Царкоўнае жыццё Навагрудка. Новогрудок. Гайба
ГАЛОЎНАЯ ФОТО
Новогрудка
План
Навагрудка
НАВІНЫ
раёна
ВІДЭА Аўтар сайта Gaiba
и мир
Мае
артыкулы

Артыкулы па гісторыі Навагрудка
( 38 артыкулаў )

Найти: на:
Бегущая строка в поле формы со сменой сообщений.

Hosted by uCoz
З 2011 г. поўны спіс артыкулаў публікуецца толькі на галоўнай старонцы сайта

   Агульная інфармацыя
Летапіс (Даты гісторыі)
История Новогрудка. Краткий обзор
Навагрудскі замак
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2011 г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2008г.
Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2006г.
Гісторыя развіцця гандлю
IV Фэст культуры "Наваградскі замак". Праграма.
NEWНаваградская вуліца ў Вільнюсе

   ХІ - ХVIIIст.
NEWНЕМОГРАДАС - Летописный Новгородок
NEWЛавришевский монастырь
Архітэктурныя помнікі Навагрудка
Гара Міндоўга
Наваградскія ваяводы
Наваградскія кашталяны
NEWМагдэбургскае права
NEWЦаркоўнае жыццё Навагрудка
Царква Успення Божай Маці (Замкавая царква)
Могілкі: татарскія і яўрэйскія
Была зіма снежная ды лютая...

   ХІХ ст.
Уніяцтва на Навагрудчыне ў ХІХ ст.
Навагрудак у часы Адама Міцкевіча
Знешні воблік г.Навагрудка ў ХІХ ст.
Предки и потомки А.Пушкина на Новогрудчине
Новогрудчина в 1812 году.
Адам Міцкевіч і радзіма
Помнікі Адаму Міцкевічу ў Навагрудку (Гісторыя стварэння)
Завоссе як месца нараджэння А.Міцкевіча

ХХ ст.
Гісторыя Навагрудскай чыгункі
Навагрудскі рэўком 1918-1920гг. Устанаўленне савецкай улады
Навагрудчане ў 1921-1939гг.
Янка Купала ў Навагрудку (1940г.)
Навагрудак у чэрвені 1941г.
Традыцыйныя рамёствы Навагрудчыны
Вёска Вялікія Вераб'евічы
Вёска Асташына.
Вёска Ятра. Гісторыя.
Композитор Н.Набоков и Любча
Акадэмік Касцюк М.П.
Інфармацыю аб іншых артыкулах глядзі ТУТ

Все статьи (или их фрагменты) можно свободно копировать и распространять в печатном или электронном виде
с условием ссылки на автора или гиперссылкой на страницу
© Николай Гайба

Навагрудскія сайты

***Навагрудскі райвыканкам
***ГІСТОРЫЯ НАВАГРУДКА
***Газета "Новае жыццё"


Мае аўтарскія сайты:

***Гістарычныя могілкі Навагрудка
***Вераб'евічы Вялікія і Малыя
***ДОМ-МУЗЕЙ Адама Міцкевіча




Страны посещения сайта
Счетчик установлен 26.12.2011. free counters
Free counters


-Вы можете добавить ссылку на эту страницу в:




Першая публікацыі:
Гайба М.П. Царкоўнае жыццё // У кн.: Гайба М.П. Навагрудак: гістарычны нарыс. Навагрудак, 1992. - С. 17-22

Пры выкарыстанні матэрыяла - спасылка абавязковая.

Мікалай Гайба. Царкоўнае жыццё Навагрудка


У 988 годзе кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч прывёў насельніцтва свайго горада да хрысціянства ўсходнягя абраду. Прыкладна ў гэты ж час пачалося засяленне тэрыторыі сучаснага Наваградка. З цягам часу горад становіцца цэнтрам удзельнага княства і Наваградскай зямлі, наладжвае шырокія гандлёвыя сувязі, якія спрыяюць пранікненню ў Наваградак хрысціянства.

