Гайба Николай – Образ Родины в жизни Адама Мицкевича
ГАЛОЎНАЯ ФОТО
Новогрудка
План
Навагрудка
НАВІНЫ
2007+
ВІДЭА Аўтар сайта Gaiba
и мир
Мае
артыкулы

Артыкулы па гісторыі Навагрудка
( 38 артыкулаў )

Найти: на:
Бегущая строка в поле формы со сменой сообщений.

Hosted by uCoz
З 2011 г. поўны спіс артыкулаў публікуецца толькі на галоўнай старонцы сайта

   Агульная інфармацыя
Летапіс (Даты гісторыі)
История Новогрудка. Краткий обзор
Навагрудскі замак
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2011 г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2008г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2006г.
Гісторыя развіцця гандлю
IV Фэст культуры "Наваградскі замак". Праграма.
NEWНаваградская вуліца ў Вільнюсе

   ХІ - ХVIIIст.
NEWНЕМОГРАДАС - Летописный Новгородок
NEWЛавришевский монастырь
Архітэктурныя помнікі Навагрудка
Гара Міндоўга
Наваградскія ваяводы
Наваградскія кашталяны
NEWМагдэбургскае права
NEWЦаркоўнае жыццё Навагрудка
Царква Успення Божай Маці (Замкавая царква)
Могілкі: татарскія і яўрэйскія
Была зіма снежная ды лютая...

   ХІХ ст.
Уніяцтва на Навагрудчыне ў ХІХ ст.
Навагрудак у часы Адама Міцкевіча
Знешні воблік г.Навагрудка ў ХІХ ст.
Предки и потомки А.Пушкина на Новогрудчине
Новогрудчина в 1812 году.
Адам Міцкевіч і радзіма
Помнікі Адаму Міцкевічу ў Навагрудку (Гісторыя стварэння)
Завоссе як месца нараджэння А.Міцкевіча

ХХ ст.
Гісторыя Навагрудскай чыгункі
Навагрудскі рэўком 1918-1920гг. Устанаўленне савецкай улады
Навагрудчане ў 1921-1939гг.
Янка Купала ў Навагрудку (1940г.)
Навагрудак у чэрвені 1941г.
Традыцыйныя рамёствы Навагрудчыны
Вёска Вялікія Вераб'евічы
Вёска Асташына.
Вёска Ятра. Гісторыя.
Композитор Н.Набоков и Любча
Акадэмік Касцюк М.П.
Інфармацыю аб іншых артыкулах глядзі ТУТ

Все статьи (или их фрагменты) можно свободно копировать и распространять в печатном или электронном виде
с условием ссылки на автора или гиперссылкой на страницу
© Николай Гайба

Навагрудскія сайты

***Навагрудскі райвыканкам
***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА
***Газета "Новае жыццё"

***ДОМ-МУЗЕЙ Адама Міцкевіча



Страны посещения сайта
Счетчик установлен 26.12.2011. free counters
Free counters


-Вы можете добавить ссылку на эту страницу в:




Першая публікацыя:
Мікалай Гайба (Навагрудак)
Вобраз радзімы ў перапісцы Адама Міцкевіча //Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Беларусіка=Albaruthenika.Кн. Мінск. 1998г.
Пры выкарыстанні артыкула, спасылка - абавязковая!

Гайба М.П.
Вобраз радзімы ў перапісцы Адама Міцкевіча


Адам Міцкевіч пакінуў Навагрудчыну ва ўзросце 24 гадоў. Пакінуў вымушана і, як аказалася, назаўсёды. Спачатку гэта было звязана з яго асабістай драмай — смерцю маці і замужжам каханай дзяўчыны, а пасля — у сувязі з высылкай яго ў цэнтральныя губерні Расіі за ўдзел у Таварыстве філаматаў. Але куды б потым не закінуў яго жыццёвы лёс, душа яго назаўжды засталася сярод людзей і вобразаў “зямлі Навагрудскай — роднага краю”. Радзіма давала яму сілы і натхненне як для паэтычнай творчасці, так і грамадскай дзейнасці. “Будзь заўсёды ўпэўнены, — пісаў Міцкевіч брату Францішку ў 1847 г., — што яна [дзейнасць. — М. Г.] бярэ пачатак з той глебы, на якой мы гадаваліся ў бацькоўскім доме” .

