта III аб дазволе правядзення ў Навагрудку двух штогадовых кірмашоў: "Троицкого" і "Крещенского".
1597 г. - Грамата Жыгімонта III аб дазволе пабудаваць у Навагрудку цагельню і паліць вапну.
1598 г. - Грамата Жыгімонта III аб дазволе вагрудскаму ваяводзе збіраць з гараджан па 50 залатых для брукавання вуліц горада.
____________________________________________________________
XVII ст.
1613 г. - Прывілеем вялікага князя замкавыя мяшчане Навагрудка падводзіліся пад Магдэбургскае права.
1613 г. - уніяцкім мітрапалітам стаў Іосіф (па нараджэнню Ян) Вельямін Руцкі, ураджэнец в. Рутка пад г. Навагрудкам.
1613 г., сакавік - Прывілей вялікага князя з дазволам адкрыць у Навагрудку і іншых гарадах бызыліянскія школы з навучаннем на роднай мове.
22 кастрычніка 1613 г.- Вялікі пажар у Навагрудку. У выніку пажара знішчана большая частка горада
1616 г.- Пры Базыліянскім манастыры Навагрудка была адчынена школа.
1617 г.- З''езд уніяцкага духавенства ў в. Руце пад Навагрудкам, на якім было аформлена стварэнне Базыліянскага Ордэна.
1618 г.- у Навагрудку быў зачынены кальвінісцкі храм.
1623 г.- Яўрэі Навагрудка былі ўключаны пад уладу Брэсцкага кагала.
1624 г.- На сродкі віленскага ваяводы Хрысціяна Хадкевіча заснаваны ў Навагрудку касцёл Дамініканцаў.
І-я чвэрць XVII ст. - Барысаглебская царква перабудавана ва уніяцкі храм.
1624 г.- пры Барысаглебскай царкве заснаваны бызыліянскі жаночы манастыр.
1626 г.- уНавагрудку адкрыта езуіцкая місія.
1628 г.- пры Барысаглебскай царкве заснаваны базыліянскі мужчынскі манастыр.
1531 г. - езуіцкая місія пераўтворана ў рэзідэнцыю.
1633 г. Грамата вялікага князя і караля Уладзіслава аб вяртанні ў гарадах, у т. л. і ў Навагрудку, праваслаўным ад уніятаў па адной царкве.
1635 г. Грамата Уладзіслава з адменай рашэння 1633 г. аб вяртанні храма праваслаўным.
1643 г.- Устаноўка ў капліцы Фарнага касцёла Я. Дусяцкім памятнай дошкі аб Хоцімскай бітве 1621 г.
1644 г.- Адкрыццё пры езуіцкім касцёле граматычнай школы.
1649 г.- Заснаванне на сродкі падканцлера Вялікага княства Літоўскага Казіміра Сапегі кляштара баніфратаў.
1652 г.- Пажар у г. Навагрудку.
1652 г.- Першае ўпамінанне ў дакументах Навагрудскай ратушы.
1655 г.- У час вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай быў захоплены Навагрудак атрадамі Залатарэнкі і Хаванскага і ўтрымліваўся імі да 1660 г.
1661 г.- Сейм Рэчы Паспалітай, улічваючы бядотнае становішча навагрудчан пасля вайны, вызваліў Навагрудак ад уплаты ўсіх павіннасцей тэрміцам на 4 гады.
1664 г.- Пераабсталяванне пад ратушу аднаго з будынкаў на гарадской плошчы.
1684 г.- Выдадзена кніга аб Навагрудскіх цудатворных іконах.
др. пал. XVII ст. -- Замкавая царква Успення Божай Маці перабудавана пад касцёл.
____________________________________________________________
XVIII ст.
Усталяванне паланізаванай назвы горада – Навагрудак (Новогрудок., Nowogrodek).
1702 г.- На сродкі М. Вішнявецкага пабудаваны мураваны езуіцкі касцёл.
1706 г. - у час Паўночнай вайны (1700-1721 гг.) шведамі ўзарваны рэшткі Навагрудскага замка. Акупацыя Навагрудка шведамі
1708 г. - эпідэмія ў Навагрудку, падчас якой загінула амаль палова жыхароў.
1714 г. - пры езуіцкім касцёле адкрыта школа (калегія).
1719-1723 гг. - будаўніцтва ў стылі сталага барока Фарнага касцёла.
1729 - 1812 г.г. - жыццё і дзейнасць графа Іаахіма Літавора Храптовіча, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, філосафа, публіцыста і паэта, уласніка маёнтка Шчорсы
1751 г.- Паўстанне гараджан, якія адмовіліся падпарадкоўвацца ўладзе ваяводы.
1751 г., 8 мая - пажар, які знішчыў 167 будынкаў, ратушу, канцэлярыю ваяводы, 4 касцёлы.
1756 г.- аднаўленне пасля пажару езуіцкага касцёла.
1759 г -- у г. Львове Іосіфам Пазоўскім выдадзена на лацінскай мове манаграфія пра Навагрудак.
1770-1776 г.г. - будаўніцтва ў маёнтку Шчорсы палацава-паркавага ансамбля і царквы ў гонар св. Дзімітрыя Салунскага
1774 г. - Езуіцкая аптэка ператворана ў гарадскую
1775 г.- Перанос пасяджэння Літоўскага Трыбунала з Навагрудка ў Гродна
1776 г. - пацвярджэнне Варшаўскім сеймам Рэчы Паспалітай Магдэбургскага права Навагрудку.
1780 г.- Будаўніцтва касцёла францысканцаў.
1784, 23 верасня - Візіт у горад і маёнтак Шчорсы караля Польшчы і вялікага князя Літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага
1792 г. - рускія войскі занялі Навагрудак
1794 г. - дзейнасць на тэрыторыі Навагрудчыны паўстанцкіх атрадаў Т. Касцюшкі.
