Гасцёўня | ФОТА Навагрудка | План Навагрудка | НАВІНЫ раёна | Аўтар сайта | Gaiba и мир | Мае артыкулы | Сайт_музея А.Міцкевіча |
Першая публікацыя:
М.Гайба. Навагрудак: гады і падзеі. - Навагрудак,
1996. – C. 8-23
Пры выкарыстанні – спасылка абавязковая
1044 г. -
верагодная дата заснавання Навагрудка сярэдзіна ХІ ст.-
паселішча на Замкавай гары абнесена валам і ператварылася ў гарадскую крэпасць 1117 г. - паход
мінскага князя Глеба Усяславіча на Навагрудскую (Навагародскую) зямлю пач. XII ст.-
гарадскі пасад (Малы замак) абносіцца валам і ператвараецца ў вакольны горад XII ст.-
заснаванне Барысаглебскай царквы Каля 1235 г. -
паход наваградскага князя Ізяслава з Міндоўгам, князем Літоўскім, на Мазовію 1230-я г.г. -
1263 г. - перыяд княжання Мігдоўга 1246 г. --
хрышчэнне ў Навагрудку Міндоўга і прыняцце ім праваслаўя сярэдзіна ХІІІ
ст. - пачатак будаўніцтва Навагрудскага мураванага замка 1251-1252 г.-
паход галіцка-валынскіх князёў на Наваградак 1252 г. (1253),
ліпень - каранацыя ў Навагрудку вялікага князя Міндоўга на караля Літвы 1252 г. -
нападзенне на Навагрудак крыжакаў 1254 г. -
падпісанне Войшалкам, сынам Міндоўга, міра з галіцка-валынскім князем Данілам. 1254-1258 гг. -
Навагрудкам валодаў Раман Данілавіч Галіцкі. 1258 г. -
нападзенне на Навагрудак мангола-татар 1258 г.- Войшалк
і полацкі князь Тауцівіл выганяюць з Наваградка Рамана Галіцкага 1258-1267 г.г. -
княжанне ў Навагрудку і ў Літве князя Войшалка канец 1250-х г.-
будаўніцтва Лаўрышаўскага манастыра 1262 г.- дагавор
паміж князем Міндоўгам і Ноўгарадскім князем Аляксандрам Неўскім аб сумеснай
барацьбе супраць Лівонскага Ордэна 1263 г.- Княжанне
ў Вялікім княстве Тройната 1268-1270 г.г.-
Княжанне ў Навагрудку і ВКЛ Шварна Данілавіча 1270-1282 гг.-
Княжанне ў Навагрудку ВКЛ Трайдэна каля 1270 г. -
знак "Пагоня" упершыню зафіксаваны як герб Навагрудка. 1274 г.- няўдалая
аблога Навагрудка аб'яднаным войскам Галіцка-Валынскага княства і
мангола-татарамі. І278г.-
нападзенне на Навагрудак мангола-татар. 1293-1316 гг.-
Княжанне ў Навагрудку і ВКЛ Віценя 1293 г.- Навагрудскі
герб "Пагоня" стаў знакам вялікага князя і гербам Вялікага княствя
Літоўскага. Першая палова XIV
ст. - стварэнне Лаўрышаўскага Евангелля 1314 г. Няўдалы
штурм Навагрудка крыжакамі на чале з магістрам ордэна Генрыхам фон Плоцке. Іх
разгром дружынай гродзенскага кашталяна Давыда. 1316-1341 г.г. -
княжанне Гедыміна 1317 г. -
устанаўленне Канстанцінопальскім патрыярхам самастойнай Навагрудска-Літоўскай
мітраполіі на чале з мітрапалітам Феафілам. пач. XIV ст. -
будаўніцтва Замкавай царквы. 1321 г. - паход
крыжакаў на Навагрудчыну. У тым жа годзе ў Навагрудку пабудаваны першы касцёл
оржэна мінарытаў (францысканцаў). 1323 г. - вялікі
князь Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. 1341 г.- чарговы
крыжацкі паход на Навагрудчыну. 1341 г.-
Навагрудкам, як удзельным княствам, пачынае валодаць Карыят Гедымінавіч. 1358 г. -
