Даты и события 2011 г.Новогрудок Гайба Навагрудак Novogrudok Nowogrodek Летапіс. Даты гісторыі г.Навагрудка
ГАЛОЎНАЯ ФОТО
Новогрудка
План
Навагрудка
НАВІНЫ
раёна
ВІДЭА Аўтар сайта Gaiba
и мир
Мае
артыкулы

Артыкулы па гісторыі Навагрудка
( 38 артыкулаў )

Найти: на:
Бегущая строка в поле формы со сменой сообщений.

Hosted by uCoz
З 2011 г. поўны спіс артыкулаў публікуецца толькі на галоўнай старонцы сайта

   Агульная інфармацыя
Летапіс (Даты гісторыі)
История Новогрудка. Краткий обзор
Навагрудскі замак
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2011 г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2008г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2006г.
Гісторыя развіцця гандлю
IV Фэст культуры "Наваградскі замак". Праграма.
NEWНаваградская вуліца ў Вільнюсе

   ХІ - ХVIIIст.
NEWНЕМОГРАДАС - Летописный Новгородок
NEWЛавришевский монастырь
Архітэктурныя помнікі Навагрудка
Гара Міндоўга
Наваградскія ваяводы
Наваградскія кашталяны
NEWМагдэбургскае права
NEWЦаркоўнае жыццё Навагрудка
Царква Успення Божай Маці (Замкавая царква)
Могілкі: татарскія і яўрэйскія
Была зіма снежная ды лютая...

   ХІХ ст.
Уніяцтва на Навагрудчыне ў ХІХ ст.
Навагрудак у часы Адама Міцкевіча
Знешні воблік г.Навагрудка ў ХІХ ст.
Предки и потомки А.Пушкина на Новогрудчине
Новогрудчина в 1812 году.
Адам Міцкевіч і радзіма
Помнікі Адаму Міцкевічу ў Навагрудку (Гісторыя стварэння)
Завоссе як месца нараджэння А.Міцкевіча

ХХ ст.
Гісторыя Навагрудскай чыгункі
Навагрудскі рэўком 1918-1920гг. Устанаўленне савецкай улады
Навагрудчане ў 1921-1939гг.
Янка Купала ў Навагрудку (1940г.)
Навагрудак у чэрвені 1941г.
Традыцыйныя рамёствы Навагрудчыны
Вёска Вялікія Вераб'евічы
Вёска Асташына.
Вёска Ятра. Гісторыя.
Композитор Н.Набоков и Любча
Акадэмік Касцюк М.П.
Інфармацыю аб іншых артыкулах глядзі ТУТ

Все статьи (или их фрагменты) можно свободно копировать и распространять в печатном или электронном виде
с условием ссылки на автора или гиперссылкой на страницу
© Николай Гайба

Навагрудскія сайты

***Навагрудскі райвыканкам
***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА
***Газета "Новае жыццё"


Мае аўтарскія сайты:

***Гістарычныя могілкі Навагрудка
***Вераб'евічы Вялікія і Малыя
***ДОМ-МУЗЕЙ Адама Міцкевіча




Страны посещения сайта
Счетчик установлен 26.12.2011. free counters
Free counters


-Вы можете добавить ссылку на эту страницу в:




Каляндар гістарычных дат Навагрудчыны на 2011 год


1321 г. – 690 гадоў назад у Навагрудку быў пабудаваны першы касцёл ордэна мінарытаў (францысканцаў).

1391 г.- 720 гадоў назад Навагрудак беспаспяхова імкнуліся захапіць крыжакі на чале магістрам Конрадам Валенродам. (У Адама Міцкевіча ёсць паэма “Конрад Валенрод”)

1506 г.- 505 гадоў назад землі Навагрудчыны моцна пацярпелі ад нашэсця войска крымскага султана Біці-Гірэя.

1511, 26 ліпеня – 500 гадоў назад г.Навагрудак атрымаў самакіравання паводле Магдэбургскага права

1581 г. – 430 гадоў назад Навагрудак стаў адным з месцаў паседжанняў Галоўнага Літоўскага трыбунала - вышэйшага апеляцыйнага суда ВКЛ. Пасяджэнні апраходзілі ў Замкавай царкве

1596 г. – 415 гадоў назад была заключана Брэсцкая царкоўная унія. Навагрудак стаў рэзідэнцыяй уніяцкіх мітрапалітаў ВКЛ.

1601 г. (прыкладна) - 410 гадоў з дня нараджэння Слёзка Міхаіла – кнігадрукара, асветніка

1641 г. – 370 гадоў з дня нараджэння Незабытоўскага Станіслава –мемуарыста, дэпутата сейма.

1706 г. – 305 гадоў назад у час Паўночнай вайны (1700-1721 гг.) шведскім войскам узарваны рэшткі Навагрудскага замка.

1751 г., 8 мая – 260 гадоў назад у Навагрудку адбыўся адзін з найвялікшых ў гісторыі горада пажар, які знішчыў 167 будынкаў, ратушу, канцэлярыю ваяводы, 4 касцёлы.