1821 г., калі ўжо не было ў жывых бацькоў, а Марыля Верашчака выйшла замуж, стаў для паэта пераломным ва ўспрыняцці ім сваёй Навагрудчыны. “Я застаўся адзін, — пісаў ён А. Петрашкевічу ў лютым 1821 г. — Нішто мяне асабліва [з домам. — М. Г.] не звязвае. Невялікая дапамога братам, а ва ўсім астатнім я адзін” . “Што для мяне Навагрудак, акрамя успамінаў? — разважае Міцкевіч у лісце да Я. Чачота ад 23 мая 1821 г. — Часта пытаюся ў сябе, дзе ўласна мая радзіма — бо Коўна лічу прытулкам — і не знаходжу адказу. Увогуле, не ведаю, ці ехаць у Навагрудак, і не паехаў бы, каб не браты, з якімі павінен убачыцца. Вільня стала цяпер для нас нейкім агульным домам, але ці надоўга? Ужо паціху разыходзімся. Дойдзе да таго, што ўсе мясціны стануць абыякавымі, усюды будзе мне добра, або — што аднолькава — нідзе не будзе” . А ў лістападзе 1822 г. піша Ф. Малеўскаму, што ўжо “Коўна становіцца для мяне домам, Вільня — месцам, куды еду ў госці, Навагрудак — заграніцай” .

Але калі сам А. Міцкевіч апынуўся за граніцай, за межамі роднага краю, толькі тады, бадай што, прыйшло да яго ў поўнай меры разуменне і адчуванне радзімы. Праявілася гэта і ў заклапочанасці лёсам сваіх родных братоў, і ў перажываннях ад тых падзей, што адбываліся ў яго родных краях, і ў яго актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасці, накіраванай на вызваленне Айчыны.

Пад словазлучэнем “вобраз радзімы” я маю на ўвазе Навагрудчыну, “Літву” часоў А. Міцкевіча. Літвой, у больш шырокім сэнсе, называлі да канца ХVІІІ ст. тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Аднак, як гаварыў А. Міцкевіч у сваіх парыжскіх лекцыях у Калеж дэ Франс, “краіна, якая займае вялікую прастору паміж Дняпром, Чорным морам, Бугам і Нёманам… даўно згубіла агульную назву…” . У ХІХ ст. гэтая тэрыторыя складалася з розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў, што добра разумеў і Адам Міцкевіч. Так, у адным з лістоў з Коўна, запрасіўшы да сябе сяброў, піша, што тут недалёка граніца з Польшчай. А ў лісце да І. Дамейкі ад 7 студзеня 1839 г. паэт паведамляе, што “Янэк [Чачот] вярнуўся на Беларусь” [на Лепельшчыну], што “Багдан [Залескі] цяпер у смутку, бо ганенні закранулі яго родных на Украіне”; там жа: “…пасылаю табе ліст з Літвы, дзе знойдзеш сумную вестку…” (выдзелена ўсюды мной. — М. Г.) .

Адам Міцкевіч нарадзіўся, кажучы тагачаснай тэрміналогіяй, у Літоўскай губерні Расійскай імперыі. З 1802 г. Літоўская губерня была падзелена на Віленскую і Гродзенскую. Менавіта гэтая тэрыторыя, зыходзячы з вышэйсказанага, была Літвой Міцкевіча, яго радзімай. Не па сваёй волі апынуўшыся ў Цэнтральнай Расіі, А. Міцкевіч увесь час імкнуўся падтрымліваць кантакты з сябрамі, з роднымі братамі, якія засталіся на радзіме. З Масквы напісаў некалькі лістоў з просьбай дапамагчы ўладкаваць на работу брата Аляксандра, там жа сустрэўся з братам Ежым. Але дзеля вяртання на радзіму ён, як пазней прызнаўся брату Францішку, не спрабаваў зрабіць кар’еру ў Расіі.
Першую надзею на вяртанне даў усім выгнанцам Ануфрый Петрашкевіч. Яму, высланаму ў Маскву, дазволілі на некалькі месяцаў выехаць на беларуска-літоўскія землі. Паведамляючы аб гэтым у лісце да Т. Зана, А. Міцкевіч у захапленні піша: “Ведаеш, дзе будзе Ануфрый? Ён будзе ў Навагрудку, будзе ў Бальценіках, будзе ў Мерачы, будзе ў Шчучыне! … Добрае прадвесце”.

Аднак А. Міцкевічу ўдалося атрымаць толькі дазвол на выезд за мяжу. Там, пасля доўгіх гадоў расстання, сустрэўся ён ў 1831 г. з братам Францішкам, а пасля і з Ігнатам Дамейкам. Сутыкнуўшыся з цяжкасцямі ў эміграцыі, І. Дамейка і Ф. Міцкевіч выказалі намер вярнуцца на радзіму, на што А. Міцкевіч адказаў І. Дамейку: “Пасля столькіх гадоў вандраванняў я ўжо прызвычаіўся да цыганскага жыцця, аднак разумею, якім цяжкім яно можа быць для навічкоў. Але вярнуцца, бачыць, што там творыцца!” . Такую ж думку выказаў Адам і Францішку: “Гора, калі цябе прагоняць з княства! Я ведаю, як непрыемна прывыкаць да блуканняў, яле лепш па Германіі, чым па Сібіры” . Адносна сябе ён у гэты ж час (пачатак 1830-х гг.) сказаў: “Я ніколі не вярнуся пад расійскі ўрад. Ніколі, ніколі не меў такога намеру” .