Наваградак пераходзіць ва ўладанне яго сына Фсдара. канец XIV ст.-
Наваградак належаў Карыбут-Дзмітрыю, пазней-Таўцівілу Кейстутавічу. 1391 г.-
Бсзпаспяховая аблога Навагрудка крыжацкім войскам магістра Конрада Валенрода. 1394 г.- Няўдалы
штурм Наваградка крыжакамі на чале з магістрам Конрадам фон Юнінгемам і
маршалам Вернерам Тэцынгерам. 1394 г.-
Навагрудак становіцца адным з цэнтраў вялікакняскага дамена. 1395 г.-
Заснаванне вял. князем Вітаўтам Фарнага касцёла. ____________________________________________________________
1408 г.- Тайная
сустрэча ў Навагрудку вялікага князя Вітаўта і караля Польшчы Ягайлы для
абмеркавання падрыхтоўкі рашаючай бітвы з крыжакамі. 1410 г.- Удзел
навагрудскай харугвы ў разгроме крыжакоў пад Грунвальдам. 1414-15 г.г.- У
Навагрудку адбыліся саборы праваслаўных епіскапаў ВКЛ, на якім быў абраны
незалежны ад Масквы мітрапаліт. Ім стаў балгарын Грыгорый Цамблак. Навагрудак
становіцца рэзідэнцыяй праваслаўнага мітрапаліта. 1422 г.- Вянчанне
ў Навагрудскім Фарным касцёле караля Польшчы Ягайлы з Соф'яй Гальшанскай. 1428 г. Грамата
вялікага князя Вітаўта, аб перадачы Навагрудка ў пажыццёвае ўладанне жонцы
Юльяне. 1444 г.- Грамата
вялікага князя Аляксандра Ягелончыка Навагрудку на няпоўнае самакіраванне. 1448 г.- У
Навагрудку прайшоў сейм Вялікага княства Літоўскага. 1484 г.- Першы
ўспамін аб яўрэях у Навагрудку. ____________________________________________________________
1505-1506 гг.-
Няўдалыя аблогі Навагрудка войскам крымскага султана Біці-Гірэя. 1507, студзень -
Утварэнне Навагрудскага ваяводства ў складзе Навагрудскага, Ваўкавыскага і
Слонімскага паветаў. Першым ваяводам стаў Іван Глінскі. 1508 г. - У
Навагрудку адбыўся сейм Вялікага княства Літоўскага. 1511, 26 ліпеня -
Атрыманне Навагрудкам Магдэбургскага права на самакіраванне 1512 г. -
Стварэнне "Навагрудскага Пралога" - беларускага рукапіснага помніка. 1517-19 г.г. -
Пабудова ў Навагрудку Барысаглебскай царквы на сродкі кн. Канстанціна
Астрожскага. 1525 г. -
Прывілеем вялікага князя новыя жыхары Навагрудка на некалькі гадоў вызваляліся
ад падаткаў. 1535 г. - У час
руска-літоўскай вайны Навагрудак часова заняты рускімі войскамі. Спусташэнне
ваколіц "Новгородка Литовского" маскоўскімі войскамі. 1538 г. У
Навагрудку адбыўся сейм Вялікага княства Літоўскага. 1539 г.- Адкрыццё
ў Навагрудку першай у ВКЛ гімназіі. 1562, 22
студзеня- Пацвярджэнне Нявагрудку прывілея на Магдэбургскае права. 1560-я гады -
пачатак валочнай памера на Навагрудчыне 1563 г., 30
верасня Указ вялікага князя Жыгімонта Аўгуста аб перасяленні навагрудскіх
яўрэяў за межы замка. 1568 г. У
Навагрудку налічвалася 10 праваслаўных цэркваў. 1569 г. -
падпісанне прадстаўнікамі Навагрудскага ваяводства ўмоў Люблінскай уніі 1581 г. -
Навагрудак стаў адным з месцаў паседжанняў Галоўнага трыбунала - асноўнага
апеляцыйнага суда ВКЛ. Паседжанні адбываюцца ў Замкавай царкве 1595 г.- У раёне
Навагрудка дзейнічалі казацкія атрады гетмана С. Налівайкі. 1595 г. -