1776 г.г. – 235 гадоў назад завершана будаўніцтва ў маёнтку Шчорсы палацава-паркавага ансамбля і царквы ў гонар св. Дзімітрыя Салунскага.

1796 г. – 215 гадоў з дня нараджэння Чачота Яна - паэта і асветніка. Яго імем названа вуліца ў г.Навагрудку

1831 г.- 180 гадоў назад на Навагрудчыне адбылося шляхецкае антыўрадавае паўстанне

1831 - 180 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Борзабагатага - урача, палітычнага дзеяча, кіраўніка Навагрудскай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Навагрудскім павеце ў паўстанні 1863-1864 гг. Яго імем названа вуліца ў г.Навагрудку

1846 г. - 160 гадоў назад Францыскаскі касцёл пераўтвораны ў прыходскую Свята- Мікалаеўскую царкву. Вуліца Францынсканская перайменавана ў Гродзенскую

1861 г. - 150 гадоў назад на нашых землях было скасавана прыгоннае права

1876 г. – 135 гадоў з дня нараджэння Яна Булгака – фотамастака, этнографа, краязнаўцы. Яго імем названа вуліца ў г.Навагрудку

1881 г. – 130 гадоў назад у Навагрудку адбыўся вялікі пажар, у выніку якога згарэла шмат вайсковых складоў, 18 жылых будынкаў, у тым ліку дом Міцкевічаў

1896 г. – 115 гадоў з часу нараджэння Дучыца М.В. – мастака, ураджэнца Любчы

1906 г. – 105 гадоў назад абвалілася большая частка Касцёльнай вежы Навагрудскага замка 1911 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Калітоўскай К.Ф. – артысткі балета, харэографа, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, ураджэнкі в.Уселюб

1916 г.- 95 гадоў назад, у час германскай акупацыі, у г.Навагрудку была пабудавана першая ў горадзе электрастанцыя. На тэрыторыі раёна пракладзена вузкакалейная чыгунка Любча-Наваельня

1916 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Тарас Ніны – паэтэсы, ураджэнкі в.Заполле

1921 г., 18 сакавіка – 90 гадоў назад паводле Рыжскага мірнага дагавора, заходняя частка Беларусі, у т.л. г.Навагрудак, была ўключана ў склад польскай дзяржавы

1921- 90 гадоў назад у г.Навагрудку пачала працу першая беларуская гімназія. (Працавала да 1934 г.)

1921 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Урбановіча У.А. – педагога, краязнаўцы, культуролага, ураджэнцы в.Пудзіна

1926г. – 85 гадоў назад была створана Дзяляціцкая харавая капэла

1931 г., 28.06.- 80 гадоў назад быў урачыста адкрыты Кургана Бессмяроцця ў гонар Адама Міцкевіча

1936 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Шарэцкага С.Г. – эканаміста, вучонага, дзяржаўнага дзеяча, былога старшыні Вярхоўнага Савета РБ, ураджэнца в.Лаўрышава

1936 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Чамярыцкага В.А. – вучонага, пісьменніка, літаратуразнаўцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Яго імя занесена ў Кнігу славы Навагрудскага раёна

1936 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Дзіско У.А. – педагога, аўтара шматлікіх публікацый па методыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры, ураджэнца в. Брольнікі

1941 – 70 гадоў назад пачалася Вялікай Айчыннай вайны. (г.Навагрудак быў акупаваны 4.07.1941 г.)

1946 г. – 65 гадоў назад была арганізавана Навагрудская вучэбна-вытворчая майстэрня Таварыства сляпых

1946 г. – 65 гадоў назад быў створаны райхарчкамбінат, у склад якога ўваходзілі пякарня, кансервавы і воцатны цэхі

1951 г. – 60 гадоў назад Навагрудскі тэхнікум савецкага гандлю (заснаваны ў 1947 г.) быў перайменаваны ў гандлёва-эканамічны тэхніку 1956 г. - 55 гадоў назад звыш 100 механізатараў Навагрудчыны былі накіраваны на асваенне цалінных зямель у Паўладарскую вобласць Казахстана

1966 г. – 45 гадоў назад Навагрудскі завод “Металіст” быў перададзены Міністэрству газавай прамысловасці і атрымаў назву - Завод газавай апаратуры

1966 г. – 45 гадоў назад быў здадзены ў эксплуатацыю новы завод масла і малака магутнасцю 100 тон малака ў змену

1991 г. – 20 гадоў назад была створана Навагрудска-Лідская праваслаўная епархія

1996 г. – 15 гадоў назад у г.Навагрудку прайшло святкаванне Рэспубліканскага дня пісьменства і друку

2001 г. – 10 гадоў назад адкрыта дзеючая сёння экспазіцыя Дома-музея Адама Міцкевіча.


Каляндар склаў Мікалай Гайба г.Навагрудак


Сколько дней блогу Яндекс.Метрика
RATING ALL.BY Каталог TUT.BY белорусская поисковая система
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История

Распрацоўка сайта, дызайн, admin © Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2012. © Все права защищены.
Hosted by uCoz