Францішак Міцкевіч застаўся жыць на Пазнаньшчыне, а Адам у жніўні 1832 г. пераехаў у Парыж. Перапіска паміж імі стала для паэта адным з тых сапраўдных задавальненняў, якое дапамагала яму пераадолець цяжкасці жыцця. З братам Аляксандрам сувязь то перапынялася, то аднаўлялася. Аднак з лістоў ад сяброў Адам ведаў, што Аляксандр ажаніўся з дачкой Францішка Тараевіча, што часам бывае ў Навагрудку і наведвае Завоссе, што, выйшаўшы на пенсію, вярнуўся ў Навагрудскі край і купіў там маёнтак. Пра навіны Адам заўжды пісаў Францішку. Пра брата Ежага Адаму паведамілі ў 1836 г., што той “ажаніўся, меў дзяцей і служыць у Чарнаморскім флоце” . Больш дакладна пра яго Адам нічога не ведаў. Ва ўсякім выпадку, у лісце да Францішка ў 1847 г. ён пісаў аб Ежым, што не мае вестак, ці той яшчэ жывы (Ежы памёр у 1839 г.).

Увогуле, пры першай жа магчымасці А. Міцкевіч імкнуўся даведацца пра жыццё на радзіме, непакоіўся, калі адтуль доўга не было ніякіх звестак. Яго ўсё часцей і часцей апаноўвала туга па родных мясцінах і звычайнаму асяроддзю. “Зразумей, што калі я мару пра Літву, — пісаў ён Дамейку, — дык асабліва думаю толькі пра некалькі мясцін і пра некалькі асоб, а да іх я ніколі не змяню сваіх пачуццяў… Калі б я калі-небудзь і вярнуўся ў Літву, дык не захацеў бы завесці ніводнага новага знаёмства і быў бы задаволены сам ведаеш якім вузкім колам” . У лісце да І. Дамейкі з Лазаны (Швейцарыя), дзе А. Міцкевіч выкладаў лацінскую літаратуру ў мясцовым універсітэце, ён прызнаўся, што “часта находзіць сум па Літве” і што ўвесь час бачыць “у сне Навагрудак і Туганавічы”. Хаця жыў А. Міцкевіч у Лазане, як сам адзначаў, даволі добра, меў высокааплатную працу, кватэру з відам на Жэнеўскае возера і Альпы, але ўсё ж заўважаў, што яму “мілей нашы літоўскія пейзажы, дзе можна прылегчы і паспаць, чым гэтая ззяючая ў далечыні мішура, якая стамляе вочы”, “нам было б тут добра, калі б мы маглі прывыкнуць да чужой зямлі. Але дарма, мы, як цыганы, усюды госці” . А калі А. Міцкевічу прапанавалі працу прафесара у Калеж дэ Франс, ён ў лісце да брата Францішка заўважыў, што яму, “можа, ўдасца ўладкавацца прафесарам без натуралізацыі, бо неяк шкада перастаць быць літвінам ды і няміла ператварацца ў француза” .

Бадай, галоўнай духоўнай сувяззю, якая звязвала А. Міцкевіча з родным краем, было адчуванне еднасці са сваімі братамі. “Я часта цешуся, думаючы пра тое, што мы браты, хаця так мала кантактуем, але ўпэўнены адзін у адным… Гэта рэдкая радасць на зямлі — ва ўсякім выпадку, хоць душой быць у згодзе, калі ўжо нічым на зямлі дапамагчы адзін аднаму мы не можам,” — пісаў Адам Францішку ў 1847 г. У гэтым жа лісце ён гаворыць, што яго дзеці цудоўна падобны “з нашай сям’ёю, гэта значыць, са мною і з вамі, маімі братамі. Марыя характарам і нават тварам нагадвае цябе. Уладзь, другі, увесь пайшоў у мяне, усе гэта ў ім заўважаюць. Галенка, трэцяя, выліты Аляксандр, нават бландзінка і такая, як ён, круглая, і гаспадарлівая, і акуратная, а самы малодшы нагадвае мне Антося, якога добра памятаю. І што яшчэ больш дзіўна, чацвёрты па чарзе, Алесь, і па характару і па настроі копія Ежага” .