Прывілеем Жыгімонта III Навагрудку было пацверджана Магдэбургскае права. Гораду
быў нададзены герб з выявай Архангела Міхаіла. 1596 г. - пасля
заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі Навагрудак стаў рэзідэнцыяй уніяцкіх
мітрапалітаў ВКЛ. 1597 г., сакавік
- грамата Жыгімонта III аб дазволе правядзення ў Навагрудку двух штогадовых
кірмашоў: "Троицкого" і "Крещенского". 1597 г. - Грамата
Жыгімонта III аб дазволе пабудаваць у Навагрудку цагельню і паліць вапну. 1598 г. - Грамата
Жыгімонта III аб дазволе вагрудскаму ваяводзе збіраць з гараджан па 50 залатых
для брукавання вуліц горада. ____________________________________________________________
1613 г. - Прывілеем
вялікага князя замкавыя мяшчане Навагрудка падводзіліся пад Магдэбургскае
права. 1613 г. -
уніяцкім мітрапалітам стаў Іосіф (па нараджэнню Ян) Вельямін Руцкі, ураджэнец
в. Рутка пад г. Навагрудкам. 1613 г., сакавік
- Прывілей вялікага князя з дазволам адкрыць у Навагрудку і іншых гарадах
бызыліянскія школы з навучаннем на роднай мове. 22 кастрычніка
1613 г.- Вялікі пажар у Навагрудку. У выніку пажара знішчана большая частка
горада 1616 г.- Пры
Базыліянскім манастыры Навагрудка была адчынена школа. 1617 г.- З'езд
уніяцкага духавенства ў в. Руце пад Навагрудкам, на якім было аформлена
стварэнне Базыліянскага Ордэна. 1618 г.- у
Навагрудку быў зачынены кальвінісцкі храм. 1623 г.- Яўрэі
Навагрудка былі ўключаны пад уладу Брэсцкага кагала. 1624 г.- На сродкі
віленскага ваяводы Хрысціяна Хадкевіча заснаваны ў Навагрудку касцёл
Дамініканцаў. І-я чвэрць XVII
ст. - Барысаглебская царква перабудавана ва уніяцкі храм. 1624 г.- пры
Барысаглебскай царкве заснаваны бызыліянскі жаночы манастыр. 1626 г.-
уНавагрудку адкрыта езуіцкая місія. 1628 г.- пры
Барысаглебскай царкве заснаваны базыліянскі мужчынскі манастыр. 1531 г. -
езуіцкая місія пераўтворана ў рэзідэнцыю. 1633 г. Грамата
вялікага князя і караля Уладзіслава аб вяртанні ў гарадах, у т. л. і ў
Навагрудку, праваслаўным ад уніятаў па адной царкве. 1635 г. Грамата
Уладзіслава з адменай рашэння 1633 г. аб вяртанні храма праваслаўным. 1643 г.-
Устаноўка ў капліцы Фарнага касцёла Я. Дусяцкім памятнай дошкі аб Хоцімскай
бітве 1621 г. 1644 г.- Адкрыццё
пры езуіцкім касцёле граматычнай школы. 1649 г.-
Заснаванне на сродкі падканцлера Вялікага княства Літоўскага Казіміра Сапегі
кляштара баніфратаў. 1652 г.- Пажар у
г. Навагрудку. 1652 г.- Першае
ўпамінанне ў дакументах Навагрудскай ратушы. 1655 г.- У час
вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай быў захоплены Навагрудак
атрадамі Залатарэнкі і Хаванскага і ўтрымліваўся імі да 1660 г. 1661 г.- Сейм
Рэчы Паспалітай, улічваючы бядотнае становішча навагрудчан пасля вайны,
вызваліў Навагрудак ад уплаты ўсіх павіннасцей тэрміцам на 4 гады. 1664 г.-
Пераабсталяванне пад ратушу аднаго з будынкаў на гарадской плошчы. 1684 г.-
Выдадзена кніга аб Навагрудскіх цудатворных іконах. др. пал. XVII ст.
