Еврейское и татарское кладбища в г.Новогрудке
ГАЛОЎНАЯ ФОТО
Новогрудка
План
Навагрудка
НАВІНЫ
раёна
ВІДЭА Аўтар сайта Gaiba
и мир
Мае
артыкулы

Новогрудок.Яўрэйскія і татарскія могілкі Кладбища еырейские и татарские


Больш падрабязна гл.кнігу: М.Гайба. Могілкі і пахаванні ў Навагрудку.Мінск, 2000 Пры выкарыстанні - спасылка абавязковая.

Татарскія і яўрэйскія могілкі ў Навагрудку

Татарскія могілкі (мізар) ў Навагрудку

Татары ў Навагрудку ўпершыню ўзгадваюцца ў дакументах за 1488 г. Татарскія сем''і, якія пасяліліся на Навагрудчыне, прадстаўлялі, у асноўным, плямёны джалаір і барын. Яны ў выпадку ваеннай неабходнасці збіраліся ў апалчэнне і складалі асобны ваенны аддзел - Навагрудскі сцяг. Можна меркаваць, што прыкладна ў пачатку XVI ст. з''явіліся ў Навагрудку і татарскія могілкі. Хутчэй за ўсё, яны размяшчаліся на тым жа месцы, што і сёння, бо татарскія сем''і сяліліся ў гарадах, як правіла асобнымі кварталамі (слабодамі). У Навагрудку - гэта раён сучасных вуліц Спартовая і Інтэрнацыянальная (раней - вул. Татарская). У другой палове ХІХ ст. на могілках з''явіліся помнікі, выкананыя не толькі з каменю, але і ў выглядзе абеліскаў. Тэксты на помніках сталі падавацца акрамя традыцыйнага арабскага пісьма яшчэ і на рускай мове. У 1920-1930-х гадах, калі Навагрудчына былы ў складзе Польшчы, на помніках з''явіліся тэксты на польскай мове. З адкрыццём у сярэдзіне 1950-х гадоў новых агульнагарадскіх могілак, пэўная колькасць татар-мусульман была пахавана на іх. Аднак пахаванні працягваліся і на татарскіх могілках Навагрудка, а таксама на татарскіх могілках каля в. Лоўчыцы, дзе знаходзіцца святая для беларускіх мусульман магіла пастушка Контуся. У пачатку 1990-х гадоў вакол могілак была ўстаноўлена новая металічная агароджа. Агульная плошча татарскіх могілак складае сёння 1,4 га. На іх захавалася каля 1800 надмагільных помнікаў, старэйшы з якіх датуецца пачаткам ХІХ ст.

Гісторыя і сучасны стан яўрэйскіх могілак у Навагрудку

Яўрэі ўпершыню ўзгадваюцца ў Навагрудку (паводле "Еврейской энциклопедии") у 1484 г. Спачатку яўрэі жылі сярод хрысціянскага насельніцтва на вуліцы Падляшскай. Затым, паводле ўказа караля Жыгімонта Аўгуста ад 30 верасня 1563 г. яны былі вымушаны перасяліцца на гарадскую ўскраіну - вуліцу Трусаўскую. У 1648 г. намаганнямі абшчыны ў Навагрудку была пабудавана каменная сінагога, будынак якой праіснаваў да пачатку 1960-х. Прыкладна ў канцы XV ст. на адным з пагоркаў былі закладзены яўрэйскія могілкі, значная частка якіх захавалася да нашых дзён. З канца ХІХ - пачатку ХХ ст. тут існавалі металічныя вароты ў выглядзе аркі, якая абапіралася на высокія бетонныя слупы. На варотах размяшчалася некалькі таблічау з надпісамі. З заснаваннем у сярэдзіне 1950-х гадоў новых агульнагарадскіх могілак, яўрэйскія могілкі былі закрыты. Неўзабаве былі разбураны ўваходныя вароты, а адна з частак пагорка была выкарастана пад гаражнае будаўніцтва. На сённяшні дзень могілкі займаюць тэрыторыю каля 1,5 га. На яўрэйскіх могілках захавалася каля 700 надмагільных помнікаў. Тэксты на іх напісаны, за невялікім выключэннем, на яўрэйскай мове. Найстарэйшыя з дайшоўшых да нашага часу помнікаў на гэтых могілках датуюцца XVIII стагоддзем, наймалодшы з помнікаў датуецца 1957 годам. У 1997 г. вакол яўрэйскіх могілак была ўстаноўлена агароджа, а на вяршыні гэтага ўзвышша - помнік у памяць пахаваных тут яўрэяў Навагрудка, а таксама яўрэяў Навагрудчыны, якія памерлі або загінулі ўдалечыні ад родных мясцін. Тэкст на помніку напісаны на трох мовах: беларускай, англійскай і іўрыт. Агароджванне яўрэйскіх могілак і ўстаноўка помніка былі прафінансаваны, па ўзгадненню з Навагрудскім гарвыканкамам, Камітэтам навагрудчан у Ізраілі.

Больш падрабязна гл.кнігу: М.Гайба. Могілкі і пахаванні ў Навагрудку.Мінск, 2000




Карысныя спасылкі
Замки Беларуси Сайт г.Дзятлава Баранавічы ва ўспамінах Все о реках и озерах Республики Беларусь Bialoru Музей традыцыйных Беларускiх абярэгаў
История Беларуси: первоисточники
Сайт любителям генеалогических изысканий
Беларуская электронная бібліятэка
Коллекция словарей и энциклопедий -

E-mail: gaiba@tut.by

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY белорусская поисковая система
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История

Лічыльнікі сайта ўстаноўлены 16.05.2005г.


Распрацоўка сайта, дызайн, admin (с) Мікалай Гайба (Mikalai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2008гг.
Hosted by uCoz