Каляндар гістарычных дат Навагрудчыны на 2010 год


1395 г.- 615 гадоў назад у Навагрудку быў заснаваны вялікім князем Вітаўтам Фарны (прыходскі) касцёл.
1410 г.- 600 гадоў назад навагрудскі атрад (харугва) прыняў удзел у разгроме крыжакоў пад Грунвальдам.
1535 г. – 475 гадоў назад Навагрудак у час руска-літоўскай вайны быў часова заняты рускімі войскамі. Спусташэнне ваколіц "Новагародка Литовского" маскоўскімі войскамі.
1595 г. – 415 гадоў назад Навагрудак атрымаў гарадскі герб з выявай Архангела Міхаіла.
1655 г.- 355 гадоў назад Навагрудак у час вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай быў захоплены атрадамі Залатарэнкі і Хаванскага і ўтрымліваўся імі да 1660 г.
1770 г. - 240 гадоў назад пачалося будаўніцтва палацава-паркавага ансамбля ў маёнтку Шчорсы і царквы ў гонар св. Дзімітрыя Салунскага.
1780 г.- 230 гадоў назад быў пабудаваны касцёл францысканцаў. (сёння – будынак Свята-Мікалаеўскай царквы).
1795 г.- 215 гадоў назад, у выніку трэцяга падзелу Рачы Паспалітай, Навагрудак быў уключаны ў склад Расійскай імперыі.
1815 г. – 195 гадоў Філіповічу Януарыю – пісьменніку, педагогу, выдаўцу, ураджэнцу г. Навагрудка.
1840 г. – 170 гадоў назад быў закрыты жаночы ўніяцкі манастыр пры Барысаглебскай царкве.
1845 г. – 165 гадоў назад быў зацверджаны новы герб горада (зменены дэталі у выяве Архангела Міхаіла).
1850 г. – 160 гадоў назад быў закрыты дамініканскі кляштар.
1855 г. – 155 гадоў назад у Навагрудку пабудавана дзеючая сёння мячэць.
1870-я – 140 гадоў назад разбурана навагрудская ратуша.
1890 г. – 120 гадоў Янку Нёманскаму (Пятровічу Івану Андрэевічу) – пісьменніку, эканамісту, акадэміку Беларускай акадэміі навук, ураджэнцу в. Шчорсы
1905 г. – 105 гадоў назад на вуліцах Навагрудка з'явіліся першыя газавыя ліхтары.
1905 г. – 105 гадоў назад адбыліся шматлікія сялянскія хваляванні ў Навагрудскім павеце.
1915 г.- 95 гадоў назад з Барысаглебскай царквы вывезена цудатворная ікона Божай Маці Замкавая.
1915 г., 22.09 - 95 гадоў назад у час першай сусветнай вайны г. Навагрудак акупіраваны войскамі 10-й германскай арміі.
1920 г. – 90 гадоў назад Навагрудскі рэўкам выдаў загад №40 аб адкрыцці ў былым доме Міцкевічаў музея, або бібліятэкі яго імя.
1920 г., 19.07.- Адыход польскіх войскаў і ўступленне ў г. Навагрудак Чырвонай Арміі.
1920 г., 01.10. - Паўторны ўваход у г. Навагрудак польскай арміі. Паводле папярэдняй дамовы, Навагрудак уключаецца ў склад польскай дзяржавы.
1925г. – 85 гадоў назад заснавана Навагрудская метэаралагічная станцыя.
1925-1927 г.г. - Дзейнасць Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады (БСРГ). У Навагрудскім павеце да 15 тыс. членаў БСРГ.
1925 г. - 85 гадоў Герусу Сямёну Пятровічу – беларускаму мастаку-графіку, ураджэнцу в. Кунічна
1930 г. – 80 гадоў Жарскаму Міхаілу Васільевічу –гісторыку, педагогу, прафесару, ураджэнцу в. Паплавы
1930 г. – 80 гадоў Сенюху Чэславу – пісьменніку (перакладчыку), журналісту, ураджэнцу мястэчка Любча.
1935 г. – 75 гадоў Булыка Аляксандру Мікалаевічу - беларускаму мовазнаўцу, доктару філалагічных навук, прафесару, члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі, ураджэнцу в. Селішча.
1940 г., 15 студзеня – 70 гадоў назад утвораны Навагрудскі раён.
1940 г. – 70 гадоў Каляда Андрэю Андрэевічу – тэатральнаму педагогу, прафесару, ураджэнцу в. Панямонь.
1940 г. – 70 гадоў Касцюку Міхаілу Паўлавічу, гісторыку, доктару гістарычных навук, прафесару, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук, ураджэнцу в. Масцішча.
1945 г. – 65 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннае вайне.
1950 г., 25 жніўня - 60 гадоў назад у г. Навагрудак пераведзена Дзятлаўская школа механізацыі сельскай гаспадаркі. Сёння – сельскагаспадарчы ліцэй (Раней СПТВ №183 у г.Навагрудку).
1950 г. – 60 гадоў Качану Канстанціну Іванавічу, мастаку, ураджэнцу в. Лаўрышава.
1955 г. – 55 гадоў назад пабудаваны агародніна-сушыльны завод.
1955 г. – 55 гадоў Нікалаеву Мікалаю Віктаравічу, культуролагу, мастацтвазнаўцу, доктару філалагічных навук.
1965 г. – 45 гадоў назад у самастойнае прадпрыемства выведзены валюшна-лямцавы цэх прамкамбіната. У эксплуатацыю ўведзены другі корпус фабрыкі.
1965 г. - 45 гадоў назад створана ПМК-13 Мінсельхозбуда.
1975 г. – 35 гадоў назад “Завод металавырабаў” атрымаў назву “Навагрудскае металавытворчае аб’яднанне” (НМВА).
1975 г. – 35 гадоў назад створана будаўніча-мантажнае упраўленне ВПО “Союзгазмашаппарат” (БМУ).
1985 г. – 25 гадоў назад ў г.Навагрудку і Навагрудскім раёне працавалі 63 школы. З іх: 20 пачатковых, 22 няпоўных сярэдніх, 21 сярэдняя. Колькасць настаўнікаў 811 чалавек.
1990 г. – 20 гадоў назад была адноўлена пасля рэканструкцыі сядзіба Міцкевічаў.

Каляндар склаў Мікалай Гайба gaiba@tut.by

Карысныя спасылкі
Замки Беларуси Радзіма майго духу Сайт г.Дзятлава Баранавічы ва ўспамінах Все о реках и озерах Республики Беларусь
История Беларуси: первоисточники
Сайт любителям генеалогических изысканий

E-mail: gaiba@tut.by

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY белорусская поисковая система
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История

Лічыльнікі сайта ўстаноўлены 16.05.2005г.


Распрацоўка сайта, дызайн, admin (с) Мікалай Гайба (Mikalai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2008гг.
Hosted by uCoz