Гайба Николай Новогрудок - интервью о творчестве Gaiba Hajba
ГАЛОЎНАЯ ФОТО
Новогрудка
План
Навагрудка
НАВІНЫ
раёна
ВІДЭА Аўтар сайта Gaiba
и мир
Мае
артыкулы

Артыкулы па гісторыі Навагрудка
( 38 артыкулаў )

Найти: на:
Бегущая строка в поле формы со сменой сообщений.

Hosted by uCoz
З 2011 г. поўны спіс артыкулаў публікуецца толькі на галоўнай старонцы сайта

   Агульная інфармацыя
Летапіс (Даты гісторыі)
История Новогрудка. Краткий обзор
Навагрудскі замак
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2011 г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2008г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2006г.
Гісторыя развіцця гандлю
IV Фэст культуры "Наваградскі замак". Праграма.
NEWНаваградская вуліца ў Вільнюсе

   ХІ - ХVIIIст.
NEWНЕМОГРАДАС - Летописный Новгородок
NEWЛавришевский монастырь
Архітэктурныя помнікі Навагрудка
Гара Міндоўга
Наваградскія ваяводы
Наваградскія кашталяны
NEWМагдэбургскае права
NEWЦаркоўнае жыццё Навагрудка
Царква Успення Божай Маці (Замкавая царква)
Могілкі: татарскія і яўрэйскія
Была зіма снежная ды лютая...

   ХІХ ст.
Уніяцтва на Навагрудчыне ў ХІХ ст.
Навагрудак у часы Адама Міцкевіча
Знешні воблік г.Навагрудка ў ХІХ ст.
Предки и потомки А.Пушкина на Новогрудчине
Новогрудчина в 1812 году.
Адам Міцкевіч і радзіма
Помнікі Адаму Міцкевічу ў Навагрудку (Гісторыя стварэння)
Завоссе як месца нараджэння А.Міцкевіча

ХХ ст.
Гісторыя Навагрудскай чыгункі
Навагрудскі рэўком 1918-1920гг. Устанаўленне савецкай улады
Навагрудчане ў 1921-1939гг.
Янка Купала ў Навагрудку (1940г.)
Навагрудак у чэрвені 1941г.
Традыцыйныя рамёствы Навагрудчыны
Вёска Вялікія Вераб'евічы
Вёска Асташына.
Вёска Ятра. Гісторыя.
Композитор Н.Набоков и Любча
Акадэмік Касцюк М.П.
Інфармацыю аб іншых артыкулах глядзі ТУТ

Все статьи (или их фрагменты) можно свободно копировать и распространять в печатном или электронном виде
с условием ссылки на автора или гиперссылкой на страницу
© Николай Гайба

Навагрудскія сайты

***Навагрудскі райвыканкам
***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА
***Газета "Новае жыццё"
***Форум г.Навагрудка

Мае аўтарскія сайты:

***Гістарычныя могілкі Навагрудка
***Вераб'евічы Вялікія і Малыя
***ДОМ-МУЗЕЙ Адама Міцкевіча




Страны посещения сайта
Счетчик установлен 26.12.2011. free counters
Free counters


-Вы можете добавить ссылку на эту страницу в:



-Вы можете перевести эту страницу на другие языки


Найвышэйшая «кропка» Беларусi


Найвышэйшая «кропка» Беларусi
Гутарку з М.Гайба вёў Барыс Пракопчык

Апублікавана:
Найвышэйшая кропка Беларусі //Звязда, 2002. - 25.01
ТУТ >>> Арыгінал артыкула ў газеце "ЗВЯЗДА"
Газета Звязда

Лепшым музейным работнiкам мiнулага года на Гродзеншчыне прызнаны дырэктар Дома-музея Адама Мiцкевiча ў Навагрудку Мiкалай Гайба. Днямi з iм сустрэўся карэспандэнт «Звязды». «Вiзiтная картка». Ураджэнец Навагрудчыны. Першы краязнаўчы артыкул, тады яшчэ студэнта гiстфака БДУ, з’явiўся ў навагрудскай раённай газеце «Новае жыццё» ў 1985 годзе. Артыкулы пра Навагрудчыну дасылаў сюды нават з Чэрвеньскага раёна, дзе тры гады працаваў настаўнiкам. Прысвечаная роднаму гораду дыпломная работа склала аснову яго першай кнiгi «Навагрудак: гiстарычны нарыс». Затым з-пад пяра Мiкалая Гайбы выйшлi кнiгi «Навагрудак: гады i падзеi», «Могiлкi i пахаваннi ў Навагрудку». Падрыхтавана да друку чарговае выданне — «Адам Мiцкевiч i Навагрудчына». Летась у Доме-музеi Адама Мiцкевiча была адкрыта новая экспазiцыя.

