Гайба Николай Новогрудок статья о работе творчестве Gaiba Haiba Hajba
ГАЛОЎНАЯ ФОТО
Новогрудка
План
Навагрудка
НАВІНЫ
раёна
ВІДЭА Аўтар сайта Gaiba
и мир
Мае
артыкулы

Артыкулы па гісторыі Навагрудка
( 38 артыкулаў )

Найти: на:
Бегущая строка в поле формы со сменой сообщений.

Hosted by uCoz
З 2011 г. поўны спіс артыкулаў публікуецца толькі на галоўнай старонцы сайта

   Агульная інфармацыя
Летапіс (Даты гісторыі)
История Новогрудка. Краткий обзор
Навагрудскі замак
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2011 г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2008г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2006г.
Гісторыя развіцця гандлю
IV Фэст культуры "Наваградскі замак". Праграма.
NEWНаваградская вуліца ў Вільнюсе

   ХІ - ХVIIIст.
NEWНЕМОГРАДАС - Летописный Новгородок
NEWЛавришевский монастырь
Архітэктурныя помнікі Навагрудка
Гара Міндоўга
Наваградскія ваяводы
Наваградскія кашталяны
NEWМагдэбургскае права
NEWЦаркоўнае жыццё Навагрудка
Царква Успення Божай Маці (Замкавая царква)
Могілкі: татарскія і яўрэйскія
Была зіма снежная ды лютая...

   ХІХ ст.
Уніяцтва на Навагрудчыне ў ХІХ ст.
Навагрудак у часы Адама Міцкевіча
Знешні воблік г.Навагрудка ў ХІХ ст.
Предки и потомки А.Пушкина на Новогрудчине
Новогрудчина в 1812 году.
Адам Міцкевіч і радзіма
Помнікі Адаму Міцкевічу ў Навагрудку (Гісторыя стварэння)
Завоссе як месца нараджэння А.Міцкевіча

ХХ ст.
Гісторыя Навагрудскай чыгункі
Навагрудскі рэўком 1918-1920гг. Устанаўленне савецкай улады
Навагрудчане ў 1921-1939гг.
Янка Купала ў Навагрудку (1940г.)
Навагрудак у чэрвені 1941г.
Традыцыйныя рамёствы Навагрудчыны
Вёска Вялікія Вераб'евічы
Вёска Асташына.
Вёска Ятра. Гісторыя.
Композитор Н.Набоков и Любча
Акадэмік Касцюк М.П.
Інфармацыю аб іншых артыкулах глядзі ТУТ

Все статьи (или их фрагменты) можно свободно копировать и распространять в печатном или электронном виде
с условием ссылки на автора или гиперссылкой на страницу
© Николай Гайба

Навагрудскія сайты

***Навагрудскі райвыканкам
***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА
***Газета "Новае жыццё"
***Форум г.Навагрудка

Мае аўтарскія сайты:

***Гістарычныя могілкі Навагрудка
***Вераб'евічы Вялікія і Малыя
***ДОМ-МУЗЕЙ Адама Міцкевіча




Страны посещения сайта
Счетчик установлен 26.12.2011. free counters
Free counters


-Вы можете добавить ссылку на эту страницу в:



-Вы можете перевести эту страницу на другие языки


КЛЮЧНІК МІЦКЕВІЧАВАЙ СЯДЗІБЫ


КЛЮЧНІК МІЦКЕВІЧАВАЙ СЯДЗІБЫ
Апублікавана:
Голуб Ю. Ключнік зорнай сядзібы // Гродзенская праўда, 2002. – 21.09.
Голуб Ю.Ключнік міцкевічавай сядзібы // Голас Радзімы, 2003 - 13.02.