-- Замкавая царква Успення Божай Маці перабудавана пад касцёл. ____________________________________________________________
Усталяванне
паланізаванай назвы горада – Навагрудак (Новогрудок., Nowogrodek). 1702 г.- На
сродкі М. Вішнявецкага пабудаваны мураваны езуіцкі касцёл. 1706 г. - у час
Паўночнай вайны (1700-1721 гг.) шведамі ўзарваны рэшткі Навагрудскага замка.
Акупацыя Навагрудка шведамі 1708 г. -
эпідэмія ў Навагрудку, падчас якой загінула амаль палова жыхароў. 1714 г. - пры
езуіцкім касцёле адкрыта школа (калегія). 1719-1723 гг. -
будаўніцтва ў стылі сталага барока Фарнага касцёла. 1729 - 1812 г.г.
- жыццё і дзейнасць графа Іаахіма Літавора Храптовіча, грамадскага і
дзяржаўнага дзеяча, філосафа, публіцыста і паэта, уласніка маёнтка Шчорсы 1751 г.-
Паўстанне гараджан, якія адмовіліся падпарадкоўвацца ўладзе ваяводы. 1751 г., 8 мая -
пажар, які знішчыў 167 будынкаў, ратушу, канцэлярыю ваяводы, 4 касцёлы. 1756 г.-
аднаўленне пасля пажару езуіцкага касцёла. 1759 г -- у г.
Львове Іосіфам Пазоўскім выдадзена на лацінскай мове манаграфія пра Навагрудак. 1770-1776 г.г. -
будаўніцтва ў маёнтку Шчорсы палацава-паркавага ансамбля і царквы ў гонар св.
Дзімітрыя Салунскага 1774 г. -
Езуіцкая аптэка ператворана ў гарадскую 1775 г.- Перанос
пасяджэння Літоўскага Трыбунала з Навагрудка ў Гродна 1776 г. -
пацвярджэнне Варшаўскім сеймам Рэчы Паспалітай Магдэбургскага права Навагрудку. 1780 г.-
Будаўніцтва касцёла францысканцаў. 1784, 23 верасня
- Візіт у горад і маёнтак Шчорсы караля Польшчы і вялікага князя Літоўскага
Станіслава Аўгуста Панятоўскага 1792 г. - рускія
войскі занялі Навагрудак 1794 г. -
дзейнасць на тэрыторыі Навагрудчыны паўстанцкіх атрадаў Т. Касцюшкі. 1795 г.- Трэці
падзел Рачы Паспалітай, у выніку якога Навагрудак быў уключаны ў склад
Расійскай імперыі. 1796-1847 г.г. -
жыццё і дзеёнасць паэта і асветніка Яна Чачота 1798-1855 г.г. -
жыццё і дзейнасці паэта Адама Міцкевіча 1799 г., 12
лютага - хрышчэнне ў Фарным касцёле Адама Міцкевіча. 1797-1834 г.г. -
дзейнасць Дамініканскай школы. ____________________________________________________________
1802 г. - дазвол
гродзенскага губернатара Бенігсена на разбор рэшткаў Замкавых вежаў для
брукавання вуліц горада. 1802 г. -
уключэнне Навагрудка ў склад Гродзенскай губерніі 1805 г. -
Дамініканскі касцёл асвечаны ў гонар святога архангела Міхаіла 1807-1815 гг. - Вучоба
ў Дамініканскай школе Адама Міцкевіча 1809 г. - Першы
горадабудаўнічы план Навагрудка (не ажыццёўлены). 1810 г. - Пажар,
у якім згарэла Свята-Мікалаеўская царква і быў пашкоджаны Дамініканскі касцёл. 1812 г.- У цэнтры
горада пабудаваны драўляныя гандлёвыя рады. 1812 г., 21.06. -
Адыход праз Навагрудак 2-й рускай арміі I. Баграціёна. Уступленне ў горад
польскіх часцей Ю. Панятоўскага. 1812 г., 15.08 -
Урачыстасці ў Навагрудку з нагоды дня нараджэння Напалеона Банапарта. 1817 -1821 гг. -
Дзейнасць у Навагрудку масонскай ложы "Вузел адзінства" 1823 - 1824 г.г.