Князі і гандляры, бываючы ў паўднёвых землях, знаёміліся з новай верай, прымалі яе, затым праводзілі хрышчэнне залежных ад сябе людзей. Праваслаўе трапляла сюды і ў ходзе місіянерскай дзейнасці, а таксамаў выніку дынастычных шлюбаў. З большай цяжкасцю хрысціянства распаўсюджвалася сярод сялян. Аднак хрысціянская рэлігія давала ясную і дакладную карціну стварэння свету, якую няцяжка было зразумець і прыняць простаму чалавеку. У жыхароў пачалі з’яўляцца прадметы хрысціянскага культу. Археолагамі знойдзены нацельныя крыжакі, зробленыя з каменю, сланца, бронзы з выявай Хрыста, іконкі, энкалпіены (крыжападобныя ці круглыя медальёны з выявай Божай маці).

Новогрудок. Борисоглебская церковьУ першай палове 12 стагоддзя ў Наваградку ўзводзіцца першы вядомы нам храм – Барысаглебская царква. Пабудавана яна была візантыйскімі майстрамі з вапняковых кубоў і цэглы. Падлога ў царкве была выкладзена з тонкіх керамічных плітак, пакрытых зялёнай, жоўтай і карычневай палівай.Сцены ўпрыгожваў фрэскавы роспіс, які быў выкананы чорнай, карычневай, жоўтай, чырвонай і зялёнай фарбамі. У 1517-1519 гг. храм быў амаль цалкам перабудаваны на грошы князя Канстанціна Астрожскага. Потым яго перабудоўвалі ў 17 і 19 стагоддзях, у выніку чаго знешні выгляд храма быў значна зменены. (Барысаглебская царква і зараз знаходзіцца на вуліцы Паштовай, прычым у некаторых месцах захаваліся часткі сцен 12 стагоддзя – М.Г.). На той час Наваградак быў залічаны да Тураўскай епархіі, створанай у 1114 годзе. (Па іншых звестках у 1005 годзе).

У сярэдзіне 13 ст. Наваградак становіцца першай сталіцай новай еўрапейскай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага.Яе станаўленне звязана з дзейнасцю наваградскіх князёў Міндоўга і Войшлака. У 40-гадах Міндоўг па запрашэнню наваградскіх феадалаў і гараджан прыбыў у Наваградак і стаў яго князем. У 1246 годзе ён са сваімі баярамі прыняў праваслаўную веру і стаў, такім чынам, аднаверцам з большасцю гарадскога насельніцтва. Аднак, для Міндоўга пераход з язычніцтва ў праваслаўе меў у першую чаргу не рэлігійны, а палітычны сэнс, бо гэта было ўмоваю для выбрання яго тут князем. Пазней, калі для Наваградка склалася неспрыяльная ваенная сітуацыя ў ходзе вайны з Галіцка-Валынскім княствам, Міндоўг заключыў саюз з ордэнам Мечаносцаў і па іх патрабаванню перайшоў у каталіцтва. А праз некалькі гадоў разарваў саюз з Ордэнам, выйшаў з каталіцкай веры і стаў язычнікам.

Зусім па-іншаму аднёсся да праваслаўя сын Міндоўга – Войшлак, які таксама быў наваградскім князём. Як паведамляе летапіс “Войшлак пачаў княжыць у Наваградку, будучы язычнікам, і стаў праліваць шмат крыві. Кожны дзень ён забіваў па тры-чатыры чалавекі. Калі ж у які дзень не забіваў нікога, то вельмі смуткаваў, а калі забіваў – тады радаваўся. Пасля ўвайшоў страх божы ў яго сэрца, і задумаўся ён, і захацеў прыняць святое хрышчэнне. І хрысціўся там жа ў Наваградку, і стаў хрысціянінам”. У 1254 годзе Войшлак заключыў мір з Галіцка-Валынскім князем. Горад дастаўся Раману Галіцкаму, а Войшлак адправіўся на Украіну ў Палонінскі манастыр і там пастрыгся у манахі. Прабыў ён там тры гады, затым, узяўшы з сабою манахаў, вярнуўся на Наваградчыну і тут “на рацэ Нёман, паміж Літвою і Новым гарадком” (Навагрудкам) заснаваў манастыр. Ён задумаў ахрысціць у праваслаўе і Літву, але з-за складаных палітычных абставін зрабиць гэтага яму не ўдалося. Пасля смерці свайго бацькі Войшлак стаў князем Наваградка і Літвы, аб’яднаў вакол горада суседнія тэрыторыі (Нальшаны, Дзяволтву і інш.).