Раптам апанавала думка-жаданне скласці, хай сабе і ўмоуны, партрэт сучаснага... музейнага работніка. Дык хто ён на самай справе, музейны універсал? Атрымліваецца цэлы спіс амаль што прэтэнцыёзных якасцей той асобы. Па-першае, ён глыбокі знаўца гісторыі і радаводу роднага краю, па-другое, апантаны шукальнік скарбаў духоўнай і матэрыяльнай культуры, нястрымны рамантык ва ўслаўленні мінулага радзімы і яе герояў, па-трэцяе, гранічна справядлівы ў ацэнцы падзей і фактаў былога, і разам з тым - летапісец, ці не служка Феміды, а можа, нават у нечым і... канцылярыст. Сынімся — бо пералік харакрыстык можна доўжыць з разнастайнымі допускамі і варыянтамі і надалей. І найлепш звернемся да дырэктара Дома-музея А.Міцкевіча ў Навагрудку Мікалая Гайбы, таму што ён мае тытул "лепшага музейнага работніка года" на Гродзеншчыне і з той прычыны з'яўляецца лаўрэатам прэміі імя А. Дубко.

Пакуль яшчэ не захапіла ў палон прыезджую і тутэйшую грамаду ў Міры вераснёўскае свята беларускага пісьменства, якраз на яго “ганку” была наладжана Нацыянальнай акадэміяй навук з адпаведнымі міністэрствамі і раённай уладай навукова-практычная канферэнцыя “Мірскія чытанні”. Спіс выступоўцаў на ёй быў, што і казаць, шаноўны і ўнушальны: гісторыкі, пісьменнікі, мовазнаўцы. І ўсе як адзін – не з апошніх, не шэраговыя. А сярод іх – Мікалай Гайба, дырэктар Дома-музея А.Міцкевіча ў Навагрудку з даволі гучнай заяўкай “Неўміручае слова Адама Міцкевіча”. На шчасце, тыя, тыя хто наперад памыліліся і рыхтаваліся пачуць і гэтым разам нешта зашліфаванае на старонках і трыбунах (бачыце, пра генія сказана ўсё і дарэшты!) аказаліся прыемна здзіўленымі і навастрылі слых. Правінцыйны музейнік, які даследуе гісторыю і культуру Навагрудчыны, аўтар кніжак “Навагрудак. Гістарычны нарыс”, “Навагрудак: гады і падзеі”, “Могілкі і пахаванні ў Навагрудку”, прамаўляў пра... канцэпцыю сусветнага паэта ў асобе стваральніка “Дзядоў” і “Пана Тудэвуша”. І як нядзіўна, канцэпцыя не адштурхоўвала сваёй абнесенай холадам абалонкай, а прыцягвала доказамі і зместам, свіцязянскім подыхам міцкевічаўскага радка. І выходзіла па Гайбе, што годна сказаць пра славутае слова ёсць што і яму, земляку Міцкевіча Адама ў такім-та калене, ураджэнцу вёскі Вялікія Вераб’евічы.

У Дом-музей А.Міцкевіча Гайба прыйшоў не выпадкова, да таго восем гадоў аддаў любімай справе у Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Пры ім рухалася, ішла да свайго завяршэння рэканструкцыя і стварэнне новай экспазіцыі не апошняга сярод роўні і адзінага па сваёй сутнасці музея на Беларусі ў гонар паэта трох народаў. Але колькі слоў пра колішнюю экспазіцыю ў міцкевічаўскіх сценах. Сказаць нешта благое пра яе — тое самае, што прамовіць нешта крыўднае пра старога чалавека, які меў у сваім жыцці больш здабыткаў, чым страт. Шэсць залаў музея паслядоўна з апорай на апрабаваную музейную практыку і спецыфіку прапаноўвалі паломнікам тое, што мелі: ад Адамавай сцежкі на макеце хутара Завоссе да прыбою пасмяротнай ашаламляльнай славы, што даўно перагнала яго смерць. Зразумела, былая экспазіцыя з цягам чзсу патрабавала абнаўлення, пераходу ў новую якасць з апірышчам на свежыя погляды ў міцкевічазнаўстве і на яго здабыткі. І не ў апошнюю чаргу з усведамленнем таго пашырэння цікавасці да Міцкевіча, якое адчулася на яго радзіме, прыспешанае 200-годдзем славутага земляка.