- Рамонт будынка гарадской Ратушы. 1825 г. - у
горадзе 3.7 тыс. жыхароў, 15 мураваных і 399 драўляных будынкаў 1831 г.- Пажар,
які пашкодзіў шэраг жылых будынкаў і Дамініканскі касцёл. 1831 г., 22. 07.
- Уваход у Навагрудак паўстанцкага атрада Ю. Кашыца і М. Межэеўскага. 1830-я г.г. - На
гарадской плошчы пабудаваны мураваныя гандлёвыя рады. 1831 -1886 г.г. -
Жыццё і дзейнасць урача, палітычнага дзеяча і асветніка У. Борзабагатага 1835 г. - Разбураны
езуіцкі касцёл 1839 г. -
Скасаванне Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. Закрыццё Базыліянскага кляштара ў
Навагрудку. 1840 г. -
Перастае існаваць жаночы уніяцкі манастыр пры Барысаглебскай царкве 1842 г. - чарговы
праектны план г. Навагрудка 1843 г. - Навагрудак
уключаны ў склад Мінскай губерні 1844 г. -
Ліквідавана кагальная арганізацыя яўрэяў 1845 г. -
Зацверджаны новы герб горада (зменены дэталі у выяве Архангела Міхаіла) 1846 г.- Пасля
скасавання Ордэна фрянцысканцаў іх касцёл пераўтвораны ў прыходскую Свята-
Мікалаеўскую царкву 1850 г. -
Перастае існаваць Дамініканскі кляштар 1851 г,- Пажар,
які знішчыў шэраг будынкаў па Гродзенскай вул., у тым ліку значна пашкодзіў
Св.-Мікалаеўскую царкву 1854 г.- У
горадзе 23 мураваныя і 415 драўляных будынкаў, 91 крама, цагельня, піваварня. 1855 г. - У
Навагрудку пабудавана драўляная мячэць 1857 г. - Закрыты
з-за дрэннага стану Фарны касцёл. 1858-1864,
1866-1868 г.г. - Працавала Навагрудская сямікласная гімназія. 1861 г.- У
Навгігрудку налічваецца 6,3 тыс. жыхароў. 1861 г. - пачатак
ажыццяўлення ў Навагрудскім павеце аграрнай рэформы. 1861 г.- Першы
прыезд у Навагрудак сына А. Міцкевіча Уладзіслава. 1862 г.- Пажар, у
выніку якога быў значна пашкоджаны былы дом Міцкевічаў 1862 г. -
Заснавана фабрыка кафлі братоў Лейтнекераў 1862 г. -
Стварэнне падпольнай паўстанцкай арганізацыі на чале з У. Борзабагатым. 1863-1864 г.г. -
удзел навагрудчан у паўстанні 1863 г., 7. 04 -
Бой паўстанцкага атрада з царскімі войскамі ля вёскі Налібакі. 1864 г., лета -
Выкрыта Навагрудская паўстанцкая арганізацыя 1864 г.- Перастаў
існаваць жаночы Дамініканскі манастыр. 1872 г. --
Складзены план рэканструкцыі г. Навагрудка. 1875 г. - Свята-
Барысаглебская царква аднавіла сваю дзейнасцт пасля рамонту, у выніку якога быў
значна зменены яе знешні выгляд 1870-я -
Разбурана навагрудская ратуша 1881 г. - пажар,
у выніку якога згарэла шмат вайсковых магазінаў, 18 жылых будынкаў, у тым ліку
дом Міцкевічаў 1880-я -
дзейнасць на тэрыторыі горада і павета марксісцкага гуртка І. Трусевіча
(Залескага). 1887 г. -
створана сельскагаспадарчае ашчаднае таварыства
X - XIII стст.
Канец Х - пач. XI
ст. - узнікненне паселішча на Малым замку і Замкавай гары