У 1268 годзе Войшлак аддаў княжанне свайму швагру Шварну, сказаўшы пры гэтым: “Я шмат саграшыў перад Богам і людзьмі” і накіраваўся на поўдзень, у манастыр Святога Данілы, дзе і пачаў жыць. Праз некаторы час па запрашэнню галіцкага князя Льва Данілавіча Войшлак паехаў да яго ва Уладзімір. Тут, у час гутаркі паміж імі ўспыхнула сварка, у час якой Войшлак быў забіты. Аднак, дзяржава, створаная яго ўдзелам, працягвала самастойнае жыццё.

У час мангола-татарскага нашэсця сярэдзіны 13 ст. быў разбураны Кіеў, і кіеўскія мітрапаліты былі вымушаны перабрацца на жыхарства ва Уладзімір-на-Клязьме, а ў пачатку 14 ст. у Маскву, працягваючы велічаць сябе тытулам “Кіеўскі і ўсяе Русі”. У гэты ж час набірае моц Вялікае княства Літоўскае, у склад якога ўваходзіць і Кіеў. Праваслаўнае духавенства і князі дзяржав, зыходзячы з палітычнай сітуацыі, пачалі патрабаваць у канстанцінопальскага патрыярха ўстанаўлення самастойнай мітраполіі ў Вялікім княстве Літоўскім. Гэтыя просьбы былі задаволены ў 1317 годзе. Сюды быў прызначаны асобны мітрапаліт. Ім стаў Феафіл, грэк па паходжанню.

Сталіцай Вялікага княства Літоўскага на той час быў Наваградак, тут і была ўтворана кафедра мітрапаліта, а кафедэральным саборам стала Барысаглебская царква. Згодна ўстаноўленая традыцыі мітрапаліты павінны былі велічаць “наваградскімі”, але іх сталі тытулаваць “мітрапалітамі літоўскімі”, а мітраполію “літоўскай” – па назве дзяржавы ў якую яны прызначаліся.

Няпростым быў лёс гэтай мітраполіі. Канстанцінопальскі патрыярх то закрываў яе, то ізноў адкрываў. У значнай ступені гэта залежала ад настойлівасці вялікага князя Літоўскага і вялікага князя Маскоўскага. Так было і пасля смерці Феафіла ў 1330 годзе. Праваслаўная царква ў Вялікім княстве ізноў была далучана да ўладанняў мітрапаліта ўсяе Русі. І толькі пасля настойлівых просьб вялікага князя Альгерда, канстанцінопальскі патрыярх у 1354 годзе ўзнавіў літоўска-навагрудскую мітраполію, у якую ўвайшлі ўсе епархіі Вялікага княства за выключэннем Кіева. Мітрапалітам быў рукапакладзены сваяк Альгердавай жонкі Раман. Аднак пасля яго смерці 1362 годзе мітраполія ізноў была скасавана. Альгерд жа настойліваў на сваім, патрабаваў асобнага мітрапаліта. У 1375 годзе ён прапанаваў на гэтую пасаду Кіпрыяна. У пісьме на імя патрыярха, князь заявіў, што калі гэтая просьба не будзе задаволена, то ён папросіць мітрапаліта ў каталіцкай царквы. Патрыярх Філацей, як сказана ў грамаце “сосредоточившись и собравшись с духом, созвав избранных архиреев и воспользовавшись их советами и убедительными соображениями… прибегает к крайней мере снисходительности по отношению к просителям – рукополагает упомянутого Киприана в митрополита киевского – русского и литовского”, з умоваю што пасля смерць маскоўскага мітрапаліта Аляксея Кіпрыян атрымае “усю Русь і будзе адзіным мітрапалітам усяе Русі”. Так і сталася з 1390 года. Кіпрыян пераехаў на жыхарства ў Маскву і пасля сваёй смерці ў верасні 1405 года быў пахаваны ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля.