За што вайскоўцам, якiя служылi ў Навагрудку, плацiлi паўночныя надбаўкi?

Мы гутарым ва ўтульным цёплым кабiнеце, а на вулiцы поўна снегу i даволi халаднавата.

— Мiкалай Паўлавiч, цi праўда, што калiсьцi вайскоўцам, якiя служылi ў Навагрудку, плацiлi паўночныя надбаўкi? — цiкаўлюся.

— Сапраўды, Навагрудчына па тэмпературнаму рэжыму зiмой нiжэй за сярэднебеларускi ўзровень, i так званыя паўночныя надбаўкi (напэўна, сiмвалiчныя) былi. Але ў большай ступенi iх плацiлi не з-за холаду, а з-за таго, што ў той час гэта была ўсходняя ўскраiна Польшчы, прыгранiчная паласа.

Дарэчы, сярод адметных рысаў Навагрудка i такая — гэта геаграфiчна самы высокi населены пункт Беларусi. Мы ведаем лагойскiя горы, мазырскiя, але па ўзроўню над морам вышэй, чым Навагрудак няма. Напэўна, факт варты таго, каб устанавiць памятны знак.

А ўвогуле ў Беларусi, на жаль, мала пiсалi пра Навагрудак, i пакуль недаследаваных тэм хапае. Спрабую па меры магчымасцi запаўняць гэтыя прабелы. Скажам, кнiга «Могiлкi i пахаваннi ў Навагрудку» — гэта фактычна гiсторыя горада ад Х стагоддзя да нашых дзён праз пахаваных людзей, i тыя падзеi, што прыводзiлi да ўзнiкнення могiлак. Там апiсана 11 розных могiлак i пахаванняў. Адпаведна, у кнiзе ёсць i пра нюансы, звязаныя са з’яўленнем на Навагрудчыне i жыццём тут татар, яўрэяў... Надрукаваны спiс людзей, каго мне ўдалося ўстанавiць па пасадах, — суддзi, адвакаты, урачы... Зроблена i класiфiкацыя помнiкаў. Чаму гэта важна? Таму што, калi я даследаваннi правёў, то па iншых могiлках Беларусi чалавек гляне — ага, медныя крыжы, значыць, гэта сярэдзiна ХIХ стагоддзя. I нават калi на помнiку не захавалася надпiсу, дату можна вызначыць. Напрыклад, стэлы i абелiскi як помнiкi з’явiлiся прыкладна ў 80—90-х гадах ХIХ стагоддзя. А ў пачатку гэтага стагоддзя былi каменныя помнiкi.

Навагрудак знаёмы i незнаёмы... Скажам, нядаўна ў «раёнцы» надрукаваны мой артыкул «Была ў Навагрудку чыгунка». З сарака апытаных жыхароў нашага горада толькi двое адказалi, што, маўляў, нешта грукала там па рэйках, i дым чорны iшоў. А астатнiм шкада, што гэтай вузкакалейкi ўжо няма. А быў жа ў нас яшчэ i аэрапорт, мо, час дойдзе i да яго.

— Настальгiя па страчанаму?

— Ведаеце, страцiлi не мы. Гэта — развiццё грамадства, якое часам адбываецца з-за прыняцця канкрэтных рашэнняў людзьмi, якiя, можа быць, iмгненна думаюць. Да прыкладу, у ХIХ стагоддзi iснавалi тры планы рэгенерацыi горада. Планавалася пашырыць вулiцы, замянiць радыяльную планiроўку на, скажам так, квадратна-перпендыкулярную. Дык я сёння скажу, што дзякуй Богу, што гэтыя планы не ажыццявiлiся. А то быў бы зусiм iншы Навагрудак.

— Некаторыя даследчыкi цытуюць Адама Мiцкевiча, што ён жыў у Навагрудку, невялiкiм гарадку, амаль вёсцы...