Мне нейкім чынам напачатку не пашанцавала. Аглядаць новую экспазіцыю ў міцкевічаўскім Доме-музеі давялося без аднаго з яе асноўных стваральнікаў. Мікалая Паўлавіча як знаўцу Навагрудчыны згрэблі ў невядомым накірунку сталічныя "варагі", пэўна, роднасныя душы ў прагавітасці да даўніны. I, паспадзяваўшыся на ўласную сякую-такую дасведчанасць у "прадмеце", рушыў у музейную вандроўку сам-насам. І з кожным крокам адкрывалася праз параўнанні з былым антуражам міцкевічаўскага прытулку і зна-ёмае, і даволі адрознае ад звыклага зафіксаванага ў памяці. 1 найперш адчувалася, што стваральнікі экспазіцыі імкнуліся паказаць люду жыццяпіс песняра Свіцяэі не "мемарыяльна", не звышакадэмічна ў горшым выпадку, а найбольш наблізіць госця ў доме Міцкевіча да сям'і, з якой выйшаў будучы геній, да яго юнацкіх парыванняў і сталых учынкаў і дзей. І таму па задуме і выкананню першы пакой у доме — дзіцячы з адпаведнымі здымкамі і дакументамі старэйшых і юных сямейнікаў, другі — кабінет Міцкевіча-бацькі, землямера і адваката пры мясцовым судзе, у гасціным — трэцім — пакоі адчуваецца рамантычны і апаэтызаваны ў бессмяротных радках подых Туганавічаў і Шчорсаў. Як вядома, шмат старонак жыццяпісу А.Міцкевіча звязана з Расіяй і Пецярбургам, куды ён прыехаў у 1824 годзе - а6 гэтым перыядзе сведчыць чацверты пакой дома. I нарэшце, у пятай зале музейнага асяродка наведвальнікі могуць азнаёміцца і асэнсаваць знаходжанне натхнёнага валадара слова А.Мміцкевіча за мяжой і ў Парыжы, у прыватнасці.

Такім чынам, наведвальнікі, а іх толькі летась пабывала ў Доме-музеі болей за дваццаць тысяч, маюць магчымасць на ўласныя вочы пабачыць і душой адчуць тут можа тое, галоўнае, у чым прызнаваўся Адам Міцкевіч і, відаць, Навагрудчыне найперш:
Я душою ў радзіме разліўся да скопу,
Сам прыняў яе душу,
Край і я — неадлучны...

І калі такое адчуванне Міцкевіча здзейсніцца хаця б часткова ў кожным паломніку гэтага змакамітага будынка, дык ашчаднікам памяці славутага паэта Мікалаю Гайбе і яго калегам па музейнай справе аддзячыцца ўдвая.

А цяпер часова адхілімся ад міцкевічаўскай тэмы і заглянем на яшчэ адну творчую старонку гісторыка Мікалая Гайбы.

"Ігнаці Аржахоўскі (1803-1886), доктар медыцыны, выхаванец Віленскага ўніверсітэта нарадзіўся ў 1805 годзе ў вёсцы Шчорсы, памёр 25 красавіка ў Навагрудку. Дапамагаў урачэбнай навукай людзям. Зберажэнні ўсяго жыцця ўбогім ахвяраваў, працаваў у родным кутку".

"Яўген Мілоў (1887-1932). Ахвярнаму працаўніку Наваградзкай беларускай гімназіі ад калегаў, прыяцеляў і вучняў".