Пасля смерці Кіпрыяна вялікі князь Літоўскі Вітаўт хацеў паставіць на гэтую пасаду свайго чалавека, полацкага епіскапа Феадосія. Пагэтаму адначасова з пасольства Маскоўскага князя ў Канстанцінопаль было накіравана пасольсва Вітаўта. Аднак Вітаўту было адмоўлела ў яго кандыдатуры і мітрапалітам быў назначаны стаўлевік Масквы Фоцій. Гэта выклікала пратэст вялікага князя Літоўскага. На той час ён знаходзіўся ў непрыязных адносінах з Масквою і не хацеў, каб праваслаўныя яго дзяржавы падпарадкоўваліся мітрапаліту, які знаходзіўся ў суседняй дзяржаве. Да того ж Вітаўту паведамлялі, што Фоцій вывозіць з Кіева царкоўныя каштоўнасці інакладвае на царкву вялікія падаткі. Пасля доўгіх і беспаспяховых перагавораў з канстанцінопальскім патрыярхам Вітаўт склікаў у Наваградку сабор беларускіх і ўкраінскіх епіскапаў і настаяў на тым, каб выбраць свайго самастойнага мітрапаліта. Ім стаў Грыгорый Цамблак, які да гэтага часу выконваў шэраг адказных і далікатных даручэнняў патрыярха ў малдаўскай і кіеўскай мітраполіях і лічыўся адукаваным багасловам, добрым дыпламатам і асабістапрыстойным чалавекам. Адбылося гэта 15 лістапада 1415 года, але канстанцінопальскі патрыярх адмовіўся зацвердзіць Грыгорыя, і нават абвясціў яму анафему. У 1419 годзе Цамблак пакінуў, (хутчэй за ўсё добраахвотна) , кафедру мітрапаліта, і епархіі Вялікага княства Літоўскага адыйшлі да ўладанняў Фоція.

У канчатковым выніку адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і вялікім княствам Маскоўскім завяршыліся тым, што з пачатку 80-х гадоў 15 ст. адбыўся раздзел мітраполіі. Маскоўскія мітрапаліты сталі насіць тытул “Маскоўскіх і ўсяе Русі”. У ВКЛ мітрапаліт стаў велічацца “Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі”.Двор мітрапаліта ў Вялікім княстве Літоўскім працягваў заставацца ў Наваградку. Тут к сярэдзіне 16 ст. існавала 10 праваслаўных цэркваў: Барысаглебская, Успенская, Уваскрэсенская, Пакроўская, Мікалаеўская, Іаанаўская, Троіцкая, Пятніцкая, Сімяонаўская і Крыжаваздзвіжанская. Рэзідэнцыі мітрапаліта былі ўстаноўлены таксама ў Вільні і Кіеве.

У першыя стагоддзі ў Вялікім княстве Літоўскім амаль заўсёды захоўвалася верацярпімасць, права вызначаць любую рэлігію. Асабіста вялікія князі выбіраліверу ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі ў краіне.

З часоў Міндоўга на нашых землях з’яўляюцца місіянеры каталіцкіх Ордэнаў. Сам Міндоўг перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва (па палітычных матывах) і пасадзіў у Наваградку першага каталіцкага епіскапа Хрысціяна. Праўды, потым, у 1260 годзе выгнаў яго, а сам зноў стаў язычнікам.

Актыўным прыхільнікам каталіцызму быў Ягайла, які ў 1385 годзе прыняў гэтую веру і зрабіў яе дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім. Ён адкрыў шмат прыходаў, даў ім багатыя ўладанні, забараніў католікам уступаць у шлюб з праваслаўнымі, пакуль тыя не пяройдуць у каталіцтва. Яго пераемнік Вітаўт некалькі зняў рэлігійныя супярэчнасці. Шэрагу цэркваў даў ахоўныя граматы, дазволіў будаўніцтва новых. Асабіста сам, у рэшце рэшт, прыняў каталіцтва і заснаваў у Навагрудку Фарны касцёл, які і цяпер, перабудаваны, стаіць ля падножжа Замкавай гары.