— I на гэтым абмяжоўваюцца. Але нiхто не даследаваў, якiм Навагрудак быў у часы Мiцкевiча ў параўнаннi з iншымi гарадамi. Гэту фразу, што Навагрудак — невялiкi гарадок, Мiцкевiч пiсаў, калi ўжо пабыў у Берлiне, Рыме, Парыжы. У параўнаннi з iмi Навагрудак што тады, што цяпер — канешне, невялiкi гарадок. А ў параўнаннi з суседнiмi нашымi гарадамi гэта быў цэнтр рэгiёна. Скажам, на той час, калi жыў Мiцкевiч, у нас было 5 касцёлаў, 6 манастыроў, 3 унiяцкiя царквы, сiнагога, мячэць. Быў трохпавярховы будынак ратушы з выявай гарадскога герба, гадзiннiкам. Не знойдзем мы пра гэта ў Адама Мiцкевiча i iншых аўтараў, якiя тады жылi i ўспрымалi гэта як само сабой зразумелае. Як i мы сёння жывём i не заўважаем нейкiх знешнiх прымет горада, якiя праз пэўны час могуць быць страчаны.

Дарэчы, кнiга «Адам Мiцкевiч i Навагрудчына» заснавана на пiсьмах паэта. Спроба выдаць яе некалькi гадоў назад скончылася тым, што рукапiс быў страчаны ў адным з паважаных ведамстваў. Але я працую над тым, каб кнiга ўбачыла свет. Чым яна адрознiваецца ад iншых падобных кнiг, якiя пiсалi пiсьменнiкi i лiтаратуразнаўцы? Iм прыходзiлася тлумачыць як бы за Мiцкевiча яго любоў да Радзiмы, апiраючыся на яго творы. Але ж тое самае тлумачэнне ёсць у пiсьмах Мiцкевiча. I нам не трэба выдумляць за яго, што ён меў на ўвазе, пiшучы, напрыклад, «Лiтва — мая Айчына», што i каму ён пiсаў пра Радзiму, жывучы за мяжой. Прычым, у адрозненне ад нейкiх грамадскiх дзеячаў, якiм Мiцкевiч, можа, нешта недагаворваў, брату Францiшку ён пiсаў як яно ёсць: «Ведай, брат, што ўся мая дзейнасць, якой я займаюся тут, пайшла з бацькоўскага дома». А пазней, за месяц да смерцi, ён пiсаў са Стамбула, што некаторыя вулiцы гэтага горада падобныя на вулiцы Навагрудка. Можа, яны не падобныя: Мiцкевiч жа больш чым 30 гадоў не быў у Навагрудку, пiшучы гэтыя радкi. Але ён усюды шукаў Радзiму, параўноўваў з ёй i Швейцарыю, i Стамбул, i iншыя мясцiны.

— Залы Дома-музея лiтаральна дыхаюць часам Мiцкевiча, хаця, на жаль, гэты будынак i не з’яўляецца яго родным бацькоўскiм домам...

— Гэты будынак у пачатку 1880-х гадоў згарэў у пажары. Тагачасны ўладальнiк аднавiў яго, ведаючы, што гэта дом Мiцкевiча. А другi раз будынак быў знiшчаны ў чэрвенi 1941 года трапiўшай у яго нямецкай авiябомбай. Да стагоддзя з дня смерцi Мiцкевiча ў 1955 годзе будынак аднавiлi ў даваенным выглядзе, але не ў такiм, як ён быў першапачаткова. I вось у 1990-91 гадах адбылася чарговая рэканструкцыя сядзiбы, пасля чаго яна набыла свой першапачатковы выгляд.

Чаму мы падышлi да думкi аб новай экспазiцыi? Па-першае, у 1990-я гады, пры незалежнай Беларусi, мы пачалi ўсведамляць Мiцкевiча i як свайго паэта, а не толькi як грамадскага дзеяча, рэвалюцыянера, на што рабiўся вялiкi акцэнт у савецкiя часы. Па-другое, да 200-годдзя з дня нараджэння Мiцкевiча ва ўсiм свеце адбылася вялiкая колькасць канферэнцый, з’явiлася шмат кнiг i артыкулаў, дзе можна ўбачыць новыя аспекты жыцця паэта. I, па-трэцяе, творчасць Адама Мiцкевiча цяпер вывучаецца ў беларускiх школах, чаго ў мае 70-я гады не было. Адпаведна, да нас вельмi часта прыязджаюць з усiх абласцей Беларусi, а найчасцей — з Вiцебшчыны i Мiншчыны. Актыўна працуюць турыстычныя фiрмы ў Оршы, Вiцебску, Барысаве, Слуцку. Добрыя кантакты склалiся ў нас таксама з турфiрмамi Варшавы, Беластока, Познанi... Напэўна, добрыя ўражаннi ад знаёмства з Радзiмай Адама Мiцкевiча i гiстарычным мiнулым Навагрудчыны прыцягваюць усё новых i новых гасцей. Летась у музеi пабывала 21 тысяча наведвальнiкаў.