"Маслоўская Зінаіда. Нарадзілася 5-Х.1919, загінула 31-VII.1942. Дарагой і любімай дачцэ памяць ад бацькоў І брата. У сэрцах нашых асталася навекі". Не варта дадаткова тлумачыць, што гэтыя надпісы зроблены ў розны час на надмагіллях людзей, якія знайшлі вечны спакой у адным са старажытных гарадоў Беларусі — Навагрудку. А перанесены яны годна і даткліва на старонкі кнігі "Могілкі і пахаванні ў Навагрудку" яе аўтарам Мікалаем Гайбам. Лішнім было б запэўніваць, маўляў, гэта не ка-н'юнктурная тэма, а высакароднае імкненне аўтара, якім рухала — успомнім — "любовь к отеческим гробам". І тым не менш, даводзіцца канстатаваць: аналагічныя выданні ў Беларусі абмяжоўваюцца больш чым сціплым пералікам. Выйшлі, мабыць, толькі дзве кнігі па гісторыі кальварыйскіх могілак у Мінску і старых могілак у Гродне, прычым абедзве надрукаваны ў суседняй Польшчы. А вось кніга М.Гайбы, што вельмі ўхвальна, выдадзена па заказу Навагрудскага райвыканкама.

У Навагрудку шмат у каго на памяці, як з набліжэннем 200-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча тут у 1998 годзе ў ліпені быў арганізаваны валанцёрскі летнік, на якім побач з беларускімі хлопцамі і дзяўчатамі працавалі іх равеснікі з Галандыі, Бельгіі, Францыі, Польшчы. Яны па лініі Лігі добраахвотнай працы моладзі рабілі санітарную апрацоўку тэрыторыі навагрудскіх могілак, выкарыстоўвалі навуковыя падыходы да іх вывучэння. Дык вось закапёршчыкам навуковай часткі праграмы, яе ўдзельнікам, больш таго, кіраўніком і быў тады ён, Мікалай Гайба.

У "Могілках і пахаваннях..." аўтар апісваў могілкі на гары Міндоўга, старыя хрысціянскія могілісі, яўрэйскія і татарскія.. А ўвогуле, у кнізе дасведчана прасочваецца гісторыя вядомых і мяркуемых могілак і пахаванняў у Навагрудку ад часу яго ўзнікнення ў X стагоддзі да нашых дзён. І Мікалай Гайба — напрошваецца такая думка - стварыў кніжны гістарычны пантэон Навагрудка, першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага, людзей навагрудскай зямлі, якія адзначыліся на ёй сваёй прысутнасцю. Можа, нават, на жаль, мімалётнай як унук сябра Міцкевіча Аляксандра Пушкіна, на помніку якога пазначана "Младенецъ Петр Пушкин. Род. июня 1870 скон.11 ноября 1870 г".

Мы сядзім ва ўтульным пакоі дырэктара Дома-музея А.Міцкевіча ў Навагрудку. Як вядома, будынак гэты вытрымаў досыць выпрабаванняў і катаклізмаў. У пачатку 1880-х гадоў ён быў знішчаны пажарам. Быў адноўпены яго ўладальнікам, які, на шчасце, ведаў, чыім быў дом на сваім пачатку. Другім разам будынак у чэрвені 1941 года разнесла варожая авіябомба. У 1955-м, да стагоддзя смерці А.Міцкевіча, ён зноў паўстаў у даваенным выглядзе. І нарэшце ў 1990-1991 гадах адбылася згаданая рэканструкцыя сядзібы, у выніку чаго яна стала, па сутнасці, першапачатковай.

Міжволі прыгадваюцца радкі з ліста Адама Міцкевіча, напісанага да брата Францішка за месяц да смерці ў Стамбуле. Дарэчы, Францішак Міцкевіч, навагрудскі натарыус, у свой час фактычна распараджаўся домам, пакуль лёс не раскідаў братоў у розныя бакі. Дык вось тыя радкі, якія Мікалай Гайба ведае напамяць: "Ведай, брат, што ўся мая дзейнасць, якой я займаюся тут, пайшла з бацькоўскага дома..."

І тут жа сам сабе зазначаеш: цяпер надзейным ключнікам зорнай міцкевічаўскай сядзібы з'яўляецца вось гэты апантаны зямляк вялікага Адама. Зайздросныя ключы.

Юрка Голуб

Сколько дней блогу Результаты антивирусного сканирования Яндекс.Метрика
RATING ALL.BY Каталог TUT.BY белорусская поисковая система
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История

Распрацоўка сайта, дызайн, admin © Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2012. © Все права защищены.
Hosted by uCoz