Успаміны пра радзіму, пра родных былі для Адама не толькі настальгічнымі разважаннямі, але вялі яго да актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасці. Ён быў упэўнены, што жыве ў часы вялікай перабудовы еўрапейскага парадку: “Калі прыйдзе бура: праз год ці праз сотню год, для мяне гэтае пытанне не існуе, чую, што яна мусіць прыйсці”, — сцвярджаў А. Міцкевіч. Брату Францішку ў 1844 г. ён напісаў: “Спадзеючыся, што мы яшчэ ўбачымся з табой на зямлі і ў лепшыя часы, і быў бы рады, калі б і ты пранікся верай у тое, што мы яшчэ ўбачым Літву, ужо нашу Літву, а не Маскоўскую. Гэтым я жыву, дзеля гэтага жыву, і дасць Бог, дачакаюся гэтага” . Але вярнуцца ў тагачасную Расію, дзе “нашых сістэматычна прыгнятаюць”, ён не мог. З другога боку, жыццё А. Міцкевіча ў Парыжы было складаным і ў адносінах з французамі, і з суайчыннікамі, “якія тут сістэматычна валяюць дурня”. Чаму так сталася? Адказ на гэта можна знайсці зноў жа ў лістах да брата Францішка, якому Адам давяраў свае планы і сумненні, напэўна, больш, чым іншым. У лісце ад 9 мая 1844 г. ён адзначае, што “мог бы з выгодамі пагразнуць у зямным, бо тутэйшае міністэрства дало б мне шмат большую плату і вызваліла б ад службы, каб толькі я згадзіўся перастаць служыць справе. Я мог бы ўжо дорага прадацца. Але гэтае самае сумленне, якое мне не дазволіла шукаць кар’еры ў Расіі, а пасля ў Лазане, не дае мне спыніцца на дарозе” . Гэты ж матыў гучыць і ў пазнейшым лісце да Францішка (студзень 1847 г.): “Мае адносіны з тутэйшым урадам ускладніліся. Мне аказалі шчырую прыязнасць і давалі мноства даброт, каб толькі я стаў чалавекам разважлівым, г. зн. пачаў жыць толькі для сябе самога. Гэта было са мной раней, у Расіі. Я і там мог заняць бліскучае становішча, калі б адмовіўся ад таго, што нашу ў душы, што рухае мной, насычае мяне і задавальняе. І я па-ранейшаму іду за маёй зоркай і спадзяюся, што заўтра яна будзе больш яркай”. І далей заўважае: “Мне трэба будзе яшчэ шмат зрабіць, і калі Бог прадоўжыць маё жыццё, ты яшчэ не аднойчы, дарагі брат, будзеш, магчыма, здзіўлены маёй дзейнасцю ці трывожыцца за мяне” .

І сапраўды, як толькі ў 1848 г. пачаліся масавыя рэвалюцыйныя падзеі, вядомыя пад назвай “вясны народаў”, А. Міцкевіч разгарнуў энергічную дзейнасць. Спачатку стварыў у Італіі легіён з эмігранцкай моладзі для барацьбы з Аўстра-Венгерскай манархіяй, пазней кіраваў Міжнародным рэвалюцыйным трыбуналам і газетай на французскай мове “La tribune des peuples”. Апошнім актам яго палітычнай дзейнасці была арганізацыя эмігранцкіх легіёнаў у Турцыі ў час руска-турэцкай вайны.

За месяц да сваём смерці Адам Міцкевіч пісаў з Канстанцінопаля, што некаторыя мясціны гэтага горада здаліся яму “цалкам падобнымі на вуліцы майго роднага гарадка ў Літве” , маючы на ўвазе Навагрудак. Яму ўсё верылася, што з кожным годам яго шлях на радзіму становіцца бліжэйшым.

Mickiewicz A. Dzieіa. Warszawa, 1955. T. 16. S. 110.
Мицкевич А. Собр. соч.: В 5 т. М., 1954. Т. 5. С. 321.
Korespondencja filomatow (1817–1823). Warszawa, 1989. S. 237.
Тамсама. С. 280.
Цыт. па кн.: Філаматы і філарэты / Уклад. К. Цвіркі. Мн., 1998. С. 121.
Mickiewicz A. Dzieіa. T. 15. S. 248–251.
Мицкевич А. Собр. соч. Т. 5. С. 400.
Тамсама. С. 455.
Тамсама. С. 463.
Mickiewicz A. Dzieіa. T. 15. S. 28.
Мицкевич А. Собр. соч. Т. 5. С. 661.
Mickiewicz A. Dzieіa. T. 16. S. 110.
Мицкевич А. Собр. соч. Т. 5. С. 77.
Тамсама. С. 501.
Mickiewicz A. Dzieіa. T. 15. S. 391.
Тамсама. С. 111.
Тамсама. С. 624.
Тамсама.
Тамсама. С. 109–110.
Тамсама. С. 617.


Сколько дней блогу Яндекс.Метрика
RATING ALL.BY Каталог TUT.BY белорусская поисковая система
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История

Распрацоўка сайта, дызайн, admin © Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2014. © Все права защищены.
Hosted by uCoz