З цягам часу праніклі ў горад прадстаўнікі Францысканскага, Дамініканскага, Баніфрацкага Ордэнаў, якія адкрылі тут касцёлы і манастыры.

Вялікай актыўнасцю ў пашырэнні каталіцызму на беларускіх землях вылучаліся езуіты. У пачатку 17 стагоддзя яны заснавалі тут школу. Езуіты выступалі са сваімі пропаведзямі не толькі ў храмах, але і на плошчах, рынках, у іншых грамадскіх месцах. Выклікалі праваслаўных на адкрытыя дыспуты аб прадметах веры. (Найбольш вядомыя наваградскія дыспуты 1594, 1609 і 1616 гадоў). Выдавалі і распаўсюджвалі каталіцкую літаратуру.

Не абыйшлі Наваградак і рэфармацыйныя вучэнні. З другой паловы 16 стагоддзя ў горадзе пачынаюць дзейнічаць абшчыны кальвіністаў і антытрынітарыяў. Кальвіністы выступалі супраць багацця і пышнасці царквы. Яны ліквідавалі з царкоўнага ўжытку ўпрыгожванні, сімвалы і цырымоніі. Адмянілі ўсе царкоўныя святы, акрамя нядзелі. Усе таінствы абмяжоўваліся хрышчэннем і прычасцем. У Наваградку быў пабудаваны кальвінісцкі храм, які дзейнічаў да 1618 года і адкрыта кальвінісцкая школа, у якой вучыліся дзеці мясцовай шляхты. Пра распаўсюджванне кальвінізму ў нашай мясцовасці даследчыкі прыводзяць такія факты: у Наваградскім ваяводстве з больш чым 600 каталіцкіх і праваслаўных родаў у праваслаўнай веры засталося толькі 16 , астатнія перайшлі ў кальвінізм. У Наваградскай мітрапалічнай епархіі было зачынена 650 праваслаўных цэркваў.

Адначасова з кальвінісцкай з’явілася ў горадзе і абшчына антытрынітарыяў (арыян). Іх вучэнне адмаўляла трыадзінства Бога, не прызнавала боскай прыроды Хрыста, усе хрысціянскія таінствы. Магутным апякуном арыян быў Ян Кішка – тагачасны ўладальнік мястэчка Любча. Ён заснаваў тут друкарню, у якой за час яе існавання было выдадзена больш 80 кніг, многія з якіх прапагандавалі пратэстанцкія ідэі. Вялікі ўплыў арыянская абшчына мела ў Наваградку, дзе яе кіраўніком быў Ян Ліцыній Намыслоўскі.

Актывізацыя каталіцкай царквы, з’яўленне рэфармацыйных абшчын значна паслабілі становішча праваслаўнай царквыдля абароны сваёй веры праваслаўныя жыхары гарадоў пачалі аб’ядноўвацца ў брацтвы. Брацтвы мелі свой статут і дзейнічалі на аснове самакіравання. Яны дбалі пра патрэбы царквы і духавенства, займаліся дабрачыннай дзейнасцю. Пазней брацтвы атрымалі права наглядаць за маральнымі паводзінамі і дысцыплінай як сваіх членаў, так і праваслаўнага духавенства. Кожнае з брацтваў мела ў сваім складзе знатных асоб, якія іх матэрыяльна падтрымлівалі. Напрыклад , у Віленскім Троіцкім брацтве удзельнічалі мітрапаліт Міхаіл Рагоза і Наваградскі ваявода Фёдар Скумін-Тышкевіч.

Дзейнасць на тэрыторыі Беларусі розных напрамкаў хрысціянства стала одной з падстаў для ўтварэння на нашых землях уніяцкай царквы.

Мікалай Гайба (г.Навагрудак)




Сколько дней блогу RATING ALL.BY Каталог TUT.BY белорусская поисковая система
Baaza.ru - Каталог сайтов и баз данных. История

Распрацоўка сайта, дызайн, admin © Мікалай Гайба (Mikalai Haiba = Nikolai Gaiba): gaiba@tut.by
Novogrudok. 2004-2012. © Все права защищены.
объявления киев
Hosted by uCoz