НАВАГРУДЧЫНА. Навіны 2004г.
НАВІНЫ НАВАГРУДЧЫНЫ.
На галоўную старонку

Навіны: год 2005.

E-mail: gaiba@tut.by

Год 2004.

15.12.2004г.
САНЭПІДСЛУЖБА ПАВЕДАМЛЯЕ:
У лістападзе было 204 выпадкі інфекцыйных захворванняў. За парушэнне санітарнага заканадаўства аштрафавана 10 чал. на агульную суму 921000рублёў.
15 СНЕЖНя выйшла тэматычная старонка "Міліцыя: дзяжурная частка". Тэмы: "зялёны змій", падлеткі, рэгістрацыя іншаземцаў. правілы паступлення ў Акадэмію МУС.
НОВЫ ГОД: петарды, ёлкі.
Распараджэннем райвыканкама забаронены з 3.12.04г. па 15.01.05г. продаж адзіночных петард, батарэй петард, піратэхнічных вяртушак і піратэхнічных вырабаў тыпу "Салют".
За высечаную самавольна ёлку - штраф фізічным асобам у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь.
ВАКАНТНЫЯ ПАСАДЫ
У воінскай часці 75158 Навагрудскага гарнізона маюцца вакантныя пасады для замяшчэння іх салдатамі і сяржантамі па кантракту: Пісар справаводства - 1, вадзіцель аўтамабіля - 10, камандзіры аддзяленняў і аператары радыёперахопу - 10. Тэлефон райваенкамата: 2-35-50.
02 ІНФАРМУЕ:
З 3 па 9 снежня ў раёне: 2 пажары, 4 ДТЗ. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 151 чалавек, зарэгістравана 15 сямейных скандалаў.
_________________

4.12.2004г.
ЛІСТАПАД СПАРТЫЎНЫ.
У рамках сусветнай кампаніі супраць СНІДу ў раёне адбылося шэраг спартыўных турніраў. Па шахматах перамагла каманда настаўнікаў, па шашках - завод газ. апаратуры, па валейболу - завод газ. апаратуры, (сярод сельскіх каманд - г.п. Любча).
-Выйшаў чарговы выпуск тэматычнай старонкі "Свіцязянка. Пра вас і для вас, жанчыны".(1.12.04г.)
-4 і 5 снежня у храме іконы Божай Маці "Нечаянная радость" (г.Навагрудак)адбудуцца богаслужэнні ў міратычывай іконы Божай Маці "Умягчение злых сердец".
АУКЦЫЁН.
9 снежня 2004г. адбудзецца аукцыён па продыжы маёмасці раённага гандлёвага прадпрыемства "Паўднёвы-Захад". Кантактны тэлефон: (01597) 222-257, факс: 21-258.
02 ІНФАРМУЕ:
З 26 лістапада па 2 снежня: 3 пажары, 11 ДТЗ, 13 сямейных скандалаў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 97 грамадзян.
____________________

27.11.2004г.
ХВАРОБА ПАКУЛЬ НЕ РЭГІСТРУЕЦЦА.
Захворванняў на грып у нас пакуль не рэгістравалася. Прышчэпка ад грыпу каштуе 4160 руб.
-У Навагрудку прайшлі ІІ Свята-Елісееўскія чытанні, арганізаваныя Навагрудскай епархіяй сумесна з Міністэрствам адукацыі.
02 ІНФАРМУЕ
З 19 па 25 лістапада: 1 пажар, 7 ДТП. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 193 чалавекі, зарэгістравана 11 сямейных скандалаў.
________________

24.11.2004г.
ДОБРААХВОТНАЯ ДРУЖЫНА
Рашэннем райвыканкама зарэгістравана добраахвотная дружына па забемпячэнню бяспекі дарожнага руху. У яе саставе 60 пазаштатных супрацоўнікаў.



Hosted by uCoz