Дык вось, рыхтуючы новую канцэпцыю экспазiцыi, мы зыходзiлi з таго, што перш за ўсё Дом-музей Адама Мiцкевiча павiнен быць домам. Наведвальнiк павiнен адчуваць, што ён прыйшоў у жывое памяшканне. З iншага боку, у музеi паказаны ўвесь жыццёвы шлях Мiцкевiча. Мы вырашылi ў кожнай зале зрабiць акцэнт на пэўную тэму. У першым, дзiцячым пакоi — тэма сям’i (партрэты бацькоў, братоў i звязаныя з iмi дакументы, а таксама вучобы. Другi пакой — кабiнет бацькi, трэцi — гасцiнны пакой, у якiм зроблены акцэнт на Шчорсах i Туганавiчах. Потым — знаходжанне ў Расii, увага на салоны, дзе быў Мiцкевiч. I апошняя, пятая зала прысвечана знаходжанню Мiцкевiча за мяжой, там акцэнт на Парыж, дзе ён жыў 20 гадоў, дзе ажанiўся i дзе нарадзiлася шасцёра ягоных дзяцей, выдаў кнiгу «Пан Тадэуш».

Адчуванне дома ў новай экспазiцыi паказана праз асоб, якiя звязвалi Адама Мiцкевiча з Радзiмай. Скажам, у папярэдняй экспазiцыi не было пра Храптовiча, хаця ягоная бiблiятэка аказала на Мiцкевiча вялiкi ўплыў. Змешчаны ў новай экспазiцыi i копii судовых спраў, якiя вёў бацька Адама Мiцкевiча, працуючы адвакатам. У асноўным ён займаўся абаронай дробных i сярэднiх шляхцiцаў, незаможных яўрэяў. Вялiкага дастатку не меў. Наадварот, пабудаваўшы на той час лепшы ў горадзе дом, ён яшчэ доўга, а пасля яго смерцi i жонка, выплачвалi за гэта даўгi.

— Мецэнаты ў музея ёсць?

— Пастаянных няма. Аднак летась нам на добрасуседскiх адносiнах дапамаглi i Навагрудская друкарня, i будаўнiча-мантажнае ўпраўленне, i вузел сувязi, i прадпрыемства электрасетак. Яны выканалi канкрэтную работу, якая нам была неабходна. Дарэчы, адкрыццё новай музейнай экспазiцыi стала ў Навагрудку сапраўдным святам горада. Раман Гарэцкi-Мiцкевiч, праўнук старэйшай дачкi Адама Мiцкевiча Марылi, якога мы запрасiлi, быў нават у нейкай разгубленасцi ад такой увагi да яго асабiста i ад таго, што тут такiя мерапрыемствы. Многiя гараджане, убачыўшы нашчадка Мiцкевiча, пайшлi з iм знаёмiцца, а дзяўчаты — наперабой фатаграфавацца.

— Вашы блiжэйшыя планы?

— Пакуль нiчога не шукаю за межамi Навагрудка. ... працаваць трэба. У прыватнасцi, запланаваны шэраг цiкавых выставак. Спадзяюся завяршыць кандыдацкую дысертацыю па гiсторыi Навагрудка ХIХ—ХХ стагоддзяў. У музей прыязджаюць цiкавыя людзi, якiх не сустрэнеш на iншай рабоце, i для мяне гэта вельмi важна. Можна знайсцi вялiкiя грошы, але не знайсцi таго задавальнення, якое чалавек атрымлiвае, працуючы ў музеi.





Сколько дней блогу Результаты антивирусного сканирования Яндекс.Метрика
RATING ALL.BY Каталог TUT.BY белорусская поисковая система
Распрацоўка сайта, дызайн, admin © Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2012. © Все права защищены.
Hosted by uCoz