1795 г.- Трэці падзел Рачы Паспалітай, у выніку якога Навагрудак быў уключаны ў склад Расійскай імперыі.
1796-1847 г.г. - жыццё і дзеёнасць паэта і асветніка Яна Чачота
1798-1855 г.г. - жыццё і дзейнасці паэта Адама Міцкевіча
1799 г., 12 лютага - хрышчэнне ў Фарным касцёле Адама Міцкевіча.
1797-1834 г.г. - дзейнасць Дамініканскай школы.
____________________________________________________________
1802 г. - дазвол гродзенскага губернатара Бенігсена на разбор рэшткаў Замкавых вежаў для брукавання вуліц горада.
1802 г. - уключэнне Навагрудка ў склад Гродзенскай губерніі
1805 г. - Дамініканскі касцёл асвечаны ў гонар святога архангела Міхаіла
1807-1815 гг. - Вучоба ў Дамініканскай школе Адама Міцкевіча
1809 г. - Першы горадабудаўнічы план Навагрудка (не ажыццёўлены).
1810 г. - Пажар, у якім згарэла Свята-Мікалаеўская царква і быў пашкоджаны Дамініканскі касцёл.
1812 г.- У цэнтры горада пабудаваны драўляныя гандлёвыя рады.
1812 г., 21.06. - Адыход праз Навагрудак 2-й рускай арміі I. Баграціёна. Уступленне ў горад польскіх часцей Ю. Панятоўскага.
1812 г., 15.08 - Урачыстасці ў Навагрудку з нагоды дня нараджэння Напалеона Банапарта.
1817 -1821 гг. - Дзейнасць у Навагрудку масонскай ложы "Вузел адзінства"
1823 - 1824 г.г. - Рамонт будынка гарадской Ратушы.
1825 г. - у горадзе 3.7 тыс. жыхароў, 15 мураваных і 399 драўляных будынкаў
1831 г.- Пажар, які пашкодзіў шэраг жылых будынкаў і Дамініканскі касцёл.
1831 г., 22. 07. - Уваход у Навагрудак паўстанцкага атрада Ю. Кашыца і М. Межэеўскага.
1830-я г.г. - На гарадской плошчы пабудаваны мураваныя гандлёвыя рады.
1831 -1886 г.г. - Жыццё і дзейнасць урача, палітычнага дзеяча і асветніка У. Борзабагатага
1835 г. - Разбураны езуіцкі касцёл
1839 г. - Скасаванне Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. Закрыццё Базыліянскага кляштара ў Навагрудку.
1840 г. - Перастае існаваць жаночы уніяцкі манастыр пры Барысаглебскай царкве
1842 г. - чарговы праектны план г. Навагрудка
1843 г. - Навагрудак уключаны ў склад Мінскай губерні
1844 г. - Ліквідавана кагальная арганізацыя яўрэяў
1845 г. - Зацверджаны новы герб горада (зменены дэталі у выяве Архангела Міхаіла)
1846 г.- Пасля скасавання Ордэна фрянцысканцаў іх касцёл пераўтвораны ў прыходскую Свята- Мікалаеўскую царкву
1850 г. - Перастае існаваць Дамініканскі кляштар
1851 г,- Пажар, які знішчыў шэраг будынкаў па Гродзенскай вул., у тым ліку значна пашкодзіў Св.-Мікалаеўскую царкву
1854 г.- У горадзе 23 мураваныя і 415 драўляных будынкаў, 91 крама, цагельня, піваварня.
1855 г. - У Навагрудку пабудавана драўляная мячэць
1857 г. - Закрыты з-за дрэннага стану Фарны касцёл.
1858-1864, 1866-1868 г.г. - Працавала Навагрудская сямікласная гімназія.
1861 г.- У Навгігрудку налічваецца 6,3 тыс. жыхароў.
1861 г. - пачатак ажыццяўлення ў Навагрудскім павеце аграрнай рэформы.
1861 г.- Першы прыезд у Навагрудак сына А. Міцкевіча Уладзіслава.
1862 г.- Пажар, у выніку якога быў значна пашкоджаны былы дом Міцкевічаў
1862 г. - Заснавана фабрыка кафлі братоў Лейтнекераў
1862 г. - Стварэнне падпольнай паўстанцкай арганізацыі на чале з У. Борзабагатым.
1863-1864 г.г. - удзел навагрудчан у паўстанні
1863 г., 7. 04 - Бой паўстанцкага атрада з царскімі войскамі ля вёскі Налібакі.
1864 г., лета - Выкрыта Навагрудская паўстанцкая арганізацыя
1864 г.- Перастаў існаваць жаночы Дамініканскі манастыр.
1872 г. -- Складзены план рэканструкцыі г. Навагрудка.
1875 г. - Свята- Барысаглебская царква аднавіла сваю дзейнасцт пасля рамонту, у выніку якога быў значна зменены яе знешні выгляд
1870-я - Разбурана навагрудская ратуша
1881 г. - пажар, у выніку якога згарэла шмат вайсковых магазінаў, 18 жылых будынкаў, у тым ліку дом Міцкевічаў
1880-я - дзейнасць на тэрыторыі горада і павета марксісцкага гуртка І. Трусевіча (Залескага).
1887 г. - створана сельскагаспадарчае ашчаднае таварыства
1887 г.—Создано сельскохозяйственное сберегательное товарищество.
1888 г.—Открыт банк.
1889 г.—Основана табачная фабрика.
1895-1913 гг.-Действует типография Гаркави.
1897 г.—Основан завод спиртоочистки.
1898 г.—Начало деятельности типолитографии Данцига.
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История
Novogrudok. 2004-2014. © Все права защищены.